![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Мікола Чарняўскі: Прыгоды з коскаюСпяшаўся МікіткаІ быццам для кпінаў Ён лішнюю Коску У сшытку Пакінуў. Дзень Коска, як козка, Па сшытку блукала: Пакутніца Коска Прыпынку шукала. Куды ні прыстане, Капрызныя Словы — Без слоў Кухталёў Ёй падсыпаць гатовы. Адны лямантуюць: " Што стала сказам? Нашто нас разбіла? Ты ж бачыш — Мы разам!" Другія аж плачуць, Угледзеўшы зваду: "Нашто нас змяшала? Ні ладу, Ні складу!" А трэція хорам: "Ганебна! Ганебна! Хіба ты да месца, Хіба тут патрэбна?.." Ноч Коска, як козка, Па сшытку блукала: Знямоглая Коска Прыстанку шукала. Крыўдлівыя Словы Шумелі, як хвалі, Пагарды, Спагады Сваёй не хавалі: "Па сшытку бадзяцца З такой пагалоскай Не сорам табе, Памаўзлівая Коска? Хто гэты нягоднік? Хто згубнай рукою Пакінуў цябе тут Няшчаснай такою?.." Тулялася Коска, Як козка, Па вёсках, Надумала ўраз Беспрытульная Коска: "Зраблюся двукоссем, Схаваюся ў сшытку, Хай сорамна будзе Не мне, а — Мікітку!"
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |