Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Prastora.by: Акцыя да Дня нараджэньня Астрыд Ліндгрэн

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Навіны
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.11.09 12:48    Загаловак паведамлення: Prastora.by: Акцыя да Дня нараджэньня Астрыд Ліндгрэн Адказаць з выцемкаю

14 лістапада – Дзень нараджэньня выбітнай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн, знакамітай казачніцы, чые творы ведаюць і любяць у многіх краінах сьвету.

За сваё 95-гадовае, насычанае падзеямі і літаратурнымі творамі жыцьцё пісьменьніца атрымала безьліч узнагародаў і прэміяў – сярод якіх асобна можна адзначыць прэмію імя Ганса Хрысьціяна Андэрсэна (якую завуць "малой Нобэлеўскай"), прэмію імя Льюіса Кэрала, узнагароды ЮНЭСКА і Срэбнага Мядзьведзя (за фільм "Роні – дачка разбойніка"). У 1980-90-е гады Астрыд Ліндгрэн брала актыўны ўдзел у грамадзкім і палітычным жыцьці сваёй краіны, зрабіўшыся добраахвотнаю заступніцаю правоў дзяцей і жывёлаў.

Астрыд Ліндгрэн стала першаю жанчынаю, якой пры жыцьці быў ўзьведзены помнік – ён знаходзіцца ў цэнтры Стакгольму, і спадарыня Ліндгрэн прысутнічала на ўрачыстай цырымоніі яго адкрыцьця. İмём пісьменьніцы таксама названая адна з малых плянэтаў. Ня так даўно швэды назвалі сваю суайчыньніцу "жанчынаю стагодзьдзя", і неўзабаве ў гэтай краіне быў адкрыты першы музэй Астрыд Ліндгрэн.

Таму 14 лістапада можна назваць сапраўдным сьвятам для ўсіх, хто зь дзяцінства добра памятае казачны сьвет твораў Астрыд Ліндгрэн, хто цэніць і любіць творчую спадчыну слыннай пісьменьніцы.

У беларускай інтэрнэт-краме Prastora.by (http://prastora.by) таксама адзначаюць гэтую падзею. У продажы зьявіліся абедзьве кніжкі швэдзкай казачніцы, перакладзеныя на беларускую мову – "Піпі Доўгаяпанчоха" і "Малы і Карлсан-з-даху", а акурат да Дня нараджэньня пісьменьніцы прымеркаваная сьвяточная акцыя: той, хто набудзе абедзьве кнігі Астрыд Ліндгрэн па-беларуску, атрымае ў падарунак музычны кампакт-дыск зь беларускімі казкамі, песьнямі й калыханкамі. Акцыя трывае роўна тыдзень (14 – 21 лістапада) з Дня нараджэньня пісьменьніцы.

Прыемнага чытаньня і казачнага ўсім жыцьця!
İнтэрнэт-крама www.Prastora.by



lindgren_pipi.jpg

lindgren_pipi.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  64.31 KB
 Праглядаў:  11885


lindgren_3.jpg

lindgren_3.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  62 KB
 Праглядаў:  11885


_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 16.11.09 3:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чытаньне сапраўды прыемнае, ужо маем абедзьве кнiгi. А дыск не Сумнік Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.11.09 13:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось сапраўды, амаль усе гэтыя кніжкі ўжо набылі, у акцыі і не паўдзельнічаеш...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kVita




Зарэгістраваны: 19.01.2008
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 18.11.09 23:16    Загаловак паведамлення: адказ пра ўдзел у акцыі Адказаць з выцемкаю

для Наталькі і Hali:

Адмыслова для вас прыдумана наступнае вырашэньне: замоўце два любыя тавары з катэгорыі "Кнігі дзеткам" (http://prastora.by/spis/dzietkam/knihi-dzietkam) або "Аўдыёкнігі дзеткам" (http://prastora.by/spis/dzietkam/audyioknihi-dzietkam) і ў камэнтарах да замовы напішыце "для ўдзелу ў акцыі з нагоды народзінаў Астрыд Ліндгрэн" - і вы АТРЫМАЕЦЕ кампакт-дыскСьмешка... спадзяюся, так будзе справядліва))

з павагаю,
Алесь Квіткевіч.
Інтэрнэт-крама www.Prastora.by
(па любых пытаньнях лістуйце сюды: beltonmedia@gmail.com)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 20.11.09 6:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка Дзякуй за прапанову, спадзяюся можна выбраць 1 кнiгу i адну аудыёкнiгу

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 20.11.09 6:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не атрымлiваецца замовiць, захрасла на "разлiчыць кошт дастаукi"

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.11.09 7:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне атрымалася. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kVita




Зарэгістраваны: 19.01.2008
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 23.11.09 0:30    Загаловак паведамлення: Наконт замоваў Адказаць з выцемкаю

to hali:
1× Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў
1× Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў

Гэта Вашая замова? Сапраўды, нам прыйшоў рапарт, што Вы тройчы спрабавалі аформіць замову, але да канца гэтага не зрабілі):..
На тым месцы, дзе Вы захрасьлі, трэба абраць зручны для Вас варыянт ("Атрымаць тавар поштаю" або "Самастойна забраць тавар з Prastora.by") і націснуць трохі ніжэй на кнопку "Пацьверджаньне замовы". Тады замова будзе цалкам аформленаю. З Вашага дазволу мы можам зьмяніць статус замовы на "У апрацоўцы" (што азначае, што яна аформленая і прынятая), дадаць да яе падарункавы дыск і даслаць на пазначаны адрас (кошт дасылкі ў такім разе складзе 2'300 руб). Ці Вам зручней самастойна забраць тавар па адрасе Першамайская, 18? Тады з Вас ня будуць узятыя гэтыя 2'300 Белпоштаю за паслугу дасылкі. Адкажыце, калі ласка, які варыянт для Вас зручнейшы?

to наталька:
Так, мы пабачылі):.. Найбліжэйшым часам дзьве замоўленыя Вамі кнігі і адзін ( і + яшчэ адзін у падарунак, то бок два) дыскі будуць Вам дастаўленыя. Спадзяемся, атрымаеце асалоду ад прачытаньня й праслухоўваньня!

to all:
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі! З нашага боку адзначу, што й сапраўды бываюць такія выпадкі, калі прыемна рабіць падарункі!Сьмешка))

Неўзабаве на сайце будуць выкладзеныя новыя кнігі для дзяцей ад выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларусь" і "Літаратура і Мастацтва", таму - будзем радыя бачыць вас у нашай інтэрнэт-краме!

З павагаю, Алесь Квіткевіч.
Інтэрнэт-крама www.Prastora.by
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 26.11.09 5:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Dzjakuj vjaliki, Ales

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kVita




Зарэгістраваны: 19.01.2008
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 26.11.09 13:30    Загаловак паведамлення: to Hali Адказаць з выцемкаю

Калі ласка!

Карыстайцеся паслугамі www.Prastora.by Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Навіны Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 11805 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87446 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64945 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28251 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50389 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map