Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Міжнародная выстава "Сьвет дзяцінства"

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кірмаш + Дзе што набыць
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.02.07 17:28    Загаловак паведамлення: Міжнародная выстава "Сьвет дзяцінства" Адказаць з выцемкаю

З 21 па 24 лютага ў «Белэкспа» па вул. Я. Купалы, 27 пройдзе 3-я Міжнародная спэцыялізаваная выстава «Сьвет дзяцінства». «Сьвет дзяцінства» – гэта адзіная выстава дзіцячай тэматыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Тэматыка выставы дазваляе паказаць увесь спэктар тавараў і паслуг для дзяцей і юнацтва: дзіцячую і падлеткавую вопратку, абутак, сродкі гігіены і касмэтыкі, мэблю, абсталяваньне для дзіцячых пляцовак і паркаў, дзіцячае харчаваньне, вопратку для цяжарных і кормячых мам, цацкі і гульні. У ваыставе прымаюць удзел 85 прадпрыемстваў розных формаў уласнасьці.
У разьдзеле «цацкі і гульні» прымаюць удзел такія вядомыя фірмы, як «Дэвілон», «Дэлівэры», «Белфарпост», «Інтэр-хобі», «Кампанія С-Тойз», «ПУПС і К» ды інш.
Тавары для дзетак першага году жыцьця і іх мам пакажуць «Канпол», «Avent», «Санделайт».
Прапановы наконт дзіцячага абсталяваня і трэнажэраў можна будзе знайсьці на стэндах «ГомельСпортСэрвіс», «Вэнтура Груп», «Антарэс-інвэст».
Вялізную ўвагу арганізатары надаюць разьдзелу «дзіцячае харчаваньне». Тут сваю прадукцыю пакажуць «Беллакт», «Мазырскія малочныя прадукты», «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», «Рагачоўскі малочнакансэрвавы камбінат».
Вучэбную і мэтадычную літаратуру, а таксама ўсё для цікавага навучаньня будуць дэманстраваць РУП «Глёбус» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і выдавецкі дом «Карапуз»
На выставе «Сьвет дзяцінства» шырока прадстаўленая спэцыялізаваная прэса: часопіс «Дзіцячая пляцоўка”, часопіс «BabyBoom», газэта для дзяцей «Нязнайка», газэта «Дзіцячы кірмаш».

Афіцыйнае адкрыцьцё выставы адбудзецца 21 лютага а 12.00.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.02.07 18:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зусім нядаўна на "Белэкспа" праводзілася Менская кніжная выстава. Мы туды хадзілі і былі вельмі задаволеныя. Пагарталі навінкі беларускіх выдавецтваў, з зайздрасьцю паглядзелі на дзіцячыя кнігі па-ўкраінску, набылі беларускую азбуку (YES!), цікавыя даведнікі пра розныя мясьціны Беларусі, мапы, розныя адукацыйныя плякаты для Алеся (у тым ліку плякаты на беларускай мове), высьветлілі, што некаторыя файныя кнігі перакладзеныя на беларускую (напрыклад, кніга Януша Корчака “Як любіць дзіця”), а яшчэ мы выйгралі падпіску на часопіс “Дзіцячая пляцоўка” і атрымалі мноства маленькіх прыемных падарункаў. Усяго 3 гадзіны былі на выставе – а карысьці сто-о-олькі!..

На выставу “Сьвет дзяцінства” таксама зьбіраемся ісьці, бо маем на яе пэўныя спадзевы.

Некалькі парадаў наконт выставаў, што праводзяцца на “Белэкспа”: варта пашукаць праграму выставы ў Інэце, абраць тыя мерапрыемствы і прэзэнтацыі, якія вам могуць быць цікавыя, і ісьці менавіта ў гэты дзень. У дзень адкрыцьця выставы звычайна зашмат афіцыёзу і пэўнага бязладзьдзя, ісьці ня варта. У дзень закрыцьця ўдзельнікі выставы ўжо стомленыя, мерапрыемствы фармальныя і нецікавыя, прыемныя “бонусы для наведвальнікаў” скончыліся, таму дзень закрыцьця выставы таксама не найлепшы.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.02.07 10:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, на выставы хадзіць варта.
Нездарма я вас усіх на Брэнд году запрашала. Там былі дэгустацыі рознага марозіва, бліноў і інш. прысмакаў, стэнды Бель-бімба, Марка. Світанку, Купалінкі ды інш. Можна было даведацца пра новыя віды прадукцыі і пра планы вытворцаў, выказаць свае заўвагі і прапновы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.07 0:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а што цікавага там будзе у пятніцу па абедзе?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.07 1:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па гэтай спасылцы можна знайсьці праграму мерапрыемстваў на ўсе дні працы выставы

http://www.belexpo.by/ru/expo/release/?expoid=45

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.07 19:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа хто ўжо быў там. А то зімна і ня хочацца з дзецьмі выходзіць

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 12:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Галоўнае ўражаньне ад выставы - хацелася б бачыць "аб'ём паболей" (маю на ўвазе колькасьць удзельнікаў і якасьць стэндаў). Былі цікавыя стэнды Chicco, Avent, C-toys, Canpol, але гэта ўжо прызнаныя лідары, а вось беларускія стэнды цікавосьцю не вызначаліся і не запаміналіся. Выключэньне адно - "Рыфтур". Яны прадставілі цудоўныя працы з саломкі, зробленыя вучнямі 200 школы. Там ёсьць і саламяны млын, і дыназаўр, і конь, і ўсялякія кветкі, прыгожыя пано. Учора чалец Беларускага саюзу майстроў народнай творчасьці Галіна Ўдодава праводзіла майстар-клясу па пляценьні з саломкі, я навучылася рабіць анёлка і бусы. Увогуле “Рыфтур” падаецца мне адзіным расейскамоўным выдавецтвам, якое зацікаўленае ў разьвіцьці беларускай культуры. Яны выпускаюць “Турызм і адпачынак”, у кожным нумары якога ёсьць добрыя артыкулы пра забытыя цікавосткі Беларусі, яны робяць шмат даведнікаў, мапаў. На іх стэндзе шмат чаго карыснага можна набыць. Калі ў вас яшчэ няма плякату “Птушкі за акном” (загалоўкі па-беларуску, назвы птушак падпісаныя на 2 мовах, прычым па-беларуску напісана менавіта “каўка”, а ня так, як ў слоўніках, – “галка”), раю абавязкова завітаць на іх стэнд.

На выставе яшчэ спадабаліся файныя цацкі і супэрскія вазочкі. Робаты ад нямецкай фірмы “WowWee Robotics” паказваюць усё, на што здатныя, - сьпяваюць, танчаць, граюць у футбол, кажуць, якія колеры бачаць, вітаюцца і робяць шмат чаго іншага. Роба-дыназаўры скачуць, уцякаюць, арыентуючыся ў прасторы, могуць кусацца. Гэта высокаінтэлектуальныя цацкі новага пакаленьня, каштуюць, адпаведна, шмат – 350, 200, 180… Не беларускіх тысячаў, а даляраў… Rolling Eyes Набыць такі цуд ня здолееш, хоць паглядзець можна. Глядзелі, дарэчы, мы на іх доўга, Алесь не хацеў ісьці нікуды далей.

Добрыя цацкі ад маскоўскай фірмы “С-тойз”. Гэта наборы для гульняў сэрыяў “Русалачка”, “Прынцэсы Дыснэю”, “Папялушка”, “Сьвет Арыэль” (усё для дзяўчынак), а таксама “Робін Гуд”, “Пітэр Пэн”, “Геркулес” (для хлопчыкаў). На гэтым стэндзе таксама можна паглядзець на разрэклямаваныя цацкі Братц (па шчырасьці, яны мяне не ўразілі).

Знайшлі яшчэ стэнд цацак “Wader” (нармальныя плясмасавыя польскія цацкі, кошты больш-менш разумныя). На стэндзе нічога не прадавалася, але мы даведаліся, што па іх прадукцыю трэба ехаць у “Матрошку”. Што ж, карысная інфармацыя.

На выставе паказваюць свае калекцыі вазкоў “Tako”, “Peg-Perego”, “Chicco”. Эх, хоць паглядзець…

Уразілі наборы для творчасьці дзяцей ад нейкай маскоўскай фірмы (назвы не запомніла). Можна рабіць вітражы, ляпіць, адліваць барэльефы ды рабіць мноства чаго прыгожага. Простыя вітражы могуць рабіць, па іх словах, дзеткі 2-х гадоў. Супер! Прадукцыю гэтай фірмы будзе прадаваць нейкі ІП у цэнтры “Сталіца” (першы паверх, бокс 217). Завітаем, пасьля раскажу, што ды як.

“Avent” раздае буклеты па грудным выкормліваньні і паказвае свае тавары. Аказваецца, у іх шмат чаго карыснага ёсьць, напрыклад, каштоўныя тавары для мам, якія выходзяць на працу амаль пасьля нараджэньня дзіцяці, але хочуць карміць дзіцёнка сваім малаком. Дарэчы, “Avent” мае ў Беларусі гарачую лінію па грудным выкормліваньні: 8-820-0071-0006. Можа, каму з фарумчанаў прыдасца гэты нумар…

На выставе таксама можна паглядзець на сьлінг-“баюшку” і замовіць яго. Колеравая гама больш прыгожая, чым тая, што была 2-2, 5 гады таму, калі “баюшку” набывалі Alina і мы. Тады папросту не было з чаго выбраць… Для тых, хто зацікавіцца, кантакты: www.razumniki.com/sling, тэл. (8-029)1407824, 7566469.

Сваю прадукцыю паказвалі “Катафей” (наша любімая марка абутку, нам параілі глядзець яго ў “Бігзе”), “Беларускі абутак” (шмат што прадаецца, збольшага на маленькія памеры), мэблевыя фабрыкі, фірмы, што робяць абсталяваньне для дзіцячых пляцовак, выдавецкія фірмы. Былі цікавыя кніжкі па разьвіцьці маўленьня, маляваньня (але для расейскамоўных дзетак), таксама канструктары з тканіны шмат хто набываў (што праўда, кошты кусаюцца, па 25-50000 тыя канструктары).

Што яшчэ цікавага на выставе? Дзеткам, канешне, раздаюць шарыкі, праводзяцца нейкія конкурсы з прызамі, ёсьць некалькі дэгустацыяў (сокі і пюрэ “Фрутаняня”, кефірчык ад нараджэньня “Біфідабакт”). Алесь вельмі любіць “Біфідабакт”, тут “дарваўся”, выпіўшы яго столькі, што мы пасьля ледзьве дадому даехалі Сп. Зялёная Усьмешка

Увогуле вярнуліся дадому задаволенымі, поўнымі ўражаньняў, з новымі цацкамі – мерапрыемства па наведваньні выставы прайшло пасьпяхова!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 15:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сама тэму стварыла, сама ў яе і пішу Вельмі шчасьлівы

Вось якую файную мазаіку мы прыдбалі на выставе
http://dzietki.org/forum/album_showpage.php?pic_id=711&user_id=16

Яе галоўныя перавагі – фішкі 2-х памераў (вывучаем паняткі “маленькая-вялікая”), фішкі не выпадаюць, нават калі мазаіку перавярнуць дагары нагамі.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 15:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама збіраюся схадзіць, паспрабую сёння. А да якога часу яна працуе?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 16:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каб я ведала... Нідзе няма інфармацыі. Мы дзесьці а 17-й сыходзілі, усё яшчэ працавала, але народ ужо пагаворваў пра дарогу дадому. Напэўна, да 18-й усё ж такі працуюць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 17:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось анонс наступнай выставы-кірмаша "Лепшы падарунак"
http://www.belexpo.by/ru/expo/info/?expoid=47

Праводзіцца будзе з 4 па 8 сакавіка, прадавацца будуць тавары для прыўкрасных дам.
Мужанёчкаў трэба туды дасылаць Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, мазаіка сапраўды класная!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 17:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Маскоўская фірма "Gemini" робіць, прадаецца на стэндзе "Глёбусу". На нашай напісана, што там 160 фішак, але мы налічылі 201. Файна так памыліліся на нашую карысьць. Вельмі шчасьлівы
Хачу набыць яшчэ адну, там квадратныя і трохкутныя фішачкі з закругленьнем - можна дах дома зьбіраць, колы машынкі прасьцей зрабіць, сонца сапраўды круглае атрымаецца. Але такой ня бачыла.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 18:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А ў нас такая мазаіка ёсць. І я бачыла недзе такія ў горадзе.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.02.07 18:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добра, буду шукаць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кірмаш + Дзе што набыць Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 1 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 89016 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65978 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49989 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28653 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 51204 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map