Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Бігас

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кулінарны клуб
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 10.10.09 14:38    Загаловак паведамлення: Бігас Адказаць з выцемкаю

Маю рэцэпт і досьвед у прыгатаваньні Бігасу па-вугорскі У двухкосьсі - тут (Магчыма потым перакладу... Сьмешка )
А раскажыце хто пра сапраўдны.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 10.10.09 22:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я кулінар слабы, таму - як называецца сапраўдны бігас? Чаму гэты несапраўдны?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 1:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Чаму гэты несапраўдны?

Таму што гэта не бігас, а гуляш. Наколькі я ведаю, падобны толькі ў некаторых асноўных інгрыдыентах, а так здаецца дык вялікая розніца.
Класна нешта сваё адмысловае ўмець прыгатаваць. Зьбянтэжаны А то ўсё дранікі ды дранікі... Вельмі шчасьлівы

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Renessaince




Зарэгістраваны: 10.05.2009
Паведамленні: 46
Адкуль: Пружана

ПаведамленнеДададзена: 2.05.10 20:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паспрабаваны на ўласным досьведзе. Праўду казаў Міцкевіч: "Язык глядзіце не праглыніце!" Супер!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kasieczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2006
Паведамленні: 352
Адкуль: Менск, Зялёны Луг

ПаведамленнеДададзена: 12.05.10 21:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, нешта я вашае пытаньне прапусьцілаСьмешка Вам яшчэ цікава, як гатаваць сапраўдны бігас? У мяне ёсьць рэцэпт традыцыйнага польскага, па якім я сама гатую. Калі хочаце, магу перакласьці на наступным тыдні, калі нагадаеце Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 9:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kasieczka, так, нам яшчэ цікава. дзякуй. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kasieczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.09.2006
Паведамленні: 352
Адкуль: Менск, Зялёны Луг

ПаведамленнеДададзена: 16.05.10 13:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ПОЛЬСКІ БІГАС*

400 гр квашанай капусты, 400 гр сьвежай капусты, 200 гр сьвініны бяз косткі, 200 гр цяляціны ці ялавічыны, 150 гр кілбасы (нешта тыпу кракаўскай лепш за ўсё), 100 гр вэнджанай грудзінкі, 30 гр тлушчу (алей), 50 гр салёнага сала бяз мяса (я не кладу, бо й так залішне тлуста), 50 гр цыбулі, 50 гр сушаных грыбоў, соль, перац, цукар.

Дробна парэзаць квашаную капусту, заліць маленькай колькасьцю кіпня (каб роўна з капустай было) і варыць да мяккасьці. Прамыць сьвежую капусту, таксама рэжам даволі дробна, заліваем кіпнем (таксама мала вады) і варым разам з парэзанымі грыбамі (іх перад гэтым трэба на ноч замачыць у халоднай вадзе). Сьвініну і ялавічыну моем, солім і абсмажваем на тлушчы з усіх бакоў, кладзем разам з грудзінкай у квашаную капусту і тушыць да мяккасьці. Сала рэжам дробнымі кубікамі, вышкварваем, каб атрымаць вадкі тлушч і дадаем разам са шкваркамі ў тую ж капусту зь мясам. Сьвініну й грудзінку дастаць з капусты. Спалучыць квашаную й сьвежую капусту. З кілбасы зьняць скурку і парэзаць тонкімі кругляшкамі. Сьвініну й грудзінку рэжам кубікамі і разам з кілбасой кладзем у бігас. Дадаем соль і перац па смаку, калі трэба можна дадаць і цукар, закіпяціць. Чым больш відаў мяса ў бігасе, тым смачней атрымаецца - гэта правіла нумар раз. Лепш пад канец дадаць бакал ДОБРАГА чырвонага віна (я люблю сухое дадаваць) - гэта правіла нумар два. Даць бігасу настаяцца хаця б паўдні, а лепш суткі, па мне ён з часам становіцца смачнейшы - гэта правіла нумар трыСьмешка

Ну і калі будуць пытаньні - задавайце, паспрабую дапамагчыСьмешка
============
* - увогуле рэцэптаў "сапраўднага польскага бігасу", натуральна, вельмі шмат і кожная гаспадыня робіць яго па-свойму. У мяне рэцэпт ад сяброўкі з Сылезіі, з поўдню Польшчы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.05.10 1:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kasieczka, дзякуй. Паспрабую зрабіць - адпішуся. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Renessaince




Зарэгістраваны: 10.05.2009
Паведамленні: 46
Адкуль: Пружана

ПаведамленнеДададзена: 25.05.10 10:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kasieczka пісаў(-ла):
ПОЛЬСКІ БІГАС*
Даць бігасу настаяцца хаця б паўдні, а лепш суткі, па мне ён з часам становіцца смачнейшы - гэта правіла нумар трыСьмешка

Дык, мабыць, яшчэ і ад шматкротных разаграваньняў? Міргаю

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кулінарны клуб Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 136920 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Недакладнасьці перакладу 31 julcik 44049 4.08.10 0:46
Skarynka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 87397 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 113121 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Віня Пых: хто жадае набыць? 52 stasia 46006 18.01.08 22:19
Vola Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map