Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201562)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200361)
Цудоўная вясёлка (189894)
Размалёўка: домік (182292)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180366)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177627)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176384)
Як назваць дзіця? (173449)
Тата, а ты папа? (167008)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165770)

ТОП-10 найлепшых матэматыкаў усіх часоў і народаў

1. Піфагор
Піфагор лічыцца найлепшым матэматыкам. Ён жыў у Грэцыі ў 570-495 гг. да нашай эры. Вядомы тым, што заснаваў школу піфагорцаў. Таксама згадваецца яго імя ў сувязі з вядомай у геаметрыі тэарэмай Піфагора. Тэарэма Піфагора адыгрывае важную ролю ў сучасных вымярэннях і тэхналагічным абсталяванні. Можна назвать Піфагора пачынальнікам сучаснай матэматыкі.

2. Эўклід
Лічыцца бацькам геаметрыі, а яго вялікая праца “Элементы” – адна з самых значных у гісторыі матэматыкі. Эўклід даказаў мноства тэарэм і гіпотэз.

3. Леанарда Пізанскі
Адзін з самых значных матэматыкаў Сярэднявечча. Немагчыма сёння ўявіць ўлік без выкарыстання дзесяткавай сістэмы злічэння і арабскіх лічбаў, пачатак выкарыстання якіх у Еўропе паклаў Леанарда.

4. Рэнэ Дэкарт
Французскі філосаф, фізік і матэматык Рэнэ Дэкарт вядомы сваім метадам радыкальнага сумневу. Тым не менш, гэты навуковец зрабіў вялікі ўнёсак у матэматыку. Разам з Ньютанам і Лейбніцам заснаваў сучасны падлік.

5. Карл Фрыдрых Гаўс
Лічыцца каралём матэматыкі. Многія ведаюць пра Гаўса з-за яго надзвычайных разумовых здольнасцяў. Яшчэ ў дзяцінстве ён мог за секунды палічыць суму лікаў ад 1 да 100. З імем Гаўса звязаныя фундаментальныя даследаванні амаль ва ўсіх асноўных галінах матэматыкі: алгебры, дыферэнцыяльнай і неэўклідавай геаметрыі, у матэматычным аналізе, тэорыі функцый комплекснага пераменнага, тэорыі імавернасцяў, а таксама ў астраноміі, геадэзіі і механіцы.

6. Соф’я Кавалеўская
Самая вядомая і самая першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі. Соф’я была беларускай паводле паходжання. Яе дзяцінства прайшло на Віцебшчыне. Напісала працу «Задача пра абарачэнне цвёрдага цела вакол нерухомага пункта», за якую Парыжская і Шведская акадэміі навук прысудзілі ёй прэміі, і шэраг іншых прац.

7. Леанард Эйлер
Ён лічыцца самым славутым матэматыкам ў гісторыі чалавецтва. Эйлер пакінуў найважнейшыя працы па самых розных галінах матэматыкі, механікі, фізікі, астраноміі і па шэрагу прыкладных навук. Эйлер ўпершыню звязаў аналіз, алгебру, трыганаметрыю, тэорыю лікаў і інш. дысцыпліны ў адзіную сістэму, і дадаў нямала ўласных адкрыццяў.

8. Ісаак Ньютон і Вільгельм Лейбніц
У роўнай ступені гэтыя знакамітыя навукоўцы зрабілі ўнёсак у развіццё матэматычнай навукі. Яны абодва стварылі сучасны матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае і інтэгральнае вылічэнне, заснаваныя на бясконца малых велічынях

9. Алан Т’юрынг
Адзін з самых вялікіх розумаў 20 стагоддзя. Падчас другой сусветнай вайны ён зрабіў мноства адкрыццяў і стварыў метады расшыфроўкі закадаваных паведамленняў фашыстаў. Ён таксама лічыцца адным з першых навукоўцаў, якія пачалі працаваць з кампутарам.

10. Бэрнард Рыман
Гэты навуковец стаў адным з самых выбітных матэматыкаў 19 стагоддзя. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у геаметрыю, а многія тэарэмы носяць яго імя. Гіпотэза Рымана ўваходзіць у спіс сямі праблем тысячагоддзя, за рашэнне кожнай з якіх Матэматычны інстытут Клэя выплочвае прыз у адзін мільён долараў ЗША.


     

Цэтлікі (тэгі)

| школьнікі | | малодшыя школьнікі | | для дарослых |


Kryscina, 29.01.14 18:54
Рэд. Kryscina, 29.01.14 18:55

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map