![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
ТОП-10 найлепшых матэматыкаў усіх часоў і народаў1. ПіфагорПіфагор лічыцца найлепшым матэматыкам. Ён жыў у Грэцыі ў 570-495 гг. да нашай эры. Вядомы тым, што заснаваў школу піфагорцаў. Таксама згадваецца яго імя ў сувязі з вядомай у геаметрыі тэарэмай Піфагора. Тэарэма Піфагора адыгрывае важную ролю ў сучасных вымярэннях і тэхналагічным абсталяванні. Можна назвать Піфагора пачынальнікам сучаснай матэматыкі. 2. Эўклід Лічыцца бацькам геаметрыі, а яго вялікая праца “Элементы” – адна з самых значных у гісторыі матэматыкі. Эўклід даказаў мноства тэарэм і гіпотэз. 3. Леанарда Пізанскі Адзін з самых значных матэматыкаў Сярэднявечча. Немагчыма сёння ўявіць ўлік без выкарыстання дзесяткавай сістэмы злічэння і арабскіх лічбаў, пачатак выкарыстання якіх у Еўропе паклаў Леанарда. 4. Рэнэ Дэкарт Французскі філосаф, фізік і матэматык Рэнэ Дэкарт вядомы сваім метадам радыкальнага сумневу. Тым не менш, гэты навуковец зрабіў вялікі ўнёсак у матэматыку. Разам з Ньютанам і Лейбніцам заснаваў сучасны падлік. 5. Карл Фрыдрых Гаўс Лічыцца каралём матэматыкі. Многія ведаюць пра Гаўса з-за яго надзвычайных разумовых здольнасцяў. Яшчэ ў дзяцінстве ён мог за секунды палічыць суму лікаў ад 1 да 100. З імем Гаўса звязаныя фундаментальныя даследаванні амаль ва ўсіх асноўных галінах матэматыкі: алгебры, дыферэнцыяльнай і неэўклідавай геаметрыі, у матэматычным аналізе, тэорыі функцый комплекснага пераменнага, тэорыі імавернасцяў, а таксама ў астраноміі, геадэзіі і механіцы. 6. Соф’я Кавалеўская Самая вядомая і самая першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі. Соф’я была беларускай паводле паходжання. Яе дзяцінства прайшло на Віцебшчыне. Напісала працу «Задача пра абарачэнне цвёрдага цела вакол нерухомага пункта», за якую Парыжская і Шведская акадэміі навук прысудзілі ёй прэміі, і шэраг іншых прац. 7. Леанард Эйлер Ён лічыцца самым славутым матэматыкам ў гісторыі чалавецтва. Эйлер пакінуў найважнейшыя працы па самых розных галінах матэматыкі, механікі, фізікі, астраноміі і па шэрагу прыкладных навук. Эйлер ўпершыню звязаў аналіз, алгебру, трыганаметрыю, тэорыю лікаў і інш. дысцыпліны ў адзіную сістэму, і дадаў нямала ўласных адкрыццяў. 8. Ісаак Ньютон і Вільгельм Лейбніц У роўнай ступені гэтыя знакамітыя навукоўцы зрабілі ўнёсак у развіццё матэматычнай навукі. Яны абодва стварылі сучасны матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае і інтэгральнае вылічэнне, заснаваныя на бясконца малых велічынях 9. Алан Т’юрынг Адзін з самых вялікіх розумаў 20 стагоддзя. Падчас другой сусветнай вайны ён зрабіў мноства адкрыццяў і стварыў метады расшыфроўкі закадаваных паведамленняў фашыстаў. Ён таксама лічыцца адным з першых навукоўцаў, якія пачалі працаваць з кампутарам. 10. Бэрнард Рыман Гэты навуковец стаў адным з самых выбітных матэматыкаў 19 стагоддзя. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у геаметрыю, а многія тэарэмы носяць яго імя. Гіпотэза Рымана ўваходзіць у спіс сямі праблем тысячагоддзя, за рашэнне кожнай з якіх Матэматычны інстытут Клэя выплочвае прыз у адзін мільён долараў ЗША.
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |