Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201627)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200419)
Цудоўная вясёлка (189949)
Размалёўка: домік (182306)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180379)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177646)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176400)
Як назваць дзіця? (173464)
Тата, а ты папа? (167025)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165826)

Пімен Панчанка: Красавіцкая навальніца

Небу цёмна-сіняму і ветру
Скардзіліся чорныя палі:
"Сонца мы вясновым абагрэты,
А дажджу даўно ўжо не пілі!"
І тады прыйшлі паважна хмары —
Айсбергі падсонечных вышынь.
Гром у бубны гулкія ўдарыў,
Цішыню густую пакрышыў.
Я люблю часіну навальніцы,
Калі б'е пярун па ўсіх ладах
І злуюцца ў хмарах бліскавіцы,
Кроплі асыпаючы на дах.
А струмпні звоняць, нібы струны,
Прагна п'е іх смяглая зямля;
Травы парастуць, густыя руні
Забушуюць хутка на палях.
Адгулі грымоты і замоўклі.
Усюды шмат празрыстых ягад-рос.
Елкі цемнагрывыя намоклі,
Сушаць вербы пасмы жоўтых кос.
На зямлю блакіт праліўся, лужын
Шмат блішчыць усюды, а ў вадзе
Сонца промні зыркія варушыць,
Ніткі залацістыя прадзе.
Ў сетцы дрэў ідзе птушыны мітынг —
У азоне спеў ярчэй грыміць.
А зямля абмытая дыміцца,
Дыхаючы поўнымі грудзьмі.
Насустрэчу ёй выходзяць людзі:
"Сейбітаў, радзімая, прымай!"
Я па ўсіх прыкметах бачу — будзе
Сёлета багаты ураджай.

1937


     

Цэтлікі (тэгі)

| вершы | | вершы вясны |


Kryscina, 10.11.14 23:12

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map