![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Уладзімір Мацвеенка: Хворыя ботыХворыя ботыІмяніны - гэта свята. Надарылі мне багата: Маці - мяч футбольны, майку, Брат - пенал, Сястрычка - зайку. Тата мой пасля работы Мне купіў у краме боты. Ды якія - Новыя Боцікі шаўровыя! Доўга боты я насіў, Нават крышачку фарсіў. А праз год, Вы б паглядзелі, Боты разам захварэлі. І праз дзірку Дзед Мароз Ткнуў у бот халодны нос. Тут прыйшоў бы ім канец, Але выручыў шавец. Ён, як доктар, Хутка, лоўка Ў ботах памяняў галоўкі, А пасля за тую ж плату Ён прышыў яшчэ і лату. Гляньце, Зноў здаровыя Боцікі шаўровыя. Уладзімір Мацвеенка
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |