![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Алена Церашкова: ДамавікДамавікМы прыехалі на дачу – Там завёўся дамавік! У пакой залез дзіцячы, Цацкі выкуліў ды знік! Да паўночы ён са свечкай Праганяўся за катом. Зранку – вопратка за печкай Ды талеркі пад сталом! - Мама, не бяры да галавы! Гэта наш вясёлы дамавік, Ён па хаце бегае ўначы, Рэчы раскідае ды крычыць! Мама, не бяры да галавы! Ў кожнай хаце трэба дамавік. Не бяды, што дагары ўвесь дом – Мы не вінаватыя з катом! Мама строга кажа: - Дзеці! Дамавік ужо дастаў Горш за Карсана, што летась Па цукеркі прылятаў! Так што майце вы на ўвазе І скажыце сябруку: Хопіць вэрхал гэты ладзіць - Настаіцеся ў кутку! - Мама, не бяры да галавы! Гэта наш вясёлы дамавік, Ён па хаце бегае ўначы, Рэчы раскідае ды крычыць! Мама, не бяры да галавы! Ў кожнай хаце трэба дамавік. Не бяды, што дагары ўвесь дом – Мы не вінаватыя з катом! - Гэта проста небяспечна,- Кажа тата за сталом. - Дамавік той недарэчны Пэўна, хутка спаліць дом! Тут ніхто не вінаваты, Нам не справіцца з бядой, Дык збіраймася дахаты І на дачу – ні нагой! - Тата, не бяры да галавы! Гэта самы ціхі дамавік! Ён па хаце бегае ўначы, Рэчы прыбірае ды маўчыць. Не хвалюйся, татачка, дарма, Небяспекі, ў прынцыпе, няма! Больш не патурбуе дамавік – Дамавік наогул знік! На паліцах кніжкі й цацкі, Ды ў кутку сумуе мяч. Толькі ціха стала ў хатцы: Толькі сумна, хоць ты плач! І бацькам ужо трывожна: Што за дзеці без гульні? Пэўна, долей так няможна, Павяртайся, дамавік! - Тата, не бяры да галавы, Вернецца гарэза-дамавік. Проста не пазнаеш ты дзяцей – Зажывем адразу весялей! Мама, не бяры да галавы! Ў кожнай хаце трэба дамавік. Не бяды, што дагары ўвесь дом – Мы не вінаватыя з катом! Алена Церашкова
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |