Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179885)
Беларускія імёны (178768)
Цудоўная вясёлка (167896)
Размалёўка: домік (160972)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158828)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156499)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155945)
Як назваць дзіця? (152912)
Тата, а ты папа? (146753)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145558)

Задачкі для кемлівых

1. Два земдякопы канаву капалі.
За 2 гадзіны 2 метра праклалі.
Каб вырыць сто метраў за 100 гадзін,
Колькі работнікаў трэба?

2. Шасцёра рыбакоў
З’елі 6 судакоў
За 6 дзён.
А дзесяць рыбакоў
З’ядуць 10 судакоў
За ? дзён?

3. У бацькі 6 сыноў расце.
А ў кожнага – сястра.
Дык колькі ў той сям’і дзяцей?
Нам палічыць пара!

4. За сталом сядзіць прафесар
І змагаецца са стрэсам.
Сын прафесарскага бацькі
Пад сталом збірае цацкі.
А прафесарскага сына тата
Моўчкі п’е гарбату.
Разбярыся, што ды як:
Хто каму які сваяк?

5. Прычасаныя дзяўчынкі
Хваляцца на перапынку:
Нас, прыгожых, столькі ж зноў,
Як кудлатых хлапчукоў!
Запытаюся я ў вас.
Думайце, рабяты:
Больш дзяўчат прыйшло ў той клас
Ці дзяцей кудлатых?

Адказы:
1. Адзін.
2. 6 дзён.
3. 7 дзяцей.
4. Прафесар, брат і муж прафесара.
5. Пароўну

Пераклала і завершавала Алена Церашкова


     

Цэтлікі (тэгі)

| загадкі | | алена церашкова |


Black aspid, 4.11.14 20:24

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map