Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Калі пры вас б'юць дзяцей

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 

Што б вы зрабілі, калі б ўбачылі, што пры вас мама б'е дзіця
уступілі ў даўгую дыскусію
0%
 0%  [ 0 ]
зрабілі кароткую заўвагу
33%
 33%  [ 7 ]
пачалі гучна тлумачыць дзіцяці, як дрэнна робіць тая мама
23%
 23%  [ 5 ]
сышлі
38%
 38%  [ 8 ]
змаўчалі і засталіся
4%
 4%  [ 1 ]
Галасоў :21

Аўтар Паведамленне
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 22.06.09 9:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Мая бляндынка нядаўна сказала што калі яна згубіць новыя пацеркі то памрэ, і маляўніча прыклала руку да ілба. Чула таксама як яна кажа сяброўцы, што брат яе заб'е, калі яна ягоныя рэчы браць будзе. І тая самая рука да ілба

julker, знаёмая сітуацыя. Я ведаю, што бацькі калі такое і абяцаюць, то не заб'юць на сам рэч, даволі шмат хто выкарыстоўвае такую пагрозу. Але папругай тая дзяўчынка атрымлівае часьцяком.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 23.06.09 17:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, сапраўды, вонкавая маральнасьць не лепш за амаральнасьць адкрытую. Дарэчы, узровень распусты ў Беларусі, бадай вышэй чым Амерыканскі (калі паглядзець на адносіны ў офісе, на працы... ). гэта вельмі лягічна, бо за савецкія гады грамацтва страціла сваю культуру, не расла духоўна, але была пад палкай. Калі чалавек добра сябе паводізць жывучы пад палкай, гэта не значыць, што ён будзе добра сябе паводзіць, калі яму даць поўную свабоду. Можа з-за гэтага так і бывае, што кожная маладая дэмакратыя заўсёды выглядае горш за дыктатуру. У Беларусі яшчэ і дэмакратыі няма, а разбэшчанасьці ўжо хапае. Прабачце, не хачу нікога пакрыўдзіць, але і галоўная рэлігія ў Беларусі - РПЦ - таксама вонкавая і паказушная, зусім не вучыць думаць, а толькі выконваць зьнешнія рытуалы. з павелічэньнем гэтага 'хрысьціянства' павялічваецца колькасьць пьяніц і ідзе разбурэньне сямьі.

Тым не менш мне шкада, што ў Амэрыцы мяняецца сьвядомасьць, замест быць карыснымі і адказнымі, людзі імкнуцца толькі да кар'еры і дзе пабольш грошай. Замест таго, каб самім нешта рабіць і думаць, больш і больш амерыканцаў хоча, каб дзяржава за іх паклапацілася, і ахвотна аддаюць больш і больш улады дзяржаве... вельмі сумныя зьмены. Тутака нашмат лепш чым у Беларусі нічога не скажаш, бадай і павучыцца шмат чаму можна, але ўвогуле, апошнія гадоў 50 Амэрыка мяняецца, і па мойму не да лепшага.

А наконт старых мультоў - нават Сталінскага часу - многія сапраўды вельмі добрыя, мы іх паказваем дзецям. Мы вельмі любім гэтыя добрыя, часам наіўныя мульты. Проста дзіва, як гэты сьвет працуе - у такіх жахлівых грамацтвах, дзе ціха і адкрыта рабілася шмат злачынстваў - можна знайсьці вельмі добрыя фільмы і мульты. Ніводзін дыкататар не хоча каб пра яго думалі, што ён дыктатар, ён заўсёды імкнецца паказаць сябе добрым і чалавекалюбам.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny


Апошні раз рэдагавалася: mama Halja (23.06.09 18:13), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.06.09 18:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja, справа зусім не ў дэмакратыі - у нас ідзе планамерная палітыка абалваньвання людзей. Быдламасай прасцей кіраваць. Гэта шмат у чым бачна - і згаданае РПЦ, і тое, што нам паказваюць па тэлебачанні (спрэс другасортныя серыялы разведзеныя неаб'ектыўнымі навінамі і рэкламамі латарэяў), і адукацыя, разлічаная на тупое завучванне, а не роздум (а цяпер з контаррэформай - зусім абы што нейкае будзе).
Акрамя таго, чым больш несвабодным ў афіцыйнай частцы жыцця чалавек сябе адчувае (то бок чым менш у яго магчымасцяў адстойваць свае правы на працы\ ува ўстановах\ інш), тым прасцей яму перасякчы мяжу свабоды іншай асобы ў сям'і - адсюль сямейны гвалт у розных праявах, адсюль жа п'янства і вельмі высокі ўзровень самагубстваў.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 23.06.09 18:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, я і не кажу, што ў Беларусі дэмакратыя. Зусім не... абсалютна згодна з тым, што вы пішыце.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 1.07.09 11:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Навучанне культуры магчымае толькі паводле прыкладу. Прычым прыклад "ніжэйшы" больш даступны, чым "вышэйшы", а значыць, культуры ўнутранай будзе ўсё меней. Наконт вонкавай - на гэта ўплываць можна, але я не хачу жыць у грамадстве вонкава культурных людзей. Я люблю крыштальных падонкаў і махровых хамаў: ад іх ведаеш, чаго чакаць, і здзівіць яны могуць толькі прыемна. А ўсе "культурненькія" здзіўляюць пераважна адмоўна.
Адзін мой стрыечны пляменнік (разумны хлопец і добры вучань) кажа тату: у нядзелю трэба з вескі з'ехаць раней, у 12ю00 у мяне ў двары прызначаная бойка. І ідзе 1 верасня ў школу збітым, але пераможцам (9 год, г.Ліда, 2008).
Другі мой стрыечны пляменнік (разумны хлопец і добры вучань) кажа тату: мяне хлопец абразіў (ці штурхнуў - дробязь, не памятаю), ці варта было б падаць на яго ў суд? (15 год, Чыкага, 2006)
Рабіць дабро па магчымасці, дзеля свайго задавальнення, каб гэта не вымагала вялікіх высілкаў, і не рабіць зло па магчымасці, каб не сутыкацца з наступствамі спароджанага зла - вось натуральны спосаб існавання. Тады не будзеш крыўдаваць, што ніхто не цэніць, які ты харошы, і сумленне не абудзіцца, каб укусіць каго-небудзь побач (пакуты свайго сумлення мы адпрацоўваем на блізкіх, бо яны нам вінаватыя). І стасункі з усім светам стануць партнэрскія. І тады можна любіць свет, а не прывязвацца да свету ці прывязваць свет да сябе.
Культура кожнага - ягоная справа і шкодзіць толькі яму. Кожны з нас такі, які ён ёсць, і вінаваціць каго-сьці ці пачувацца вінаватым бессэнсоўна. Дзеці малыя, але душы іх - старыя і дасведчаныя. Выбар імі робіцца свядома. Яны заранёў выбіраюць у каго будуць вучыцца...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 1.07.09 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, не зусім зразумела, ці вы думаеце што вырашаць праблемы праз суд - благая рэч? бываюць выпадкі, калі ў Амэрыцы судзяцца проста так, высмактаўшы абвінавачваньне з пальца, каб стрэсьці з багаценькага грошы, але ўвогуле суд - аб'ектыўная і добрая рэч. Не ведаю, што было ў выпадку вашага стрыечнага пляменніка, але добра, што ён не лезе біцца, а яшчэ лепей, што ён раіцца з бацькам.

Я супраць таго, каб дзеці высьвятлялі праблемы самі праз бойкі - гэта не высьвятленьне ісьціны. Яшчэ добра калі праўда фізычна пераможа, а калі не?...
Бываюць праблемы, якія дзеці могуць вырашыць самі, але бываюць і такія, пра якія трэба казаць бацькам і настаўніку. У знаёмай хлопчыку 5 год. У школе нейкі хлопец пачаў зь яго насьмяхацца. Калі яна даведалася, то пайшла да настаўніка, настаўнік прымусіў крыўдзіцеля папрасіць прабачэньня і канфлікт сьціх, яны сталі амаль сябрамі. Дзеці меньш выхаваныя за дарослых і меньш вопытныя, я за тое, каб пры патрэбе праблема вырашалася дарослымі. Дарэчы, у Амэрыцы на дзіц пляцоўцы, мамы заўсёды побач зь дзецьмі, асабліва з малымі, і падказваюць, што рабіць і ўвесь час вучаць: 'ня можна так выдзіраць з рук шуфлік, бачыш, хлопчык яшчэ зь ім гуляецца, можа ты пакуль што хочаш пагуляцца з машынай ці пайсьці на арэлі?' ці 'бачыш, які добры хлопчык, падзяліўся з табой, падзякуй, што трэба сказаць?'.. Дзяцей увесь час трэба вучыць, чым меншыя дзеці, тым больш іх трэба вучыць.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 2.07.09 8:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добра для дзіцяці не быць белым воранам. Добра рабіць усё, параіўшыся з бацькамі. Добра слухаць настаўніка ў школе. А што насамрэч зрабілі бацькі, школа і г.д. з дзіцём, яно зразумее, толькі стаўшы дарослым. І большасць прыйдзе да высновы, што нічога не можа змяніць. Але, падкрэсліваю свае меркаванне, мы ўсё гэта ведаем да нашага нараджэння і свядома выбіраем навучанне, якое НАМ патрэбнае. Хтосьці бамжуе, каб снабізму паменела, хтосьці носіць перадачы ў турму (каб рэальна ацаніць свае педагагічныя таленты) і так бясконца. Пакуль жыццё не навучыць. А вучымся мы доўга, бо не бачым сваіх сапраўдных настаўнікаў. Нараджаючы дзяцей, мы проста бярэм на сябе адказнасць за душу, што прыходзіць у свет у напачатку бездапаможным целе. А вучыцца ў высокім сэнсе нам трэба ў дзяцей. Гэта мы забываемся на сваё існае за дарослымі справамі. А дзеці бліжэй да разумення Сусвету. Мы сваім выхаваннем іх псуем, а яны супраціўляюцца. І гэта бяда выхавання і навучання як такіх. Джардана Бруна кепска выхавалі. І кепска ён скончыў. Але дзякуй тым, хто яго НЕДАВЫХАВАЎ І НЕДАВУЧЫЎ.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 2.07.09 13:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid,
хачу проста засьведчыць сымпатыю да тваих поглядаў Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 2.07.09 16:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі незразумела, то скажу: я не за тое, каб забіваць індывідуальнасьць ці творчасьць у дзіцяці, дарослыя абавязаны ствараць дзіцяці ўсе ўмовы для разьвіцця і ўлічваць здольнасьці і таленты. Я не за кіраваньне дзіцяткам у аўтарытарным рэжыме, але ў дэмакратычным і разумным.

здаецца, мы пішам гледзячы з розных пікаў. Вы ў Беларусі штодня сутыкаецеся з выпадкамі, калі дзіця зьневажаюць, патрабуюць неапраўданага і непатрэбнага падпарадкаваньня, прамываюць мазгі глупствам... Я бачу як некаторыя (на шчасьце не большасьць) Амерыканцы даюць занадта шмат свабоды сваім дзецям і не кантралююць што гэтыя дзеці робяць - гэта таксама вельмі блага, дзеці самі па сабе раней ці пазьней зразумеюць, што вучыцца гэта добра, што працаваць - гэта важна, але калі яны гэта зраумеюць то можа быць занадта позна пачынаць вучыцца і рабіць кар'еру. Мусіць быць залатая сярэдзіна ў выхаваньні.

Дарэчы, дзеці маюць дзіц наіўнасьць і ад іх можна павучыцца (павучыцца можна ад каго заўгодна), але самыя мудрыя і лепшыя - гэта людзі старэйшага пакаленьня. Зноў такі, я зусім не маю на ўвазе дурных бабак у якіх мазгі прамытыя савец прапагандай. Не, я маю на ўвазе тое пакаленьне, што шмат ведае і шмат перажыла, у нас ёсьць яшчэ носьбіты той вялікай бел культуры і мовы на Захадзе Беларусі, у Амэрыцы такіх таксама шмат. Дарэчы, дзеці самі, калі іх не вучыць і не даваць прыклад, не навучацца дзяліцца, не навучацца спачуваць, працаваць і г.д. Ёсьць такія каштоўнасьці і здольнасьці чалавека, якія разьвіваюцца толькі калі чалавек вырастае. Але дзеці вельмі мілыя, што сказаць, нават калі яны не слухаюцца, гэта выглядае вельмі міла. Але калі яны вырастаюць, то невыхаванныя дзеці становяцца з мілых проста злачынцамі. Дзяцей трэба любіць, а не ідэалізаваць.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.04.10 17:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://naviny.by/rubrics/society/2010/04/07/ic_articles_116_167362/ - артыкул пра фізічныя пакаранні. Страшна чытаць. І страшна ўсведамляць, што нехта ўсур'ёз лічыць кухталі метадам выхавання.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.11.10 17:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Куды паведамляць, калі дзяцей крыўдзяць?
Цаладзённая гарачая лінія па праблемах гвалту ў сям'і ў дачыненні да дзяцей і падлеткаў пачне працу 1 снежня 2010 году.
Нумар тэлефону 220-45-26. Па ім прапануюць паведабляць не толькі пра збітых дзяцей, але і пра галодных і кепска апранутых.
Інфармацыя будзе перадавацца ў першую чаргу мясцовым інспектарам па справах непаўнагадовых, а таксама, магчыма, будуць падключацца сацработнікі, псіхолагі, педагогі і медыкі.
http://vabank.by/index.php?&admin=0&cid=1&id=7558&vsid=cafd8fafd5b8d42fa621220bbba1952a

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 29.11.10 18:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ну гэта ўжо не пакараньні, а суцэльны гвалт. Добра, што існуюць службы, якія пра гэта дбаюць. У Беларусі сітуацыя яшчэ ўскладняецца тым, што народ сьпіваецца. Што можа атрымаць дзіця ад бацькоў алкаголікаў...

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4
Старонка 4 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 52672 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 161207 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кармленне ў грамадскім месцы 13 stasia 18756 18.05.09 15:50
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 39497 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 33107 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map