![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Загадкі Петруся МакаляЁн усю зіму ляжыць. Як вясной прыгрэе сонца, Аж да мора пабяжыць. Вось які бярэ разбег! Адгадалі? Гэта – … (Снег) Ён сапе, як паравоз. Да яго не падступіцца, Бо шыпіць, хоць і маўчальнік. А папросііш - дасць напіцца. Хто ж усё-ткі гэта? (Чайнік) У яго гумовы хобат. І з усіх гырчыць ён сіл, І глытае ўсюды пыл, Суне ўсюды доўгі нос. А завецца ... (Пыласос) Вось здарэнне - гэта ж трэба - горка, горка плача неба! І бягуць, бягуць слязіны гэтак, нібы ручаіны, - на дамы, на тратуары, на далоні і на твары... Не схаваешся нідзе. Што такое? (Дождж ідзе) Вельмі многа ў іх работы, Хоць стаяць яны ўвесь час. Ад дажджу ці ад спякоты З ласкаю ўратуюць вас. Не кладуцца спаць ніколі, На нагах яны спрадвек, Не баяцца небяспек - Ні завеі, ні залевы... Хто ж яны такія? (Дрэвы) Паводле кнігі "Чарадзейная скарбонка", Мн.: Юнацтва, 1987
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |