Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Клуб добрага зроку

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 17:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не, калі дацца, каб НАСУНУЛІ, НАСТАВІЛІ ці УЗДЗЕЛІ (сапраўды, апранаеш ты сам, а акуляры прапісваюць іншыя) - лепей адразу і на ўсё жыццё. Не выправіць сабе -1 - гэта пляваць на свае вочы і на сваю пачаткова здаровую з вялікім запасам прыроду. Кафедра афтальмалогіі МГМУ кажа: 2-3 дптр здымаюцца па сістэме Бэйтса. Нажаль, модныя трэнінгі зачапілі мяне далёка не з -1, а то я б у гэтую тэму і не зазірала. Акуляры - гэта яшчэ і павялічэнне рызыкі адслойкі сятчаткі. Насіце, на здароўе.
Калі думаць, што паленне на здароўе, п'янка на здароўе - яны пашкодзяць меней, чым калі піць і думаць "прапіваю здароўе". Але пашкодзяць адназначна.
julcik, абставін не ведаю, а з вашага паста ранейшага можна так зразумець: "акуляры былі толькі для кіравання (цяпер ужо не толькі,)" і " ў акулярах толькі за рулём і часам, калі нейкая праца вымагае", што значыць: нашэннем толькі за рулем справа не абмежавалася, сфера выкарыстання акуляраў пашырылася. Я выбачаюся, але што чытаю, тое каментую і толькі. Сьмешка не будзем тут сварыцца, а то лепей у "лбом у сцяну" пайсці. Яшчэ раз выбачаюся, лічыце тут усё агульнымі разважаннямі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 17:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, акуляры былі для далечыні, раней за правы на машыну, у канцы школы. Асноўнае выкарыстанне - за рулём.

У маім дзяцінстве я ведала процьму дзяцей з невялікім дыёптрыямі якія трэніраваліся, то бок якіх трэніравалі. Не ведаю, ці па Бейтсу гэта было, але практыкавнні вельмі падобныя. Я хадзіла займацца ў лякарню, дзе бабуля працавала. Там адмысловы кабінет быў, адмысловая прыемная жанчынка, якая вучыла трэніравацца. у мяне было дома шмат тэматычных кніжак, якія выглядалі як самапальныя пераклады нейкай замежнай літаратуры, раскапіраваныя на ксераксе. Але я ведаю толькі адну дзеўчыну, якой гэта дапамагло. Магчыма астатнія не дасягнулі дастатковай ступені прасвятлення - не ведаю. Тая дзеўчына была вельмі ўпартая. Нажаль цяпер я не маю з ён кантакта і не ведаю, які ў яе зрок.

Яшчэ у мамы на працы ёсць адна супрацоўніца, якая палепшыла зрок на дзве дыёптрыі, праўда потым ён зноўку пагоршыўся.

Наконт сятчаткі - калі я ўздзела акуляры у мяне ЎЖО было жахлівае глазное дно. У мяне процьма каагуляцыяў, мне нельга бегаць-скакаць і г.д. (нараджаць можна Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 19:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, чытаю амаль як сваю ўласную гісторыю. Дзякуй богу, глазное дно было больш менш (цяпер я да іх не хаджу і агляды падрабляю, каб самой нараджаць, а пайду, калі "прасвятлюся". Сьмешка
Дзесьці ў 2000 мне паставілі на рэфрактометры (не ў паліклініцы, але доктар) каля -10 на абодва вокі. З таго часу афіцыйна не абследуюся, каб не атрымаць забарону на прафесію і забарону на натуральныя роды. Як следуе з абследвання, вочы былі аднолькава любімыя.
Цяпер вадзіла малога на абследванне да акуліста і, седзячы насупраць табліцы на метр далей за яго двума вачыма ўбачыла 1 радок ясна і другі прачытала б (схавалі табліцу пад іншай). А правым вокам - далёка не тое. Паколькі яшчэ ў школе я хутчэй ведала другі радок чым бачыла, рэзюмэ: шляхам заняткаў, якія былі інтэнсіўнымі яшчэ ў меншай ступені чым рэгулярнымі, я значна палепшыла зрок на левае вока (апошнія дасягненні - дзякаваць вашай падтрымцы, шаноўныя сябры клуба.
Выпадкі, калі стала лепей, а потым горай, толькі падцвярджаюць тое, што выправіць гэта можна. Проста чалавек, надаль, як правіла не можа сам доўга прымушаць сябе займацца (доўга - гэта больш за месяц). Пачаўшы займацца, вашая знаёмая, падобна, зняла спазм "апошніх часоў" - як раз 2-3 дптр. Але не набыла звычкі заўсёды глядзець расслаблена. Таму спазм ізноў стаў нарастаць і ўсё вярнулася. На набыццё любых звычак, карысных ці шкодных (апроч тых, што звязаныя са спажываннем атруты), арганізму трэба каля 40 дзён. На пазбаўленне - столькі ж. Навучыцца не напружвацца і 40 дзён не напружвацца - так проста... але атрымліваецца ў адзінак. У самых упартых. Астатнія кажуць: спосаб хрэновы. Альбо: гэта ўсё мы спрабавалі.
Калі я ўжо месяц не згадваю пра вочы (хваробы, часу няма, усё роўна ў клуб ніхто не піша, кіно цікавае і склероз, склероз, склероз - у мяне есць нагода думаць, што метад кепскі?????????????????? Калі я перастала вобмацкам шукаць кубкі на стале і блытаць у метры ад сабе сына з дачкой, а праз закінутыя заняткі гэта ўсё вернецца - гэта метад кепскі????
Асабіста мне, каб вылечыць зрок, не хапае толькі аднаго: ПАЛКІ. ДУБІНЫ. І куча ўсяго лішняга: тв, кампутар, кнігі, тэлефон, лядоўня з лёгкадаступнай жратвой і ЛЯНОТА.
Калегі, станьце маёй "палкай", га? Пішыце пра сябе, хай мне будзе сорамна... Упс...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 19:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, я не кажу, што метад кепскі, я кажу, што ўсё не так адназначна з адмаўленнем ад акуляраў. Калі б я мела магчымасць выбару, я бы выбрала -1 ці -2, а не мае -4\-6 (дарэчы, цяпер ўжо -3.5\-5.5 - мабыць, ад старасці Сьмешка), хаця ў маім выпадку была палка - мяне прымушалі. Гэта тычыцца дзяцей.

Пра дарослых: калі абагульнена - то лепш мець мыліцу і хадзіць, ці не мець яе і чакаць прасвятлення, каб выйсці з хаты.
Калі чалавек дрэнна бачыць, ён не навучыцца кіраваць без акуляраў, бо будзе адчуваць сябе няўпэўнена не толькі з-за таго, што ён навічок, а вакол усе такія хуткія, а яшчэ і ад таго, што каб нешта заўважыць і ацаніць абстаноўку, яму не дастаткова імгненнага позірка, а трэба ўзірацца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 20:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

таму я не іду вучыцца кіраваць. пакуль не іду. мой выбар - спачатку зрок, потым машына. Гэта мой выбар, бо я ўжо адмовілася ад акуляраў (заўважце, з -10 на два вокі) і не хачу рабіць крок назад. Прычын ісці іншым шляхам - мільён.
АЛЕ ЗНАЙСЦІ Ў СВАІМ ЖЫЦЦІ ПАЎТАРА МЕСЯЦА, КАЛІ МОЖНА НЕ САДЗІЦЦА ЗА РУЛЬ САМОЙ - МОЖНА, і ў зваротным мяне ніхто не пераканае.

Наконт прымусу і выніку. Перш чым прымушаць, трэба навучыць. Расслабляццца навучыць можна, але калі ўмець самому. Акулісты ж пачынаюць ТРЭНІРАВАЦЬ - нагружаць, а расслабляць - далей міргання мне ніводзін нічога не параіў. І не тлумачыў сувязі паміж напругай, НАПРУЖАНЫМ СТАРАННЕМ, і пагаршэннем зрока. Пад іх кіраўніцтвам (дакладней, з іх папусціцельства) я рэальна "паляпшала" зрок падчас трэніровак шляхам псеўдапрыстасавання - прыжмурвання, набычвання, скасавурвання - ўсяго таго, што трэба абгрунтавана забараніць. І гэта быў згублены час. І вынікам стала нашэнне акуляраў. А акуляры ніколі не дадуць вачам расслабіцца. Таму я пакуль што буду хадзіць у гіпермаркеты і набываць тавары з ніжніх паліц, ездзіць грамадзкім транспартам і г.д. Сёння я бачу лепей, чым паўгады таму. А паўгады таму бачыла лепей, чым год таму. Каму падаецца марудным - абганіце.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Ptyz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.07.2006
Паведамленні: 266
Адкуль: МенскЗялёныЛуг

ПаведамленнеДададзена: 29.05.10 1:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Гэта мой выбар, бо я ўжо адмовілася ад акуляраў (заўважце, з -10 на два вокі

Як вы з такім зрокам карыстаецеся кампутарам без акуляраў? Хіба гэта магчыма?

Я з -6 дптр не магу, нават калі выставіць самы вялікі памер шрыфту на вялікім маніторы.. хіба што калі падлазіць вокам да манітора на 15-20см, замест звычайных 50-60, але так вочы стомяцца яшчэ хутчэй (нашмат хутчэй).

Дарэчы праз гэта (неабходнасьць карыстаньня кампутарам) метад "вылезьці з акуляраў раз і назаўсёды" для мяне не спрацуе. Ёсьць якія-небудзь менш радыкальныя метады? Мо памяншаць дыоптрыі ў акулярах ці кантактных лінзах, што-небудзь такое?

Між іншым, як вы ставіцеся да кантактных лінзаў vs. акуляры? Яны ж не абмяжоўваюць поле зроку, даюць воку рухацца як заўгодна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 29.05.10 8:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ptyz, пра кантактныя лінзы гл.вышэй, клск. Там было падрабязна пра стан напругі.
Пра шрыфт буйны. Для зрока буйныя аб'екты - гэта блізкія аб'екты, дробныя - далёкія, а расслабляецца вока, калі глядзіць удалячынь. Ёсць нават тэхніка расслаблення праз чытанне самага дробнага шрыфта дыямант. Уся справа - паверыць і паспрабаваць. Я выдатна чытаю анатацыі да лекаў, якія маці ў акулярах носам паша.
Пра паступовую адмову. Так, можна. Калі вы займаецеся сапраўды інтэнсіўна, на выпраўленне 1 дптр сыходзіць 4 дні. (пры ўмове выканання і псіхатэхнік - падтрымання настрою, вобраза маладосці), пры занятках не менш як 5 разоў на тыдзень. Гэта значыць, вы носіце акуляры на 1 дптр менш за карэкцыю і мяняеце іх 1 раз на 4 дні з крокам 1 дптр. Альбо носіце на 0,25 менш за карэкцыю і мяняеце іх штодня з крокам 0,25 дптр. Выбірайце ў адпаведнасці са сваёй калекцыяй акуляраў. Любое памяншэнне акуляраў пойдзе на карысць пры ўмове расслабленых вачэй.
І пра мяне асабіста.
Я не насіла акуляры больш за -6 нават у горшыя часы. Адпаведна пахала носам манітор і ў акулярах (дый клавіятуру, па шчырасці.) Таму у мяне праблема іншая: мая зручная пастава за маім сталом такая, што я сяджу ўжо бліжэй, чым магла б. Я змагаюся Сьмешка
Адмыслова для вас памерала: мізінец на манітор, вялікі палец на нос. Мала? небагата. А раней у акулярах было столькі ж. На дзетках шрыфт нейкі невыразны. Калі працую ў вордзе, магу лепей. Але думаю, і тут справа ў псіхалогіі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 29.05.10 8:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ptyz, старонка 3 - пра лінзы, здаецца
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alex

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.04.2010
Паведамленні: 54

ПаведамленнеДададзена: 31.05.10 2:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 1.07.10 13:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Азірнуўшыся на жыццёвы шлях і прааналізаваўшы, выкладваю сюды напрацоўкі па прафілактыцы праблем зрока ў дзяцей (тое, што было год таму на прэзентацыі. Апрабіравана на ўласных дзецях). Задавайце пытанні. Бывайце здаровы.

Вочы ўверх-уніз

Толькі сеў я на арэлі,
Як арэлі паляцелі!
Моцна я трымаюся,
Уверх ды ўніз гайдаюся!
І спяваю, і смяюся – анічога не баюся!

Вочы ўправа-улева

Ёсць у слоніка два вухі.
На адно з іх села муха.
Дзе ты, муха, дзе ты, дзе?
Муха знай сабе гудзе.
Трэба муху адшукаць
І ад вуха адагнаць.

Вочы па кутах простакутніка і па дыяганалях ("банцік")

Павучок цэлы дзень
сетку новую пляце.
Стол, парог, акно, сцяна -
ад відна і да відна.
Так ён завіхаецца,
рупіцца, стараецца.
А пабачыць гаспадыня -
паскідае павуцінне.

Абводзім вачыма вялікае кола

Наш гадзіннік прытаміўся,
прыпазніўся ды спыніўся.
Раптам стрэлка = скок ды скок -
Паскакала ў іншы бок.
Тата наш гадзіннік зняў,
Батарэйку памяняў
і ўжо каторы дзень
добра, спраўна ён ілзе.

Вочы міргаюць

Вочкі-вочкі - матылёчкі -
паляцелі нашы вочкі.
Паляцелі-паляцелі
і на кветачку прыселі.(моцна заплюшчыць)

"пальмінг"

Чорны-чорны-чорны дзень.
Неба чорнае, як цень.
А на небе тым высока
Скачуць чорныя аблокі.
Вось у чорны у гарод
Выйшаў чорны-чорны кот.
Гэты чорны-чорны кот
сеў на чорны-чорны плот,
Лезе чорным языком
у міску з чорным малаком...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.08.10 12:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зрабіла сабе акуляры на 2 дыёптрыі меншыя.
Здаецца, у мяне ўжо атрымоўваецца пальмінг. То бок я не проста бачу нешта аддалена-чорнае (не зусім), але адчуваю вынік - вочы сапраўды расслабляюцца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 17.08.10 8:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Супер! Супер! Супер!
Толькі не спыняцца, толькі трымацца...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7
Старонка 7 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12457 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 38495 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 16141 13.02.09 10:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 40774 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14286 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map