![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
|
Аляксей ЯКІМОВІЧ: Хто дужэйшыУ адной вёсцы жыў гультаяваты Гаспадар. Вясною плот са струхлелымі слупамі ён калом падпёр, а шпакоўню на грушы вяроўчынаю прымацаваў. Прыляцелі Шпакі, селі на шпакоўню, а яна пахілілася, перакасілася. Спалохаліся Шпакі. Лятаюць, свішчуць, гультаяватага Гаспадара выклікаюць, каб шпакоўню як след прымацаваў, а той і вусам не вядзе: сядзіць на лаве каля акна і пазяхае. Пралятаў Вецер. Падзівіўшыся, вырашыў правучыць гультаяватага гаспадара: плот паваліў, а шпакоўню з грушы на зямлю скінуў. Не вытрываў гультаяваты Гаспадар. Выскачыў на двор і давай сварыцца: — Што ж ты робіш, Вятрыска? Хіба ў цябе вочы на патыліцы? А Вецер схаваўся за рогам хаты, рагоча. — Думаеш, што ты за мяне дужэйшы? Не! — прамовіў Гаспадар і ўзяўся за працу. Слупы ў плоце памяняў, шпакоўню дротам прыкруціў. Сеў на лаўку, пот з твару выцірае, Ветру чакае. Вецер вылецеў з-за рога хаты, пакружыўся ў вышыні, потым сцішыўся, дакрануўся да твару Гаспадара і пяшчотна пацалаваў. Паводле "Газеты Слонімскай"
|
||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||
![]() ![]() |