![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
ХВІЛІНКІ ЧЫСТАПІСАННЯААкула Акуліна Хвастом мяшала гліну. Зляпіла ў панядзелак Гарлач і пяць талерак. Стамілася акула: За працаю заснула. А вы, сябры, глядзіце: Акулу не будзіце! Б Будаўнік бабёр Барыс Белую бярозу грыз. Спрабаваў абгрызці дуб – Забалеў бабрыны зуб. Будзе бабранят вучыць: Трэба зубы берагчы! В Вараваты верабей Па празванні Верамей З рук у разявакі-Валі Выхапіў кавалак вафлі. Вафлю вор звалок дахаты, Частаваць вераб’янятак. Г Гусь гагоча: -Ге-ге-ге! Паглядзі на грака: На гародзе па градзе Бегае ды ў фраку! Гэй, перапраніся, грак! Гэтак зацягаеш фрак. Д Дзінь-дзень, добры дзень!- Дробны дожджык ідзе. Дождж ад даха да падмурка Адмывае хату Юрку, Даньку, Дзімку і Дануце. Выйдзе сонца – чыста будзе! E Селі пад елкамі белыя цені. Цені аднекуль прынеслі пяльмені. Ледзь развіднела ў восеньскім лесе, Цені пяльмені на елцы развесілі. Вельмі пацешыўся белы мядзведзь: Елка з пяльменямі – смешна глядзець! Ё Сёння Лёня наш вясёлы! Сёрбаў па дарозе ў школу Ён з бутэлечкі зялёнай Ёгурт цёпленькі, салёны! Ёгурт па рэцэпце нашым – Зёлкі, соль ды сыракваша! Ж Раз пад ружай ад дажджу Быў схаваўся жоўты жук. Ружа – гожая паненка, У ёй ружовая сукенка. Жук ад паху аж дрыжыць: - Можа, тут ужо і жыць? З Заяц быў у заапарку І да зебры зазірнуў. Баяў ёй за казкай казку, Замарыўся дый заснуў. Зебра з зайцам побач спяць, Казку ў сне яны глядзяць. І Ірынка ірыскі купіла І моўчкі ў кішэні насіла. Нікому пра іх не казала, Дзяліцца ні з кім не жадала. І толькі Ілюша ды Верка З Ірынкай дзялілі цукеркі. Й Гэй, зайграй, мой Мацей, Дый пацеш гасцей. Заспявай, як зайкі Скралі балалайкі! Хай госцейкі скачуць, Болей хай не плачуць, К Закарцела раз карове Паабедаць кветкай новай. Укалолася балюча: Кактус смачны, ды калючы! Трэба кніжку пачытаць, Як той кактус гатаваць. Л Зайшла ў кавярню ласка, Сказала: - Калі ласка, Падайце мне салату, Салянку і аладку, Бутэльку ліманада І плітку шакалада. М У Мароза мокры нос. Змок ад снегу дзед Мароз. У мяшку смакоццяў шмат – Карамель ды мармелад! Развязаў… а мама кажа: - Еш спачатку суп ды кашу! Н Ніколі, нідзе, нікаму, нізавошта Не скажа Надзейка пра казачны востраў. Ён недзе ў сінім ляжыць акіяне, На ім кожны дзень паспяваюць бананы, Ніхто там не будзіць у школу ўранні, Ніякіх не робяць там хатніх заданняў. Хто там апынуўся – з’язджаць не хацелі. Наш казачны востраў завецца Нядзеля! О Месяц рожкі паказаў. То не месяц, а каза, Што пагнала Сонца ў поле, Ў ноч, і спаць само пайшло, А на досвітку надоіць Залатое малако. П Павучок пляце карункі, Ўсё падстрэшша пераплёў. Прылятайце, пачастункі, Час палуднаваць прыйшоў! Працаваў павук з ахвотай. Толькі пуста ў тых цянётах… Р Запрашае рыбу рак Разам танчыць кракавяк: - Не саромейся, сяброўка! Кавалер я спрытны, лоўкі… Рак стараецца дарма, Проста ў рыбы ног няма! С Сядзіць пад саксаулам славуты следапыт. Усё сядзіць, сумуе, ды на пясок глядзіць. Сумуе, бо не можа слядочкі расчытаць. Хто сёння выбіраўся пад саксаул гуляць? Спецыяліст у скрусе, пачаў ужо злаваць: - Сарока? Страус? Сойка? Не! Палярная сава! Т Тата-тыгр спяшаў дахаты. Там, у хаце, тыграняты. Тыграняты проста ў тату: Паласатыя, стракатыя, Кіпцюрыстыя, вусатыя, Даўгахвостыя пястушкі – Тры татусевы дачушкі. У У нашай Улляны ізноў не прыбрана. У школку спяшалася зранку Улляна. У ложку падручнікі грудай начуюць, У куце падушка ды коўдра сумуюць. Бабуля ўздыхне: - Прыбралася б ты трохі! Улляна ўздыхне: - Няма часу, урокі! Ў Усяслаў узяў рыдлёўку І граду капае зноўку. - Што садзіць надумаў, Слаўка? Запытаўся сябра Саўка. Адказаў яму Усяслаў: - Анічога. Скарб шукаў. Ф Франак ды Стэфан фарбы дасталі. Фікус з фіялкамі пафарбавалі, Футра, фіранкі, пантофлі ды куфар, Кафлю, футболку, партфелі ды куфаль, Фары ў “Ферары”, форму ды мыла… Болей фантазіі ім не хапіла. Х Хамячок у краме быў, Поўны мех халвы здабыў. Мех у хаце прыхаваць – Раптам нехта скрадзе. Лепш за шчокі запіхаць, Так хоць не прападзе. Ц Сонца апусцілася, У раку скацілася, Цэлы дзень свяціла ў донца. Цешацца малькі на сонцы: У цёплай бухце цашыня. У ціхай бухце цеплыня. Ч Чапля чайку запрашала На вячэру ўвечары. Чапля чайку частавала Яблычкамі печанымі. - Ах, вячэра смачная! - Чайка чаплі ўдзячная! Ш Шэсць шашкоў гулялі ў шашкі З Пашкам, Сашкам ды Наташкай І шыпелі на мышэй: Шабуршыце вы цішэй! А шасцёра мышанят Шылі шорты для шчанят. Ы Мышка Пышка мые лыжкі, А мартышка лушчыць шышкі. Вожык высушыў грыбы, Сыр прынёс каток рабы, Тры вужы шыпяць з-пад дзвераў: - Зачакаліся вячэры! Э Эскімосу эскімо сёння недарэчы: Цэлы вечар эскімос грэецца на печы. Есць варэнне эскімос, Грэе пяты, грэе нос. Бо назаўтра зранку трэба На мароз ісці са стрэльбай! Ю Юрка – юнга з Юкатана – любіць Юлю, Юну, Таню. Юля Юркам пагарджае, Юна і не заўважае. Ты, Юрасю, не журыся, А з Танюшай ажаніся! Я Янот з палявання вяртаўся вясёлы: Пяць яблыкаў ён адшукаў каля школы, Пяць яшчарак смачных злавіў на вячэру, У Яся сцягнуў ажно дзесяць пячэнняў! А заўтра прапусціць янот паляванне: Нядзеля! Наладзіць сям’я баляванне! Алена Церашкова
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |