![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вы гадуеце інтраверта?Гэта не лёгка - быць інтравертам у свеце экстравертаў, асабліва, калі ты - дзіця. І яшчэ складаней, калі ніводзін дарослы ў жыцці дзіцяці не распазнаў гэтага. Так адбываецца не толькі, калі бацькі з'яўляюцца экстравертамі, але і калі бацькі - інтраверты, якія не зразумелі сваёй інтравертнай прыроды.Я размяняла трэці дзясятак, калі выявіла, што ёсць такія істоты, як інтраверты, і што я - адна з іх. Раптам шмат дзіўных, незразумелых паводзінаў займелі сэнс. Са мной усё добра, гэта проста людзі навокал выцягваюць энергію з маіх унутраных батарэек. Я не сарамівая, у мяне няма недахопу самапавагі, я не асацыяльная, мне проста неабходная адзінота для падзарадкі. Вялікая частка майго жыцця і маіх уласных паводзінаў сталі мне зразумелымі! Таму, вядома, будучы мамай, наступнае, што я зрабіла, выявіўшы, што я - інтраверт, - гэта праверыла, ці не такія ж мае дзеці. Адзін з іх быў яскрава выражаны інтраверт, а другі быў экстравертам. І не кажыце пра закладзены прыродай канфлікт сіблінгаў! Многія памылкова разумеюць тое, што насамрэч значыць быць інтравертам. Гэта не значыць, быць сарамлівым, сацыяльна трывожным або сацыяльна адсталым, або антыграмадскім, хоць я б рызыкнула сказаць, што нейкія з гэтых характарыстык могуць паўстаць, калі на інтраверта ціснуць і ён вымушаны паводзіць сябе як экстраверт. Усё вельмі проста: інтраверсія з'яўляецца тлумачэннем таго, дзе чалавек чэрпае сваю энергію - ад адзіноты або ад кампаніі іншых людзей. Тыя, хто перазараджае свае батарэі праз адзіноту - інтраверты. Тыя, каму для падзарадкі неабходныя людзі - экстраверты. Гэтыя адрозненні цвёрда закладзеныя ў нас і ўплываюць на ўсё: на тое, як працуюць нашы ўспаміны; на тое, як мы апрацоўваем інфармацыю; на тое, на чым мы канцэнтруем увагу; на тое, якія мы маем зносіны; на тое, як мы выкарыстоўваем нашае цела. Інтраверты, па словах Карла Юнга, зацікаўленыя ва "ўнутраным жыцці розуму." Дзіўна, што ён гэта сказаў, бо тэорыя інтраверсіі і экстраверсіі выйшла ў асноўным з працы Юнга па псіхалагічных тыпах і тэмпераменце. Юнг (інтраверт) верыў, што мы нараджаемся з канкрэтнымі перавагамі, якія, у большай частцы, не мяняюцца з узростам. Доследы паказваюць, што інтраверты складаюць толькі 20-30% насельніцтва, так што, верагодна, няма нічога дзіўнага ў тым, што нас няслушна зразумелі. Яшчэ цяжэй бацькам, бо дзеці не могуць сказаць нам, што яны - інтраверты, яны толькі вераць, што мы зразумеем гэта самастойна. Не дзіва, што шмат вундэркіндаў - таксама інтраверты. Каб быць апантаным нечым, трэба мець моцную, устойлівую і глыбокую зацікаўленасць, а гэта часта - рыса інтравертаў. Не ўпэўненыя, інтраверт вы ці не? Можаце прайсці тэставанне. Падказкі, што вашае дзіця - інтраверт:
Падаецца вычарпаным пасля святкаванняў ці грамадскіх мерапрыемстваў. Патрабуе адпачынку. Яно мае аднаго або двух блізкіх сяброў і не адчувае неабходнасці ў большай колькасці. Вы мусіце выцягваць з яго інфармацыю пра тое, як прайшоў дзень, альбо ці добра яны правялі час з сябрамі. У яго вельмі высока развітае пачуццё асабістай прасторы, яго турбуе, калі межы парушаюцца. Вашае дзіця - вельмі прыватная асоба. Яно не любіць браць удзел у групавых абмеркаваннях або калі яго выклікаюць для адказу. Ненавідзіць памыляцца ў грамадскіх месцах. Любіць сваю ўласную кампанію. Не разумее неабходнасці весці свецкую гутарку. Хутка стамляецца ў вялікіх групах ці натоўпах. Схільнае адмовіцца ад буйных грамадскіх мерапрыемстваў. Звярніце ўвагу: многія інтраверты могуць на самай справе досыць добра пачувацца ў вялікіх кампаніях ці спраўляцца з камунікаваннем. Інтраверсія з'яўляецца спектрам у дыяпазоне ад тых, хто аддаў відавочную перавагу адзіноце, да тых, каму трэба адзінота толькі для падзарадкі, перш чым рызыкнуць яшчэ раз рынуцца ў натоўп. Прыкметы інтраверсіі могуць з'явіцца ў самым пачатку жыцця, часта ў першы год. Немаўляты-інтраверты могуць не захацець пайсці на чужыя рукі, іх нярвуе празмерная ўвага ў краме або ў парку, яны мітусяцца, калі іх асабістая прастора парушаецца. У бацькоў дзяцей-інтравертаў існуе тры важныя задачы:
2) Мы павінны дапамагчы дзіцяці зразумець свае патрэбы, 3) Мы павінны выступаць у якасці адваката для свайго дзіцяці ў адносінах з іншымі дарослымі або ў іншых сітуацыях, пакуль дзіця не развіла навыкі, каб зрабіць гэта самастойна. Інтраверты шмат разважаюць і рэфлексуюць, падзараджаюць свае батарэйкі адзінотай і спакоем. Калі яны не атрымліваюць дастатковай дозы зарадкі, іх паводзіны, прадукцыйнасць і ўнутраны стан будуць пакутаваць. У іх не будзе неабходнай энергіі, каб спасцігаць новае, прымаць рызыкі, даследваць, развівацца і квітнець. У дадатак да часу, інтравертам неабходна фізічная прастора, нейкае месца, дзе яны могуць схавацца і ніхто іх не перапыніць, не будзе прад'яўляць патрабаванні да іх, пакуль яны перазараджаюцца. Гэта можа быць свой пакой, а калі гэта немагчыма - захінутыя вобласці ў сумесным пакоі, адмысловы ўтульны куток у доме, дзесьці, дзе дзіця адчувае сябе ў бяспецы. Адна з настаўніц пачатковай школы майго сына (сама інтраверт!) распавяла, што вучыла дзяцей у класе ўявіць, што кожны мае вялікую нябачную бурбалку вакол сябе, і што абавязак дзяцей - паважаць гэтыя бурбалкі, не набліжацца да той адлегласці, дзе яна можа лопнуць, без дазволу. Усе яе шасцігадовыя вучні змаглі зразумець канцэпцыю. Пытанне асабістай прасторы вельмі важнае для інтравертаў! Калі дзіця скардзіцца: "Ён глядзіць на мяне", або "Яе сурвэтка кранаецца маёй", або "Гэта маё месца на канапе", - ёсць верагоднасць, што дзіця - інтраверт. Часам, інтравертным дзецям так неабходна мець сваю прастору, а дарослыя так мала дапамагаюць у гэтым, што яны могуць у выніку пачаць фізічна абараняць гэтую прастору, штурхаць і біць іншых дзяцей. Недасведчаным дарослым можа падацца, што ў бойцы няма прычыны, але насамрэч пытанне ўласнай прасторы - гэта сутнасць канфлікту. Важна памятаць, што гэта вельмі рэальныя эмацыйныя патрэбы. Калі яны не задаволеныя - дзіця губляе здольнасць эфектыўна развіцца. Але можаце не сумнявацца - у інтравертаў шмат плюсаў! Мы самастойныя, рэфлексіўныя, глыбока разважаем, ціха дабіваемся поспеху, і выдатна камунікуем сам-насам з людзьмі. З інтравертаў атрымліваюцца выдатныя мастакі, навукоўцы, псіхолагі, кансультанты, паэты, пісьменнікі, архітэктары, матэматыкі, гісторыкі, інжынеры, праграмісты, выкладчыкі і дызайнеры. Акрамя таго, калі вашае дзіця - інтраверт, яно знаходзіцца ў вельмі добрай кампаніі. Некаторыя вядомыя інтраверты: А. А. Мілн, Альберт Эйнштэйн, Эн Ламот, К. Г. Юнг, К. С. Льюіс, Гары Трудо, Уільям Шэкспір, Кэці Курык, Лэнс Армстронг, Маці Тэрэза, Нэльсан Мандэла, Опра Уінфры, Рэнэ Дэкарт, Ісаак Ньютан, Сакрат, Сьюзен Б. Энтані, Чарльз Дарвін, Уорэн Бафет, Джэйн Гудолл, Томас Эдысан, Дуайт Эйзенхауэр, Абрахам Лінкальн. Некаторыя парады, як дапамагчы малому інтраверту:
Паважайце яго жаданне маўчаць. Пераканайцеся, што ў яго ёсць асабістае месца, куды ён можа схавацца пры неабходнасці. Навучыце яго братоў і сёстраў ды іншых сваякоў разумець і паважаць яго патрэбу ў адзіноце. Дайце яму час, ён павінен прывыкнуць да новых людзей і сітуацыяў. Абараніце яго ад свету, які можа не распазнаць, наколькі каштоўныя яго інтравертныя рысы, і дапамажыце яму ўбачыць іх як моц.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |