Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Патрэбна кансультацыя пра гланды

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 4.11.10 0:22    Загаловак паведамлення: Патрэбна кансультацыя пра гланды Адказаць з выцемкаю

Даволі даўно мяне турбуе, што Радка неяк няправільна вымаўляе гукі. У сэнсе гучыць усё правільна, але большасьць зычных яна вымаўляе з высунутым языком. Дзіцятка відавочна теленавітае, бо вымавіць чыста Д, Т і Ль з языком навонак яшчэ ніхто з маіх знаёмых ня змог. Карацей я лічыла што гэта не праблема, паколькі беларуская гучыць нібыта добра і настаўнікі ангельскае, францускае ды гішпанскае не скардзіцца на вымаўленьне. Але вось літаральна тыдзень таму наш дантыст пасьля руціннай чысткі зубоў вельмі асьцярожна заўважыла мне што магчыма нам варта пракансультавацца са спецыялістам на тэму ненармалёва павялічаных гландаў. Яены клопат быў у тым, што з-за памераў гландаў язык у роце нармалёва не змяшчаецца і Рада як бы піхае зубы языком. Дантыст турбуецца што гэта адмоўна скажацца на форме прыкусу. Сямейны лекар радасна кажа што гланды можна выдаліць.
Паколькі дзіцятка хварэе прастуднымі у сярэднем раза на год і ніколі не храпе ў сьне, я турбуюся што выдалім патрэбны і здаровы ворган. Яны жа такі патрэбныя каб з мікробамі змагацца. З другога боку высунуты язык гэта праблема з 2 год. Заўважыў гэта толькі беларускі лагапед і прыпячатаў дыягназам аб тым што дзіцятка задоўга смочак смактала. Смочак быў, але Рада яго не смактала а грызла, пакуль у 10 месяцаў ня згрызла канчаткова.
Вось і мучаюся што рабіць. Ці рабіць апэрацыю здароваму дзіцяці, каб прыкус быў прыгожы ды язык нарэшче навучылася хаваць у роце? Пагрозы што адрэжу кончык каб не высоўвала, доню неяк не ўражваюць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
лешка




Зарэгістраваны: 13.10.2010
Паведамленні: 18
Адкуль: менск

ПаведамленнеДададзена: 4.11.10 13:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але вось літаральна тыдзень таму наш дантыст пасьля руціннай чысткі зубоў вельмі асьцярожна заўважыла мне што магчыма нам варта пракансультавацца са спецыялістам на тэму ненармалёва павялічаных гландаў. Яены клопат быў у тым, што з-за памераў гландаў язык у роце нармалёва не змяшчаецца і Рада як бы піхае зубы языком. Дантыст турбуецца што гэта адмоўна скажацца на форме прыкусу. Сямейны лекар радасна кажа што гланды можна выдаліць...
а вам не падаецца, што хто хто, а не дантыст павінен вам даваць парады наконт праблем вымаўлення і выдалення гландаў. калі ў вас ёсць праблемы з вымаўленнем, найперш знайдзіце добрага лагапеда. між іншым, яны ў сваёй працы таксама глядзяць на тыя самыя гланды і іншае. А ўжо ў залежнасці ад таго. што скажа лагапед і будзеце дзейнічаць далей...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 4.11.10 15:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дык а дантыст і не давала парадаў, апрэча таго каб параіцца са спецыялістам. Да мовапаталага (жах як абазвалі лагапеда) школа мусіць накіроўваць. Настаўнікі па усіх мовах якія яна вывучае праблемаў з маўленьнем ня бачаць. Таму школа не накіроўвае. Гланды гэта лор нейкі напэўна. Але сямейны лекар кажа што накіраваньне на выдаленьне дасьць і без спецыяліста.
Таму і хочацца паслухаць іншых лекараў. Мо хто сутыкаўся з такім.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.11.10 16:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
лешка пісаў(-ла):
Але вось літаральна тыдзень таму наш дантыст пасьля руціннай чысткі зубоў вельмі асьцярожна заўважыла мне што магчыма нам варта пракансультавацца са спецыялістам на тэму ненармалёва павялічаных гландаў. Яены клопат быў у тым, што з-за памераў гландаў язык у роце нармалёва не змяшчаецца і Рада як бы піхае зубы языком. Дантыст турбуецца што гэта адмоўна скажацца на форме прыкусу. Сямейны лекар радасна кажа што гланды можна выдаліць...
а вам не падаецца, што хто хто, а не дантыст павінен вам даваць парады наконт праблем вымаўлення і выдалення гландаў. калі ў вас ёсць праблемы з вымаўленнем, найперш знайдзіце добрага лагапеда. між іншым, яны ў сваёй працы таксама глядзяць на тыя самыя гланды і іншае. А ўжо ў залежнасці ад таго. што скажа лагапед і будзеце дзейнічаць далей...

Калі я вучылася ў медзе,пра стаматолагаў казалі-"курица не птица-стоматолог не врач",прычым гэта казалі студэнты лекавага факультэту- зайздросцілі,ці што?Я лічу,што добры ў вас дантыст,бо зьвярнула на гэта ўвагу і параіла пракансультавацца,што ў гэтым дрэннага?Паверце на стамфаку медыцыны-дастаткова,там жа не толькі зубы вывучаюць.А дзіцячыя стаматолагі і павенны працаваць у цесным звязку з лор-амі і лагапедамі,бо хваробы і праблемы ў гэтых галінах часта з'вязаны адна з адной.Будзе ў дзіценка кароткая аброць.лагапед можа і не даць рады з вымаўленнем.Буць гланды,адыноіды-стаматолаг -артадонт не зможа зрабіць прыкус вашага дзіценка правільным.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.10 3:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, я сёньня вывучала што-нішто па артадонтыі і лягапэдыі і знайшла апісаньне "парафункцыі языка" http://ortodont.stom.ru/article/patient/d_38.html
Паглядзіце спасылку, магчыма, гэта адбываецца ў выпадку Радкі?

Наагул, мне здаецца, вам трэба ўсё ж настойваць на кансультацыі лягапэда. Як гэта няма праблемаў з маўленьнем?! Дзіця няправільна выкарыстоўвае свой маўленчы апарат, значыцца, ёсьць лягапэдычная праблема.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 5.12.10 19:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Карацей былі мы ў лекара і даведаліся што дзіцятку трэба абавязкова правесьці поўны фізычны агляд, іба такіх здаровых дзетак прыемна аглядаць Сьмешка
З гландамі і языком лекарка не знайшла анічога незвычайнага. З маўленьнем таксама. Але дзеля майго супакаеньня накіравала нас да спецыяліста па дзеткам. Запыталася ці хочам мы да мовапаталага (лагапеда). Але сама ж і дадала што прынамсі з ангельскаю ўсё на ўзроўне ідэальна.
Зараз будзем чакаць пакуль нашая чарга на кансультацыю у дзіцячага лекара падыйдзе і што той скажа. А дзіцятку тупа ганяю каб язык у роце трымала, а не звонку. Мо сапраўды проста кепская звычка...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 6.12.10 6:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Юля, я неяк зусім не заўважала гэтага.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 6.12.10 7:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Языка навонку ці лекара?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 30.12.10 7:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну вось спецыяліст па дзетках вынес вердыкт - здаровая, усім бы так! Але шманалі нас паўтары гадзіны. Правяралі ўсе магчымыя версіі. З моваю аніякіх праблемаў, з кантролем мышцаў языка таксама. Гланды троху павялічаныя, але ў межах узроставай нормы. Усе аброці як па кніжцы і нэрвовая сістэма таксама.
Карацей сказалі, што нічога выдаляць ці лекаваць ня трэба, а проста ўвесь час нагадваць, каб язык трымала за зубамі Сьмешка
Рада праўда з такім паваротам пытаньня не зьмірылася: адшукала на сабе радзімку, якую люта ненавідзіць, і настаяла каб яе выдалілі Ржунімагу Лекар паламаўся, паламаўся, але пачуушы, што гісторыі раку скуры ў нас у родзе такі здараліся, згадзіўся. Так што дзіця атрымала чаго хацела (нешта ёй такі выдаляць і граць гераіню можна працягваць), я атрымала што хацела (у мяне здаровае нармалёвае дзіця з кепскаю звычкаю трымаць язык навонак) і лекар здаецца атрымаў задавальненьне вышукваючы ўсе магчымыя праблемы і не знаходзячы іх.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.12.10 11:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, Супер!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
rena.yakimova




Зарэгістраваны: 24.07.2018
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 24.07.18 11:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

з такімі пытаннямі лепш у прыватную клініку. у гарадской паліклініцы нічога тлумачальнага і ня скажуць, а малы будзе мучацца
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15456 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12281 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18036 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Новая нашая беларуская група дзетак-дашкалят - на Захадзе 43 Міхась 43505 25.09.08 10:59
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14118 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map