Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (202145)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200927)
Цудоўная вясёлка (190454)
Размалёўка: домік (182812)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180871)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (178159)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176907)
Як назваць дзіця? (173974)
Тата, а ты папа? (167531)
Натуральны білінгвізм у дзетак (166326)

Уладзімір Мацвеенка: Якуб і зуб

Зранку скардзіцца Якуб.
Разбалеўся кутні зуб.
Не сядзіцца і не спіцца.
Да ўрача ісці баіцца.
А той зуб пячэ, баліць,
Нібы ў ім агонь гарыць.
Суткі ён сяк-так трымаўся,
Але ўсё ж назаўтра здаўся.
Хлопчык да ўрача ідзе,
Той з ім гутарку вядзе:
— Як завуць цябе?
— Якуб.
— Пакажы, браток, свой зуб.
Стаў Якуб наш халадзець:
Вось дзе будзе ўжо балець!
Не паспеў ён крыкнуць "Ах!" —
Зуб у доктара ў руках.

Дзядуля дома запытаў:
— Ну што, балець зуб
Перастаў?
— Не ведаю, — сказаў Якуб,—
У доктара застаўся зуб.


     

Цэтлікі (тэгі)

| вершы для дзяцей |


Kryscina, 16.11.14 21:04

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map