Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179810)
Беларускія імёны (178683)
Цудоўная вясёлка (167762)
Размалёўка: домік (160875)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158725)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156420)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155868)
Як назваць дзіця? (152835)
Тата, а ты папа? (146687)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145486)

Мікола Маляўка: Добры Янак

Для ўсіх гасцінец ёсць,
І Янак выбег ранкам
На вуліцу, як госць,
З вяночкам абаранкаў.

Сябрам сваім нясе,
Частуе:
- Калі ласка!..
Лягчэе пакрысе
Вяровачка-завязка.

Да лавачкі дайшоў -
На лавачцы не ўседзеў,
А радуе сяброў,
Заходзіць да суседзяў.

Падбег сабачка ў час,
І рад сабачку
Янак -
Аддаў яму якраз
Апошні абаранак.

Цяпер і сам бы згрыз,
Але - няма ў запасе.
Вяровачка, як прыз,
На памяць засталася.


     

Цэтлікі (тэгі)

| вершы для дзяцей |


Kryscina, 9.12.14 1:29

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map