Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201542)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200344)
Цудоўная вясёлка (189877)
Размалёўка: домік (182274)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180349)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177612)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176367)
Як назваць дзіця? (173430)
Тата, а ты папа? (166991)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165752)

Вясельныя зычэнні


* * *
Дай жа, Божа,
Каб вам было гожа,
Весела жылося,
Шчасліва вялося:
У полі ўродзіста,
У гумне намеліста,
У клеці насыпіста,
У дзяжы падыходзіста,
На стале ўедзіста!


* * *
Каб вы пілі, елі
і спераду гарбацелі!


* * *
Дарым вам суніцы,
Каб малады не бегаў за кожнай спадніцай!
А маладой - насенне гуркоў,
Каб не глядзела на чужых мужыкоў!


* * *
Дай жа, Божа, каб у Вас
Было заўжды на хлеб і квас!


* * *
Вось вам грошы, што я зарабляла,
Каб маладая мужа пацалавала.
Дару вам грошы,
Каб былі дзеці харошы!


* * *
… І асвяжальны наш напой,
Няхай патоліць смагу Вам,
Няхай у сэрца лье спакой,
І колькі кропель у гэтым шкле,
Хай столькі год Вам Бог пашле!
(урывак з “Фаўста” Гётэ ў перакладзе В.Сёмухі)

* * *



     

Цэтлікі (тэгі)

| вяселле | | святы | | для дарослых |


Kryscina, 24.04.12 23:21
Рэд. Kryscina, 21.07.13 0:53

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map