Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Сучасная мама - якая яна?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.06 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каб зацягнуць майго мужа ў кавярню, трэба прыкласьці немалыя намаганьні. Адмазка простая: "Ты так гатуеш, што ня мае сэнсу марнаваць час і грошы па кафэ ды рэстаранах..." Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.10.06 23:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

"Ты так гатуеш, што ня мае сэнсу марнаваць час і грошы па кафэ ды рэстаранах..."

Прапаную яшчэ прасцейшую адмазку: "Давай той час, што я скарыстўваю на гатаванне, прысвяцім сэксу! А ежу замовім гатовую..."

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.06 23:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гы, праблема ў тым, што я ня ведаю, што мне падабаецца больш: гатаваць ці займацца сэксам, бо і тое і другое - надзвычай крэатыўны працэс, і тое і другое прыносіць надзвычайную асалоду Razz

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 17.10.06 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

вяртаючыся да мамства і кар'еры. Нават самыя зацятыя фанаты ГВ (я зараз пра Ражану і г.д.) сьцьвярджаюць, што пачынаючы з 9 месяцаў маме АБАВЯЗКОВА трэба на пэўны час сыходзіць з дому. Гэта пачатак пэрыяда, калі дзіцяці проста патрэбныя стасункі зь іншымі дарослымі, акрамя мамы. Калі гэтага не рабіць, могуць быць наступствы. Ня буду казаць пра доўгатэрміновыя псыхалягічныя (бо падцьвердзіць не магу -- няма досьведу), а скажу пра кароткатэрміновыя практычныя -- дзіця можа "павіснуць" на грудзях -- у яго зьнікне зацікаўленасьць у звычайнай ежы, яно будзе гатовае зноўку перайсьці выключна на ГВ Rolling Eyes Таму калі нават няма прычыны сыйсьці на пэўны час з дому -- яе трэба прыдумаць! Ружа

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.10.06 10:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, а яшчэ мама тупее Сьмешка Я калі пайшла вучыцца (Яніку 5 месяцаў было) спачатку пужалася - як гэта, такі маленькі. Яшчэ абчыталася нейкай фігні пра страшны псіхалагічны стрэс ў дзіцяці калі мама сыходзіць. Але ніякага стрэсу не назіралася, Янка вельмі любіць, калі нехта прыходзіць, нават падае мне заплечнік і махае рукой (ціпа валі, мама, хутчэй. У нас фіеста! Сьмешка))
Зь іншага боку я пачала адчуваць сябе чалавекам, галава пачала працаваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 17.10.06 12:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне першыя месяцы штодзённай вучобы ў магістратуры была адна вялікая прблема: вопратка намакала ад малака, балелі грудзі, а месцаў, прыдатных для сцэжвання, не было. Даводзілася бегчы карміць нават з самых цікавых лекцыяў, больш за 3 пары я адсядзець не магла

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.10.06 13:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, а ў мяне якраз пачаўся ўжо той перыяд, калі грудзі перасталі "распухаць" ад малака. Пішуць, што гэта з 6 месяца звычайна, але ў мяне на 5 ужо нічога было. Канешне крыху ўсё ж у аб'ёме павялічваліся, але ня так моцна, як на пачатку кармленьня, і малако само ўжо ўвогуле ня бегла.

Ну і вучоба ў нас была не штодзённая, а празь дзень (хаця для малака гэта толькі цяжэй - то трэба карміць то ня трэба Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.02.10 16:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зноўку хачу аднавіць гэтую тэму.
Як вы лічыце, колькі часу мама можа сабе дазволіць праводзіць на працы, каб гэта не давала негатыўных вынікаў на дзіцяці?

Я спрабую спланаваць свой дзень праз пару год. Янка - малодшы школьнік, Даська - па адвольнай праграме ходзіць у садок (мяркую, не кожны дзень), астатняе - з няняй.
Янку трэба забіраць са школы ў абед (альбо пакідаць на падоўжанку, але ў першых класах гэта нібыта надта вялікая нагрузка - не ведаю).
Я дзесьці працую на поўны дзень - не істотна дзе.
Абедзенны перапынак я выкарыстоўваю на тое, каб забраць Янку са школы.
Далей прыходзіць няня (ці бабуля). Я вяртаюся на працу.
Па самых аптымістычных падліках з працы дамоў я трапляю а 7. Магчыма 6:30 - але мала рэальна.
А 9 Янку трэба класціся спаць, бо інакш будзе складана прачнуцца ў школу. адпаведна максімум я буду кантактаваць з дзіцём 2 гадзіны. За гэты час трэба зрабіць урокі (якія не асілі з няняй), паразмаўляць і г.д. І Даську таксама ўсё гэта трэба.

Вынік - нават калі я не буду есці (бо абед заняты, увечары - ўрокі, а ноччу - шкодна) - у мяне ледзь складаецца дзень. Нават калі працаваць напалову з дому (не вяртацца па абедзе) - то ўсё адно цяжка.

Можна, вядома, працаваць на палову дні - але гэта канец кар'еры. Гэта значыць ціхенька рабіць якія-небудзь тупыя задачкі без спадзяванняў на большае. Нават праца паўдні ў офісе-паўдні дома - не дужа вітаецца і стварае шмат дадатковых перашкодаў.

А сыйсці ў "вольнае мастацтва" - гэта не надта грашова.

Што рабіць? Дзе ўзяць дадатковыя гадзіны ў дні?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 17.02.10 21:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Што рабіць? Дзе ўзяць дадатковыя гадзіны ў дні?

Мне заўсёды напрошваецца адказ: меньш спаць Razz Але ведаю, што гэта ня выйсьце. Рэальна больш часу з'яўляецца, калі ня мусіш дзіця вадзіць у школу са школы і вучыць з ім урокі. У нас гэта пачалося ў 2 класе. Я пачала пасьпяваць рабіць шмат розных рэчаў пры гэытым абыходзячыся без бабулі і без няні. Але працу на цэлы працоўны дзень я не магу сабе ўявіць. Тады дзяцей убачу толькі па выходных.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.02.10 0:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, ты ня ўлічваеш гурткі Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.02.10 0:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, на гурткі дзяцей трэба вадзіць. Ну і па чутках у першых класах і без гурткоў не соладка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.02.10 9:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, на жаль, "вольнае мастацтва" праблему не вырашае. Яно, канешне, добра, што не трэба ні ў кога на ранішнік адпрошвацца, але тую самую працу ўсё роўна трэба зрабіць - хоць удзень, хоць уначы... Пры такім раскладзе я бачу выйсце толькі ў тым, каб усёй сям'ёй максімальна цікава праводзіць час у выходныя

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.02.10 1:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, гэта я да таго, што магчыма і 2 гадзінаў не застанецца на пакантачыць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 19.02.10 9:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

альбо кар'ера, альбо ўвага дзецям. Альбо кар'ера тады, калі дзеці падгадуюцца да хаця б самастойнага наведвання гурткоў. Альбо такая праца, калі дзіця можа боўтацца побач і камунікаваць у працэсе (кар'ера фермера) Razz А больш ніхто нічога больш не прыдумаў!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 20.04.10 16:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не зусім па тэме, але адпаведнай не знайшлося.
Мамкам, якім надакучыла "тупець" і якія хочуць паразумнець.

Так што не тупеем мы, а імкліва развіваем інтэлект. Толькі не ўсе паспяваюць ім яшчэ і карыстацца Ржунімагу

спасылка выдалена па прычыне: непрыхаваная рэклама. мад.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў я дрэнная мама? 38 Volja 39155 19.05.13 6:18
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57507 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кітайская мама 13 Volja 14626 14.02.11 18:17
helin Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ёсьць у вашай дзеткі фотааальбом? 37 Tanya 54315 18.03.09 16:56
Nadzeyka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ляўко ці не? 10 karcinka 15270 1.06.07 14:21
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map