Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (29390)
Адукацыйныя гульні (27518)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (26703)
Флэш размалёўкі (25974)
Як назваць дзіця? (24707)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (20153)
Маляванкі для самых маленькіх (19881)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (19443)
Натуральны білінгвізм у дзетак (19347)
Тата, а ты папа? (19231)

Варыянты хованак для розных ўзростаў

Паглядзі, дзе схавалася цацка? (з 6 месяцаў)


Гульня для маленькіх дзетак, якія толькі навучыліся поўзаць, каб стымуляваць іх актыўнасць, а таксама навучыць уставаць і запаўзаць на розныя рэчы (канапу, зэдлікі). Вы кладзеце цацку навідавоку ў дзіцяці - на столік альбо на паліцу, ці ў іншае месца. Малому давядзецца прыкласці пэўныя намаганні для таго, каб дастаць любімы мячык.

Пад якім кубачкам? (з 6 месяцаў)


Спатрэбяцца некалькі аднолькавых кубачкаў (прыдадуцца пластыкавыя альбо з-пад ёгурту), для пачатку хопіць двух, потым можаце ўскладняць задачу і дадаваць новыя кубачкі. Вы хаваеце шарык пад адзін з іх, а пасля пачынаеце павольна перасоўваць ёмістасці, мяняць іх месцамі. Потым прапануеце дзіцяці адгадаць, дзе зараз знаходзіцца шарык.

Паглядзі, хто там гаворыць? (з 6 месяцаў)


Вы па-сапраўднаму хаваеце музычную цацку, а дзіця па гуку яе шукае.

Куды пайшоў сабака? (з 1,5 год)


Гэта ўжо хованка для дзетак ад 18 месяцаў да трох год. Адбываецца на вуліцы. Лепш, калі гуляецца некалькі дзетак з двума дарослымі. Дзеткі адварочваюцца, а вы хаваеце цацачнага сабаку і крэйдамі малюеце заблытаны шлях, якім ішоў сабака. Трэба прайсці па следзе і адшукаць улюбёнца. Можна ўскладніць гэтую гульню тым, што Вы намалюеце два віды шляхоў, адзін з якіх - несапраўдны.

Хто тут быў? (з 1,5 год)


Можна гуляць у двары і ў хаце. Спачатку Вы тлумачыце, што некаторыя жывёлы пакідаюць прыхаваныя пазнакі, якія дазваляюць даведацца, хто і які тут праходзіў. А пасля прапануеце самі па паху адшукаць гасадара. Дома можна пракласці шлях да схованкі духамі, лімонам, грэйпфрутам, а ў двары - расклаўшы (толькі не навідавоку) мяту, палын, бэз.

Вызваліцель (з 6 месяцаў)


Вы хаваеце нешта ў скрыначку, пасля абгортваеце яе, завязваеце на банцік, заварочваеце ў хустку, складаеце ўсе гэта ў іншыя ёмістасці (у каго на што фантазіі хопіць), а малое павінна вызваліць цацку з палону.

Шукаем скарб (з 3 год)


Вы складаеце план мясцовасці, па якім дзіцё, альбо цэлая каманда, павінны адшукаць схаваны клад. План можа быць простым - намаляваны на паперы з відарысамі канкрэтных рэчаў альбо нейкімі ўмоўнымі абазначэннямі, альбо складаным, калі дзеці па мапе знаходзяць падказку, разгадваюць яе, каб адшукаць іншую, і так да бясконцасці. А напрыканцы знаходзяць падарунак. Але схаваным старым сланом тут не расплоцішся, лепш падрыхтаваць пакунак з печывам ці сухафруктамі.

Стася Губарэвіч





julcik, 10.09.06 22:10

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map