Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       

Планета Дыназаўраў

Цэнтар сямейнага адпачынку
Адрас: Прывакзальная плошча, 3
Тэлефон +375 17 225 11 75
 
Нашыя дзеткі » Мапа » Планета Дыназаўраў
 
 
Аўтар Паведамленне
Alenka



Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.05.07 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як называецца прапанаванае месца: дзіцячы гульнёвы цэнтар “Плянэта дыназаўраў”.

Адрэса, тэлефон, ўэб-сайт: Менск, чыгуначны вакзал (Бабруйская, 4), тэл. 225-11-75.

Як даехаць: ст. м. “Плошча Незалежнасьці”.

Час працы: выбачаюся, забылася паглядзець Упс...

Пэрыяд наведваньня: хадзілі туды адзін раз, у лютым 2007 г.

Прапанаваны сэрвіс і кошты: спартовы комплекс для дзяцей 5-12 год, “жывыя” дыназаўры (рухаюцца, нешта крычаць), 7 “гайдалак”-аўтаматаў для дзетак, кавярня. Кошт уваходу – да 16.00 за дзіця трэба заплаціць 7000, за дарослага 3000. Пасьля 16.00 за дзіця 9000, за дарослага 4000. У выходныя і сьвяточныя дні за дзіця 10000, за дарослага 4000. Акрамя таго, давядзецца набыць 3-10 жэтонаў па 500 р. на “гайдалкі”. У кавярні можна праводзіць дзень народзінаў. Стравы ў кавярні досыць дарагія, нармалёва наесьціся не атрымаецца.

Што спадабалася? Дыназаўры прафэсійна зробленыя, Алесь спачатку іх пабойваўся. Файная шырокая горка. Цікавыя гульні ў куточку бліжэй да кавярні.

Што не спадабалася? Чаму за ўваход дарослага бяруць грошы – за тое, што ён стаіць побач і паветрам дыхае? Комплекс вельмі высокі, паверхаў 5. Калі мой сын палез кудысьці высока, то ён, па-першае, зь цяжкасьцю адтуль зьлез, па-другое, вельмі напалохаўся. Для такіх маленькіх дзетак комплекс яўна не разьлічаны: адлегласьць паміж прыступкамі вялікая, рост дзіцяці павінен быць мінімум мэтар. За бясьпекай дзяцей ніхто не сочыць. (Цікава, а ці правярае хто-небудзь мацаваньні комплексу?) Комплекс ня новы: у адным месцы нават вылез кавалак трубы, можна моцна стукнуцца галавой, дзе-нідзе ёсьць дзіркі ў прыступках. Дыванкі насьцеленыя ня надта добра, дзеці спатыкаюцца. Басэйн з шарыкамі мелкі, і шарыкі ў ім брудныя Evil or Very Mad (А дзеці ж там тварамі коўзаюцца…) Дарэчы, на тэрыторыі спартовага комплексу дарослым знаходзіцца нельга, таму зрабіць такія назіраньні зможа ня кожны.

Ці можна там пакінуць дзіця адно? Калі дзіцяці больш за 5 год, то можна. А сэнс? Што самому ў гэты час рабіць – па вакзале бадзяцца?

Ці хацелі бы пайсьці туды яшчэ раз? Так, але толькі дзеля таго, каб пафатаграфавацца з дыназаўрамі.

Аўтар водгуку: Alenka.
_________________


Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka



Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 26.09.08 13:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наведалі тыдзень таму. Кошты на верасень 2008: 10т с хвосцікам за дзіця, 4т с хвосцікам за дарослага.
Спадабалася: З Кастуся чамусьці грошы не ўзялі, а мы не настойвалі))) Сказалі, што маленькі ён, каб за яго плаціць. Праўда ў правілах я такога не вычытала.
Дазволілі тату залазіць на горку, каб Кастуся туды зацягнуць. Бо горка даволі высокая і залезці там складана ды і немгчыма для нашага ўзросту (1,3). Кастусь з басэйна з шарыкамі вылазіць не хацеў. Сядзеў, дзівіўся, спрабаваў плаваць). Бруду не заўважыла)). сць некалькі забаўлялак для нас: столік з дротамі, дзе шарыкі бусінкі нанізаны, і іх можна перацягваць уздоўж дроцікаў. Нейкія сцены са стырном, рычагамі). Кастусь зацаніў) Праўда хутка надакучыла.
_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Нашыя дзеткі » Мапа » Планета Дыназаўраў Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map