Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179842)
Беларускія імёны (178722)
Цудоўная вясёлка (167795)
Размалёўка: домік (160907)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158761)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156456)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155899)
Як назваць дзіця? (152869)
Тата, а ты папа? (146721)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145518)

Мікола Чарняўскі: Прыгоды з коскаю

Спяшаўся Мікітка
І быццам для кпінаў
Ён лішнюю Коску
У сшытку
Пакінуў.
Дзень Коска, як козка,
Па сшытку блукала:
Пакутніца Коска
Прыпынку шукала.
Куды ні прыстане,
Капрызныя Словы —
Без слоў
Кухталёў
Ёй падсыпаць гатовы.
Адны лямантуюць:
" Што стала сказам?
Нашто нас разбіла?
Ты ж бачыш —
Мы разам!"
Другія аж плачуць,
Угледзеўшы зваду:
"Нашто нас змяшала?
Ні ладу,
Ні складу!"
А трэція хорам:
"Ганебна! Ганебна!
Хіба ты да месца,
Хіба тут патрэбна?.."
Ноч Коска, як козка,
Па сшытку блукала:
Знямоглая Коска
Прыстанку шукала.
Крыўдлівыя Словы
Шумелі, як хвалі,
Пагарды,
Спагады
Сваёй не хавалі:
"Па сшытку бадзяцца
З такой пагалоскай
Не сорам табе,
Памаўзлівая Коска?
Хто гэты нягоднік?
Хто згубнай рукою
Пакінуў цябе тут
Няшчаснай такою?.."
Тулялася Коска,
Як козка,
Па вёсках,
Надумала ўраз
Беспрытульная Коска:
"Зраблюся двукоссем,
Схаваюся ў сшытку,
Хай сорамна будзе
Не мне, а — Мікітку!"


     

Цэтлікі (тэгі)

| малодшыя школьнікі | | вершы для дзяцей |


Kryscina, 16.11.14 20:52

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Black aspid
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Артыкулы: 106
каментары: 7
 Дададзена: 20.11.14 5:27  Загаловак паведамлення:
пэўна трэба "што стала СА сказам"
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
 

Старонка 1 з 1.

Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map