|
Што б вы зрабілі, калі б ўбачылі, што пры вас мама б'е дзіця |
уступілі ў даўгую дыскусію |
|
0% |
[ 0 ] |
зрабілі кароткую заўвагу |
|
33% |
[ 7 ] |
пачалі гучна тлумачыць дзіцяці, як дрэнна робіць тая мама |
|
23% |
[ 5 ] |
сышлі |
|
38% |
[ 8 ] |
змаўчалі і засталіся |
|
4% |
[ 1 ] |
|
Галасоў :21 |
|
|
|
|
Аўтар |
Паведамленне |
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1501 Адкуль: Чэхія
|
|
Выцемка: |
Мая бляндынка нядаўна сказала што калі яна згубіць новыя пацеркі то памрэ, і маляўніча прыклала руку да ілба. Чула таксама як яна кажа сяброўцы, што брат яе заб'е, калі яна ягоныя рэчы браць будзе. І тая самая рука да ілба
|
julker, знаёмая сітуацыя. Я ведаю, што бацькі калі такое і абяцаюць, то не заб'юць на сам рэч, даволі шмат хто выкарыстоўвае такую пагрозу. Але папругай тая дзяўчынка атрымлівае часьцяком. _________________
 |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
Kryscina, сапраўды, вонкавая маральнасьць не лепш за амаральнасьць адкрытую. Дарэчы, узровень распусты ў Беларусі, бадай вышэй чым Амерыканскі (калі паглядзець на адносіны ў офісе, на працы... ). гэта вельмі лягічна, бо за савецкія гады грамацтва страціла сваю культуру, не расла духоўна, але была пад палкай. Калі чалавек добра сябе паводізць жывучы пад палкай, гэта не значыць, што ён будзе добра сябе паводзіць, калі яму даць поўную свабоду. Можа з-за гэтага так і бывае, што кожная маладая дэмакратыя заўсёды выглядае горш за дыктатуру. У Беларусі яшчэ і дэмакратыі няма, а разбэшчанасьці ўжо хапае. Прабачце, не хачу нікога пакрыўдзіць, але і галоўная рэлігія ў Беларусі - РПЦ - таксама вонкавая і паказушная, зусім не вучыць думаць, а толькі выконваць зьнешнія рытуалы. з павелічэньнем гэтага 'хрысьціянства' павялічваецца колькасьць пьяніц і ідзе разбурэньне сямьі.
Тым не менш мне шкада, што ў Амэрыцы мяняецца сьвядомасьць, замест быць карыснымі і адказнымі, людзі імкнуцца толькі да кар'еры і дзе пабольш грошай. Замест таго, каб самім нешта рабіць і думаць, больш і больш амерыканцаў хоча, каб дзяржава за іх паклапацілася, і ахвотна аддаюць больш і больш улады дзяржаве... вельмі сумныя зьмены. Тутака нашмат лепш чым у Беларусі нічога не скажаш, бадай і павучыцца шмат чаму можна, але ўвогуле, апошнія гадоў 50 Амэрыка мяняецца, і па мойму не да лепшага.
А наконт старых мультоў - нават Сталінскага часу - многія сапраўды вельмі добрыя, мы іх паказваем дзецям. Мы вельмі любім гэтыя добрыя, часам наіўныя мульты. Проста дзіва, як гэты сьвет працуе - у такіх жахлівых грамацтвах, дзе ціха і адкрыта рабілася шмат злачынстваў - можна знайсьці вельмі добрыя фільмы і мульты. Ніводзін дыкататар не хоча каб пра яго думалі, што ён дыктатар, ён заўсёды імкнецца паказаць сябе добрым і чалавекалюбам. _________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Апошні раз рэдагавалася: mama Halja (23.06.09 18:13), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
mama Halja, справа зусім не ў дэмакратыі - у нас ідзе планамерная палітыка абалваньвання людзей. Быдламасай прасцей кіраваць. Гэта шмат у чым бачна - і згаданае РПЦ, і тое, што нам паказваюць па тэлебачанні (спрэс другасортныя серыялы разведзеныя неаб'ектыўнымі навінамі і рэкламамі латарэяў), і адукацыя, разлічаная на тупое завучванне, а не роздум (а цяпер з контаррэформай - зусім абы што нейкае будзе).
Акрамя таго, чым больш несвабодным ў афіцыйнай частцы жыцця чалавек сябе адчувае (то бок чым менш у яго магчымасцяў адстойваць свае правы на працы\ ува ўстановах\ інш), тым прасцей яму перасякчы мяжу свабоды іншай асобы ў сям'і - адсюль сямейны гвалт у розных праявах, адсюль жа п'янства і вельмі высокі ўзровень самагубстваў. _________________
 |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
julcik, я і не кажу, што ў Беларусі дэмакратыя. Зусім не... абсалютна згодна з тым, што вы пішыце. _________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Навучанне культуры магчымае толькі паводле прыкладу. Прычым прыклад "ніжэйшы" больш даступны, чым "вышэйшы", а значыць, культуры ўнутранай будзе ўсё меней. Наконт вонкавай - на гэта ўплываць можна, але я не хачу жыць у грамадстве вонкава культурных людзей. Я люблю крыштальных падонкаў і махровых хамаў: ад іх ведаеш, чаго чакаць, і здзівіць яны могуць толькі прыемна. А ўсе "культурненькія" здзіўляюць пераважна адмоўна.
Адзін мой стрыечны пляменнік (разумны хлопец і добры вучань) кажа тату: у нядзелю трэба з вескі з'ехаць раней, у 12ю00 у мяне ў двары прызначаная бойка. І ідзе 1 верасня ў школу збітым, але пераможцам (9 год, г.Ліда, 2008).
Другі мой стрыечны пляменнік (разумны хлопец і добры вучань) кажа тату: мяне хлопец абразіў (ці штурхнуў - дробязь, не памятаю), ці варта было б падаць на яго ў суд? (15 год, Чыкага, 2006)
Рабіць дабро па магчымасці, дзеля свайго задавальнення, каб гэта не вымагала вялікіх высілкаў, і не рабіць зло па магчымасці, каб не сутыкацца з наступствамі спароджанага зла - вось натуральны спосаб існавання. Тады не будзеш крыўдаваць, што ніхто не цэніць, які ты харошы, і сумленне не абудзіцца, каб укусіць каго-небудзь побач (пакуты свайго сумлення мы адпрацоўваем на блізкіх, бо яны нам вінаватыя). І стасункі з усім светам стануць партнэрскія. І тады можна любіць свет, а не прывязвацца да свету ці прывязваць свет да сябе.
Культура кожнага - ягоная справа і шкодзіць толькі яму. Кожны з нас такі, які ён ёсць, і вінаваціць каго-сьці ці пачувацца вінаватым бессэнсоўна. Дзеці малыя, але душы іх - старыя і дасведчаныя. Выбар імі робіцца свядома. Яны заранёў выбіраюць у каго будуць вучыцца... |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
Black aspid, не зусім зразумела, ці вы думаеце што вырашаць праблемы праз суд - благая рэч? бываюць выпадкі, калі ў Амэрыцы судзяцца проста так, высмактаўшы абвінавачваньне з пальца, каб стрэсьці з багаценькага грошы, але ўвогуле суд - аб'ектыўная і добрая рэч. Не ведаю, што было ў выпадку вашага стрыечнага пляменніка, але добра, што ён не лезе біцца, а яшчэ лепей, што ён раіцца з бацькам.
Я супраць таго, каб дзеці высьвятлялі праблемы самі праз бойкі - гэта не высьвятленьне ісьціны. Яшчэ добра калі праўда фізычна пераможа, а калі не?...
Бываюць праблемы, якія дзеці могуць вырашыць самі, але бываюць і такія, пра якія трэба казаць бацькам і настаўніку. У знаёмай хлопчыку 5 год. У школе нейкі хлопец пачаў зь яго насьмяхацца. Калі яна даведалася, то пайшла да настаўніка, настаўнік прымусіў крыўдзіцеля папрасіць прабачэньня і канфлікт сьціх, яны сталі амаль сябрамі. Дзеці меньш выхаваныя за дарослых і меньш вопытныя, я за тое, каб пры патрэбе праблема вырашалася дарослымі. Дарэчы, у Амэрыцы на дзіц пляцоўцы, мамы заўсёды побач зь дзецьмі, асабліва з малымі, і падказваюць, што рабіць і ўвесь час вучаць: 'ня можна так выдзіраць з рук шуфлік, бачыш, хлопчык яшчэ зь ім гуляецца, можа ты пакуль што хочаш пагуляцца з машынай ці пайсьці на арэлі?' ці 'бачыш, які добры хлопчык, падзяліўся з табой, падзякуй, што трэба сказаць?'.. Дзяцей увесь час трэба вучыць, чым меншыя дзеці, тым больш іх трэба вучыць. _________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1228
|
|
Добра для дзіцяці не быць белым воранам. Добра рабіць усё, параіўшыся з бацькамі. Добра слухаць настаўніка ў школе. А што насамрэч зрабілі бацькі, школа і г.д. з дзіцём, яно зразумее, толькі стаўшы дарослым. І большасць прыйдзе да высновы, што нічога не можа змяніць. Але, падкрэсліваю свае меркаванне, мы ўсё гэта ведаем да нашага нараджэння і свядома выбіраем навучанне, якое НАМ патрэбнае. Хтосьці бамжуе, каб снабізму паменела, хтосьці носіць перадачы ў турму (каб рэальна ацаніць свае педагагічныя таленты) і так бясконца. Пакуль жыццё не навучыць. А вучымся мы доўга, бо не бачым сваіх сапраўдных настаўнікаў. Нараджаючы дзяцей, мы проста бярэм на сябе адказнасць за душу, што прыходзіць у свет у напачатку бездапаможным целе. А вучыцца ў высокім сэнсе нам трэба ў дзяцей. Гэта мы забываемся на сваё існае за дарослымі справамі. А дзеці бліжэй да разумення Сусвету. Мы сваім выхаваннем іх псуем, а яны супраціўляюцца. І гэта бяда выхавання і навучання як такіх. Джардана Бруна кепска выхавалі. І кепска ён скончыў. Але дзякуй тым, хто яго НЕДАВЫХАВАЎ І НЕДАВУЧЫЎ. |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Black aspid,
хачу проста засьведчыць сымпатыю да тваих поглядаў  _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
Калі незразумела, то скажу: я не за тое, каб забіваць індывідуальнасьць ці творчасьць у дзіцяці, дарослыя абавязаны ствараць дзіцяці ўсе ўмовы для разьвіцця і ўлічваць здольнасьці і таленты. Я не за кіраваньне дзіцяткам у аўтарытарным рэжыме, але ў дэмакратычным і разумным.
здаецца, мы пішам гледзячы з розных пікаў. Вы ў Беларусі штодня сутыкаецеся з выпадкамі, калі дзіця зьневажаюць, патрабуюць неапраўданага і непатрэбнага падпарадкаваньня, прамываюць мазгі глупствам... Я бачу як некаторыя (на шчасьце не большасьць) Амерыканцы даюць занадта шмат свабоды сваім дзецям і не кантралююць што гэтыя дзеці робяць - гэта таксама вельмі блага, дзеці самі па сабе раней ці пазьней зразумеюць, што вучыцца гэта добра, што працаваць - гэта важна, але калі яны гэта зраумеюць то можа быць занадта позна пачынаць вучыцца і рабіць кар'еру. Мусіць быць залатая сярэдзіна ў выхаваньні.
Дарэчы, дзеці маюць дзіц наіўнасьць і ад іх можна павучыцца (павучыцца можна ад каго заўгодна), але самыя мудрыя і лепшыя - гэта людзі старэйшага пакаленьня. Зноў такі, я зусім не маю на ўвазе дурных бабак у якіх мазгі прамытыя савец прапагандай. Не, я маю на ўвазе тое пакаленьне, што шмат ведае і шмат перажыла, у нас ёсьць яшчэ носьбіты той вялікай бел культуры і мовы на Захадзе Беларусі, у Амэрыцы такіх таксама шмат. Дарэчы, дзеці самі, калі іх не вучыць і не даваць прыклад, не навучацца дзяліцца, не навучацца спачуваць, працаваць і г.д. Ёсьць такія каштоўнасьці і здольнасьці чалавека, якія разьвіваюцца толькі калі чалавек вырастае. Але дзеці вельмі мілыя, што сказаць, нават калі яны не слухаюцца, гэта выглядае вельмі міла. Але калі яны вырастаюць, то невыхаванныя дзеці становяцца з мілых проста злачынцамі. Дзяцей трэба любіць, а не ідэалізаваць. _________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
_________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Куды паведамляць, калі дзяцей крыўдзяць?
Цаладзённая гарачая лінія па праблемах гвалту ў сям'і ў дачыненні да дзяцей і падлеткаў пачне працу 1 снежня 2010 году.
Нумар тэлефону 220-45-26. Па ім прапануюць паведабляць не толькі пра збітых дзяцей, але і пра галодных і кепска апранутых.
Інфармацыя будзе перадавацца ў першую чаргу мясцовым інспектарам па справах непаўнагадовых, а таксама, магчыма, будуць падключацца сацработнікі, псіхолагі, педагогі і медыкі.
http://vabank.by/index.php?&admin=0&cid=1&id=7558&vsid=cafd8fafd5b8d42fa621220bbba1952a _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
mama Halja
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.01.2007 Паведамленні: 1718 Адкуль: USA (а раней Менск)
|
|
ну гэта ўжо не пакараньні, а суцэльны гвалт. Добра, што існуюць службы, якія пра гэта дбаюць. У Беларусі сітуацыя яшчэ ўскладняецца тым, што народ сьпіваецца. Што можа атрымаць дзіця ад бацькоў алкаголікаў... _________________
Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы можаце далучаць файлы Вы можаце сцягваць файлы
|
|