![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Ідэі конкурсаў і гульняў для дзіцячага пірацкага свята1. Робім сцягі. Дзеці атрымліваюць па 2 аркушы паперы (пажадана А3 фармату) і вялікія маркеры. Задача: намаляваць 2 сцягі, адзін з якіх будзе пірацкі, а другі - сцяг карабля вандроўнікаў-першаадкрывальнікаў. 2. Выдумляем назвы караблёў. Папярэдне мы раздрукавалі шмат літараў (па 2 літары на аркуш А4, каб былі вялікія). Дзецям трэба было скласці з гэтых літараў назвы для караблёў: пірацкага і вандроўнага. Як вядома, у моры карабель увесь час падкідаюць і гойдаюць хвалі. Сапраўдныя марскія ваўкі мусяць быць падрыхтаваныя да гэтага. Два дарослыя бяруць вялікую трывалую посцілку, на яе кладзецца дзіця, а дарослыя яго гойдаюць. Стаўшы потым на цвёрдую зямлю, дзіцё мусіць прайсці 5 крокаў па роўнай лініі! 4. Рыхтуемся да начной вахты на палубе. Расстаўляем кеглі ў 2 шэрагі, калідорчыкам, а дзецям па чарзе завязваем вочы. Яны мусяць прайсці паміж кегляў, не зачапіўшы, па магчымасці, ні адну з іх! 5. Адбіваем атакі варожых караблёў. Тут можа быць некалькі варыянтаў. Калі ўсе дзеці дастаткова даросыя і маюць неблагую каардынацыю рухаў і адказнасць, то можна ўзяць сапраўдны дарц, прымацаваўшы ў цэнтральным коле намаляваны карабель. Але можна і абысціся звычайным дарцам з мячыкамі на ліпучках - малыя ахвотна пакідаюць іх пару хвілін. 6. Марскія вузлы. Спатрэбяцца некалькі досыць тоўстых вяровак. Дзецям прапануецца завязаць па 3 вузлы і перадаць іх сябру. Той мусіць развязаць. Хто хутчэй справіцца, той і малайчына! У палатняны мяшэчак, які зверху зацягваецца вяроўчынай, закідваем розныя "скарбы": цукерку, ліхтарык, манетку, губны гармонік, компас, пластыкавы кінжал і г.д. Дзеці па чарзе намацваюць нешта ў мяшэчку, уголас кажуць, што яны зараз выцягнуць, а потым выцягваюць. Хто здагадаўся, той добра ўмее паляваць на здабычу! 8. Марская рэгата Робім разам папяровыя караблікі: дарослы паказвае, а дзеці робяць за ім, напрыканцы - падпісваюць і размалёўваюць. Потым па 2 ставім караблікі на журнальны столік. Гаспадары караблёў мусяць дзмуць на іх, каб караблікі слізгалі на "супрацьлеглы бераг". Хто першы - той перамог. 9. Марскі шторм! Набіраем у вялікі тазік ваду, запускаем туды ўсе караблікі. Дзеці становяцца вакол тазіка. Рукамі караблі чапаць нельга, а можна толькі дзьмуць на флот супернікаў. Чый карабель патоне апошнім, той перамог! 10. Перацягванне каната Сапраўдны марскі конкурс. Спатрэбіцца максімальна тоўстая вяроўка. 11. Муміі Муміямі давядзецца пабыць дарослым ![]() Хто першы слушна адказвае на пытанне - атрымлівае піястры (шакаладныя манеткі). - Што робіць пірат, калі ў яго на носе сядзіць верабей? (Спіць) - Што лягчэй: кілаграм золата ці кілаграм жалеза? (Аднолькава) - Ці можа страус сказаць, што ён - птушка? (Страус не размаўляе) - Хто зможа назваць усе акеяны? - Хто ведае ўсе мацерыкі? 13. Будуем ланцуг Спатрэбіцца шмат прышчэпак для бялізны. Дзеці дзеляцца на 2 каманды, кожная атрымлівае палову прышчэпак. Пад вясёлую музыку за 1 хвіліну (ці 30 сек., калі прышчэпак мала ![]() 14. Упартыя капітаны На падлозе кладзем невялічкі дыванок. Дзеці ў ролях капітанаў па чарзе ўдзельнічаюць у двубоях: упіраюцца адзін у аднога ілбамі і спрабуюць адціснуць суперніка за межы дыванка. Рукамі і нагамі чапаць суперніка нельга! А напрыканцы - шыкоўны пачастунак і вясёлая пірацкая дыскатэка! Падрыхтавала Крысціна Вітушка Вельмі шмат пірацкіх ідэяў можна пачытаць тут toppartyideas.com/pirate-party (па-ангельску)
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |