Вельмі хацела маянэз, але баялася сальманэлы.
Паспрабавала зрабіць маянэз без яек (і адпаведна без сальманэлы). Мне так спадабалася, што не магу з вамі не падзяліцца.
Арыгінальны рэцэпт у ЖЖ тут
http://trio-mia.livejournal.com/74570.html аднак я рабіла крыху інакш.
Я ўзяла толькі
100 мл малака (проста больш не было, Янка менавіта 100 учора не дапіў

). Заліла ў камбайн, туды ж заліла прыкладна
50 мл алею (сланечнікавага), уключыла. Астатні
алей (250 мл) далівала струменчыкам (у памяць ад сапраўдным маянэзе

)
Дадала
крыху гарчычнага парашку, соль, вінны воцат (2 маленькія лыжачкі) і аліўкавы алей (2 сталовыя лыжкі). Алею я дадала так мала, бо ў мяне алей з вельмі яркім смакам, калі дадаць яго шмат ці зрабіць толькі на ім, ён будзе забіваць пах стравы.
Яшчэ крыху усё пазбівала кабайнам (камбайн у мяне круціць не надта хутка). Атрымалася эмульсія, але вадкаватая - як дрэнная смятана.
Далей збівала пагружным міксерам на максімальнай хуткасці. Літаральна за хвіліну эмульсія пагусцела да такога стану, што ў яе можна лыжку ставіць і яна стаіць.


