Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Што Вы ніколі не даруеце свайму каханаму чалавеку?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 15:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

valerka, Так Пляскаю Вып'ем піва!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
valerka




Зарэгістраваны: 27.09.2006
Паведамленні: 42

ПаведамленнеДададзена: 6.02.07 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

прачытала грунтоўны спіс твораў мастацкай і псіхалагічнай літаратуры

дык калі ня цяжка, можна прывесьці прыклад ўчынка, несумяшчальнага с каханьнем? Але ўмова наступная: каханьне вінна быць. Бо ёсьць ўчынкі, сапраўды зь ім несумяшчальныя, але яны паказваюць толькі тое, што чалавек, які так паступіў, ён не кахаў. І другі бок, Вы кахаеце чалавека, які вас не кахае... падаецца нармалёвая сітуацыя. Гэта можна дараваць чалавеку? Сьмешка
Выцемка:

"Казлоў" не кахала і не шкадую

а які адсотак мужчынскага насельніцтва для Вас такімі не зьяўляецца?
Выцемка:

Але прымаць ці не прымаць гэтыя ўчынкі ў сваё жыццё

Вы маеце на ўвазе тое, што такія ўчынкі ўжо адбыліся, і больш Вы не можаце з гэтым чалавекам працягваць стасункі, з-за таго, што дараваць ня здолелі. Ці, напрыклад, можна адзін раз дараваць, але паставіць умову, што такое больш паўтарыцца ня можа.

Справа ў тым, што часта мы чакаем чагосьці ад чалавека, але на маю думку крыўдзіцца можна толькі на тое, што вы адмыслова пазначаеце перад гэтым, як абсалютна непрымальнае для вас. Бо Вашыя думкі аб тым, што гэта само сабой зразумела не заўсёды знаходзяць падтрымку ў іншых. Бо сьветапогляды разьняцца насамрэч.
Выцемка:

А Вы чыталі што-небудзь сур'ёзнае на гэты конт? Ці так, інтуіцыйныя развагі?

Так, канешне. Перад тым, як пайсьці ў школу мне бацькі паказалі, як карыстацца літарамі, пасьля я чытаў Абэцэду, і іншыя кніжкі. Скажыце, а як вызначыць сур'ёзнасьць? Па якому крытэру?
А размова з сябрам, ці малазнаёмым чалавекам, які прайшоў праз гэта, але перад гэтым не знайшоў часу прачытаць кніжку для Вас аргумэнтам зьяўляецца?
Выцемка:

Вы мне таксама надзвычай сімпатычны
*Шчыра і без іроніі* Вы мне ўзаемна Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара MSN MessengerНумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.07 12:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

valerka пісаў(-ла):
дык калі ня цяжка, можна прывесьці прыклад ўчынка, несумяшчальнага с каханьнем?

ОК, праглядаем спіс толькі гэтага топіка:
Juan пісаў(-ла):
Moj admiennik: Kali palova prahalasuje na vybarach za Luku Міргаю Evil or Very Mad Крычу!

Juan пісаў(-ла):
Kachannie razburaje i adsutnasc ucynkau...

Lida пісаў(-ла):
Я не дарую сьвядомую пасьлядоўную хлусьню, гульню супраць мяне і нас, як сям'і

Anonymous пісаў(-ла):
Я не поніў, а "здрада" дзе?

helin пісаў(-ла):
Я б ніколі не змагла дараваць каханаму,калі ен прадаўся кдбістам. Кул!

Чым Вам не ўчынкі, несумяшчальныя з поглядамі/каштоўнасцямі рэспандэнтаў? Будзеце сцвярджаць - яны падманваюцца наконт шчырасці і глыбіні ўласных пачуццяў?
valerka пісаў(-ла):
Але ўмова наступная: каханьне вінна быць. Бо ёсьць ўчынкі, сапраўды зь ім несумяшчальныя, але яны паказваюць толькі тое, што чалавек, які так паступіў, ён не кахаў.

А топік пра дараванне каханаму - ці таму, хто кахае? Міргаю
valerka пісаў(-ла):
І другі бок, Вы кахаеце чалавека, які вас не кахае... падаецца нармалёвая сітуацыя. Гэта можна дараваць чалавеку?

ІМГА, можна. Прасцей на адлегласці.
valerka пісаў(-ла):
Выцемка:
"Казлоў" не кахала і не шкадую

а які адсотак мужчынскага насельніцтва для Вас такімі не зьяўляецца?

Эээ... сэнс пытання? Калі мой абраннік такім не з'яўляецца - мне дастаткова.
valerka пісаў(-ла):
Выцемка:

Але прымаць ці не прымаць гэтыя ўчынкі ў сваё жыццё

Вы маеце на ўвазе тое, што такія ўчынкі ўжо адбыліся, і больш Вы не можаце з гэтым чалавекам працягваць стасункі, з-за таго, што дараваць ня здолелі. Ці, напрыклад, можна адзін раз дараваць, але паставіць умову, што такое больш паўтарыцца ня можа.

Так. Першае ці другое - залежыць ад здзейсненага.
valerka пісаў(-ла):
Бо Вашыя думкі аб тым, што гэта само сабой зразумела не заўсёды знаходзяць падтрымку ў іншых. Бо сьветапогляды разьняцца насамрэч.

Прынцыповыя погляды лепш узгадняць. Міргаю
valerka пісаў(-ла):
Перад тым, як пайсьці ў школу мне бацькі паказалі, як карыстацца літарамі, пасьля я чытаў Абэцэду, і іншыя кніжкі.

Вельмі шчасьлівы
valerka пісаў(-ла):
Скажыце, а як вызначыць сур'ёзнасьць? Па якому крытэру? А размова з сябрам, ці малазнаёмым чалавекам, які прайшоў праз гэта, але перад гэтым не знайшоў часу прачытаць кніжку для Вас аргумэнтам зьяўляецца?

Для мяне крытэрый сур'ёзнасці - прафесійнасць. Адна з прыкметаў прафесійнасці - дастатковая колькасць і рэпрэзэнтатыўнасць прааналізаваных выпадкаў.
Пэўны прыклад пэўнага чалавека - падстава задумацца, а не рабіць высновы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.02.07 21:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Для мяне крытэрый сур'ёзнасці

Ты думаеш, што прафесійныя праграмеры ці ды-джэі - сур'ёзныя людзі? Як вызначаеш прафесійнасць у далёкіх ад тваёй спецыяльнасцях?

(Дапускаю, што адзін з варыянтаў - заробак, пасада. Але найбольш сёння зарабляюць будаўнікі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Нават дзеля іх прафесіяналізму і сур'ёзнасці не ведаю, пра што і гаманіць з такім мачо паміж сэксам?)

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 8.02.07 21:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):
Выцемка:

Для мяне крытэрый сур'ёзнасці

Ты думаеш, што прафесійныя праграмеры ці ды-джэі - сур'ёзныя людзі? Як вызначаеш прафесійнасць у далёкіх ад тваёй спецыяльнасцях?

Будзь уважлівей, кл. Міргаю Вялося пра сур'ёзнасць літаратуры на тэму "мазгі таксама мяняюцца, але толькі ў лепшы бок, развіваюцца так бы мовіць" - © valerka.
Прафесійны праграмер - аўтарытэт перадусім у праграмаванні. У псіхалогіі - ужо як атрымаецца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
valerka




Зарэгістраваны: 27.09.2006
Паведамленні: 42

ПаведамленнеДададзена: 16.02.07 12:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Прафесійны праграмер - аўтарытэт перадусім у праграмаванні. У псіхалогіі - ужо як атрымаецца.

Тое ж тычыцца і так званых "псіхолягаў", ці так званых "спэцыялістаў" з такім дыплёмам. Так шта наяўнасьць дакуманту не заўсёды будзе крытэрам.
Выцемка:

Эээ... сэнс пытання? Калі мой абраннік такім не з'яўляецца - мне дастаткова.

Сэнс пытаньня ў тым, як Вы наагул ставіцеся да паловы чалавецтва. Адзін чалавек, як вы дакладна заўважылі, не можа быць паказальнікам.

Насамрэч я хачу прасунуць думку аб тым, што не варта крыўдзіцца і абурацца ні ў якіх абставінах. Проста дараваць трэба ўмець і вучыцца.

І адказ на пытаньне "што вы ніколі не даруеце" можа сьведчыць не аб тым, што другі чалавек зрабіў нешта сапраўды дрэннае, а тое, што вы ня здолелі зразумець каханага да ўчынка, ці пасьля.

Такім чынам, яб паставіў пытаньне іншым шляхам "як дараваць тое, што я не магу дараваць" Міргаю
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара MSN MessengerНумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.02.07 22:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

valerka, Пляскаю Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 134221 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 52535 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 47015 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 22050 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 39273 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map