|
|
Беларускія імёны
Дапаможнік для маладых бацькоўАд выдавецтва
Шаноўныя чытачы! Вашай увазе прапануецца невялікі слоўнік беларускіх асабовых імёнаў. Галоўная мэта, што ставілася пры яго ўкладанні, — адлюстраваць адметныя беларускія формы імёнаў, пашыраных у хрысціянскім свеце. Менавіта гэтыя асабовыя імёны, якія складаюць нацыянальную імёнаслоўную традыцыю, і мусяць ужывацца ў адпаведнасці з Законам аб мовах Рэспублікі Беларусь. У слоўнік улучаныя таксама дахрысціянскія імёны, якія некалі бытавалі ў арыстакратычным асяроддзі і сёння становяцца папулярнымі.
Імёны ў слоўніку пададзены ў дзвюх версіях — на кірыліцы і лацінцы. Мы робім гэта перадусім дзеля таго, каб унармаванае беларускае імя было адкрытым для ўсяго свету. Перадаваць нашы імёны лацінскімі літарамі можна, вядома, праз транскрыпцыю іх на ангельскую, французскую ці якую іншую мову. Але ў такім разе ўзнікае варыянтнасць, паўстаюць праблемы адпаведнасці напісанага вымаўленаму. Такога не здараецца, калі карыстацца традыцыйнай беларускай лацінкай, добра дапасаванай да нашае мовы. Станоўчы прыклад, дарэчы, падае ў гэтым Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Супольна з Дзяржкартгеафондам яна рыхтуе Слоўнік назваў населеных пунктаў, дзе якраз і ўжывае побач з кірыліцай беларускую лацінку.
У нашым слоўніку вы сустрэнеце і добра знаёмыя вам імёны, і тыя, якія ўжо крыху забыліся — імёны нашых дзядоў, далёкіх продкаў. Такія нязвычныя на першы погляд, але родныя, мілагучныя. Учытайцеся ў іх, услухайцеся ў іх гучанне... Перададзеныя дзецям, яны знітуюць нашу мінуўшчыну і будучыню.
Беларуская лацінка
Літарам беларускай лацінкі адпавядаюць наступныя літары кірыліцы:
A a | | А а | B b | | Б б | C c | | Ц ц | Ć ć | | Ць ць | Č č | | Ч ч | D d | | Д д | E e | | Е е | F f | | Ф ф | G g | | Ґ ґ | | H h | | Г г | I I | | І і | J j | | Й й | K k | | К к | L l | | Ль ль | Ł ł | | Л л | M m | | М м | N n | | Н н | Ń ń | | Нь нь | | O o | | О о | P p | | П п | R r | | Р р | S s | | С с | Ś ś | | Сь сь | Š š | | Ш ш | T t | | Т т | U u | | У у | Ŭ ŭ | | Ў ў | | V v | | В в | Y y | | Ы ы | Z z | | З з | Ž ž | | Ж ж | Ź ź | | Зь зь | Ch ch | | Х х | |
Мужчынскія імёныАбакум, Abakum Авер, Avier Агап, Ahap Агапон, Ahapon Агей, Ahiej Адам, Adam Адамей, Adamiej Адамусь, Adamuś Адась, Adaś Адолік, Adolik Адоль, Adol Адрыян, Adryjan Азар, Azar Акім, Akim Аксён, Aksion Алелька, Alelka Алесь, Aleś Алехна, Alechna Алізар, Alizar Алісей, Alisiej Альгей, Alhiej Альгерд, Alhierd Альфон, Alfon Аляксей, Alaksіej Амброс, Ambros Амелька, Amielka Аміль, Amil Амос, Amos Амялян, Amialan Амялюк, Amialuk Анань, Anań Анастась, Anastaś Анась, Anaś Анатоль, Anatol Андрон, Andron Андронік, Andronik Андрук, Andruk Андрусь, Andruś Андрык, Andryk Андрэй, Andrej Анікей, Anikiej Анісім, Anisim Анісь, Aniś Антаней, Antaniej Антасей, Antasiej Антоль, Antol Антон, Anton Антонік, Antonik Антось, Antoś Антук, Antuk Антусь, Antuś Анупрэй, Anuprej Анціп, Ancip Апалінар, Apalinar Апанас, Apanas Аполісь, Apoliś Аркадзей, Arkadziej Аркадзь, Arkadź Арсей, Arsiej Арсенік, Arsienik Арсень, Arsień Архіп, Archip Арцім, Arcim Астап, Astap Астафей, Astafiej Аўгей, Aŭhiej Аўген, Aŭhien Аўдакім, Aŭdakim Аўдзей, Aŭdzej Аўдось, Aŭdoś Аўрам, Aŭram Аўрэль, Aŭrel Аўсей, Aŭsiej Аўтусь, Aŭtuś Аўтух, Aŭtuch Аўхім, Aŭchim Ахрэм, Achrem Багдан, Bahdan Багуміл, Bahumił Багуслаў, Bahusłaŭ Базыль, Bazyl Базылька, Bazylka Балюк, Baluk Баляслаў, Balasłaŭ Банадысь, Banadyś Банась, Banaś Барыс, Barys Барыслаў, Barysłaŭ Батура, Batura Баўтрук, Baŭtruk Бахрамей, Bachramiej Бенядзікт, Bieniadzikt Богусь, Bohuś Богуш, Bohuš Болесь, Boleś Болюсь, Boluś Браніслаў, Branisłaŭ Браслаў, Brasłaŭ Брачыслаў, Bračysłaŭ Бронік, Bronik Бронюсь, Broniuś Будзімір, Budzimir Бутрым, Butrym Вавіла, Vaviła Вайніслаў, Vajnisłaŭ Вайніла, Vajniła Вайцех, Vajciech Валадар, Vaładar Валер, Valer Валік, Valik Валодша, Vałodša Валянцін, Valancin Валянцей, Valanciej Валяр'ян, Valarjan Васілёк, Vasilok Васіль, Vasil Васілька, Vasilka Вацлаў, Vacłaŭ Вацусь, Vacuś Венчусь, Vienčuś Венчыслаў, Vienčysłaŭ Верамей, Vieramiej Віктусь, Viktuś Вінцук, Vincuk Вінцусь, Vincuś Вінцэсь, Vinceś Віт, Vit Вітак, Vitak Віталь, Vital Вітаўт, Vitaŭt Вітусь, Vituś Віцень, Vicień Віцюк, Viciuk Вой, Voj Войтак, Vojtak Войтусь, Vojtuś Войшалк, Vojšałk Волесь, Voleś Восіп, Vosip Вышаслаў, Vyšаsłaŭ Вяслаў, Viasłaŭ Вячаслаў, Viačasłaŭ Вячка, Viačka Вячык, Viačyk Габрусь, Habruś Гальляш, Hallaš Гамелька, Hamielka Гапей, Hapiej Гапон, Hapon Гaрасім, Harasim Гарась, Haraś Гардзіслаў, Hardzisłaŭ Гаўрук, Haŭruk Гаўрыла, Haŭryła Гедзімін, Hiedzimin Генадзь, Hienadź Ґенік, Gienik Ґенусь, Gienuś Гервась, Hiervaś Герусь, Hieruś Герык, Hieryk Гіляр, Hilar Гіль, Hil Гіпаліт, Hipalit Гіполь, Hipol Глеб, Hleb Грыгарэй, Hryharej Грыміслаў, Hrymisłaŭ Грынь, Hryń Гура, Hura Гурка, Hurka Гурэй, Hurej Дабраміл, Dabramił Дабраслаў, Dabrasłaŭ Давыд, Davyd Давыдка, Davydka Дамінік, Daminik Даніла, Daniła Данік, Danik Данілей, Danilej Данілік, Danilik Данісь, Daniś Дарафей, Darafiej Дзямід, Dziamid Дзям'ян, Dziamjan Дзяніс, Dzianis Дорах, Dorach Дораш, Doraš Елісей, Jelisiej Ерафей, Jerafiej Жыгімонт, Žyhimont Засім, Zasim Захар'я, Zaсharja Захарэй, Zaсharej Зьдзіслаў, Ździsłaŭ Зьмітра, Źmitra Зьмітрок, Źmitrok Зьмітрусь, Źmitruś Зьміцер, Źmicier Зыґмусь, Zygmuś Зыдор, Zydor Зянон, Zianon Іван, Ivan Івась, Ivaś Ігар, Ihar Ігнась, Ihnaś Ігнат, Ihnat Ізяслаў, Iziasłaŭ Ільлюк, Illuk Ільля, Illa Ільляш, Illaš Ілька, Ilka Імполь, Impol Іпат, Ipat Ісай, Isaj Казік, Kazik Казімір, Kazimir Каліст, Kalist Кандрат, Kandrat Кандрусь, Kandruś Карніла, Karniła Карней, Karniej Карнусь, Karnuś Кароль, Karol Карпей, Karpiej Карпусь, Karpuś Карусь, Karuś Карыбут, Karybut Кастусь, Kastuś Касьцюшка, Kaściuška Кейстут, Kiejstut Кіпрэй, Kiprej Кірыла, Kiryła Кірэй, Kirej Кірэйка, Kirejka Клаўдусь, Kłaŭduś Клімаш, Klimaš Клімусь, Klimuś Крыштоп, Kryštop Крыштусь, Kryštuś Ксавер, Ksavier Купрэй, Kuprej Курыла, Kuryła Ладзік, Ładzik Ладзімір, Ładzimir Ладзіслаў, Ładzisłaŭ Ладусь, Ładuś Ладымер, Ładymier Ларывон, Łaryvon Лаўрук, Łaŭruk Лаўрын, Łaŭryn Лаўрыш, Łaŭryš Лаўрэль, Łaŭrel Лаўрэн, Łaŭren Лесік, Lesik Леў, Leŭ Леўчык, Leŭčyk Лёкса, Loksa Лёнік, Lonik Лёнюсь, Loniuś Логвін, Łohvin Лугвен, Łuhvien Лукаш, Łukaš Лук'ян, Łukjan Людвік, Ludvik Лютак, Lutak Люцыян, Lucyjan Лявон, Lavon Лявусь, Lavuś Ляксей, Laksiej Макар, Makar Макей, Makiej Максім, Maksim Малах, Małach Мануйла, Manujła Манюсь, Maniuś Марка, Marka Маркей, Markiej Марук, Maruk Марусь, Maruś Марцін, Marcin Марцэль, Marcel Марык, Maryk Мар'ян, Marjan Масей, Masiej Мацьвей, Маćviej Мелюсь, Mieluś Мелянцей, Mielanciej Мечка, Miečka Мечусь, Miečuś Мечык, Miečyk Мечыслаў, Miečysłaŭ Мікіта, Mikita Мікадзім, Mikadzim Мікалай, Mikałaj Мікандра, Mikandra Міканор, Mikanor Мікаш, Mikaš Мікіцей, Mikiciej Міклаш, Mikłaš Міклуха, Mikłucha Мікола, Mikoła Мікула, Mikuła Міласлаў, Miłasłaŭ Мілаш, Miłaš Мінай, Minaj Міндоўг, Mindoŭh Міраслаў, Mirasłaŭ Мірон, Miron Мірук, Miruk Мірусь, Miruś Мітрох, Mitroch Мітрыпан, Mitrypan Міхайла, Michajła Міхалік, Michalik Міхал, Michał Міхаль, Michal Міхась, Michaś Міхед, Michied Міхей, Michiej Міхна, Michna Мсьціслаў, Mścisłaŭ Мялет, Mialet Мялешка, Mialeška Мяфёд, Miafiod Навум, Navum Настась, Nastaś Несьцер, Nieścier Нічыпар, Ničypar Нупрэй, Nuprej Павал, Pavał Палінар, Palinar Панас, Panas Панкрат, Pankrat Панцялей, Pancialej Пархім, Parchim Пархом, Parchom Патап, Patap Паўла, Paŭła Паўлюк, Paŭluk Паўлюсь, Paŭluś Пётра, Piotra Петрык, Pietryk Пілімон, Pilimon Піліп, Pilip Піліпей, Pilipiej Пракоп, Prakop Пранук, Pranuk Пранціш, Pranciš Пранцішак, Prancišak Пратас, Pratas Прахор, Prachor Пятрок, Piatrok Пятрук, Piatruk Пятрусь, Piatruś Рагвалод, Rahvałod Радаслаў, Radasłaŭ Радзівон, Radzivon Радзік, Radzik Радзім, Radzim Радзіслаў, Radzisłaŭ Раман, Raman Раманік, Ramanik Расьціслаў, Raścisłaŭ Родзька, Rodźka Ромусь, Romuś Росьцік, Rościk Рыгор, Ryhor Рысік, Rysik Рысь, Ryś Савасьцей, Savaściej Савасьцян, Savaścian Савель, Saviel Савось, Savoś Сазон, Sazon Сак, Sak Сальвесь, Salvieś Самойла, Samojła Самось, Samoś Самуль, Samul Самусь, Samuś Сапрон, Sapron Саўка, Saŭka Сахон, Sachon Сьвідрыгайла, Śvidryhajła Сьвірыд, Śviryd Сьвятаслаў, Śviatasłaŭ Севярын, Sieviaryn Сергусь, Sierhuś Сідар, Sidar Сіліван, Silivan Сільвестaр, Silviestar Славамір, Słavamir Славук, Słavuk Славусь, Słavuś Сьпірыдон, Śpirydon Станіслаў, Stanisłaŭ Стась, Staś Стафан, Stafan Стах, Stach Сьцяпан, Ściapan Сымон, Symon Сысой, Sysoj Сяргей, Siarhiej Сяржук, Siaržuk Табіян, Tabijan Тадзік, Tadzik Тадуш, Taduš Тадэвуш, Tadevuš Талюсь, Taluś Тамась, Tamaś Тамаш, Tamaš Тарас, Taras Таўцьвіл, Taŭćvił Тахвей, Tachviej Тодар, Todar Тонюсь, Toniuś Трайдзень, Trajdzień Трахім, Trachim Тур, Tur Тэафан, Teafan Уладак, Uładak Уладзік, Uładzik Уладзімір, Uładzimir Уладзіслаў, Uładzisłaŭ Уладзісь, Uładziś Улас, Ułas Урбан, Urban Усевалад, Usievaład Усяслаў, Usiasłaŭ Франук, Franuk Франусь, Franuś Францішак, Francišak Фэлюсь, Feluś Хадот, Chadot Халімон, Chalimon Харлам, Charłam Хведар, Chviedar Хвядос, Chviados Хвядот, Chviadot Ходар, Chodar Ходась, Chodaś Ходзька, Chodźka Ходка, Chodka Хрол, Chroł Хрыстафор, Chrystafor Цімох, Cimoch Ціт, Cit Ціхан, Cichan Церах, Cierach Цімон, Cimon Цімош, Cimoš Цітусь, Cituś Ціхамір, Cichamir Цішка, Ciška Цішук, Cišuk Цыпрыян, Cypryjan Цярэшка, Ciareška Часлаў, Časłaŭ Чэсь, Čeś Эдзюсь, Edziuś Эдмусь, Edmuś Юзік, Juzik Юлісь, Juliś Юльлян, Jullan Юрай, Juraj Юрась, Juraś Юрка, Jurka Юрусь, Juruś Юрэй, Jurej Юстын, Justyn Ягайла, Jahajła Язэп, Jazep Якім, Jakim Якуб, Jakub Якуш, Jakuš Ян, Jan Янік, Janik Янка, Janka Янук, Januk Януль, Janul Янусь, Januś Януш, Januš Ярамір, Jaramir Яраш, Jaraš Ярміла, Jarmiłа Ярмола, Jarmoła Ярмош, Jarmoš Яроха, Jarocha Ярош, Jaroš Яруш, Jaruš Ясень, Jasień Ясь, Jaś Яўгей, Jaŭhiej Яўген, Jaŭhien Яўгень, Jaŭhień Яўгеш, Jaŭhieš Яўмен, Jaŭmien Яўнут, Jaŭnut Яўсей, Jaŭsiej Яўстах, Jaŭstach Яўтух, Jaŭtuch Яўхім, Jaŭchim Яўціх, Jaŭcich Яхім, Jachim Яцка, Jackа | Жаночыя імёныАгапа, Ahapa Агата, Ahata Агнэся, Ahnesia Агрыпіна, Ahrypina Адарка, Adarka Адуся, Adusia Адэля, Adela Аксeня, Aksienia Акуліна, Akulina Алаіза, Ałaiza Алена, Alena Алеся, Alesia Алінка, Alinka Альбіня, Albinia Альдона, Aldona Альжбета, Alžbieta Аля, Ala Аміля, Amila Аніся, Anisia Анася, Anasia Антоля, Antola Антося, Antosia Анця, Ancia Анэля, Anela Аркадзя, Arkadzia Аршуля, Aršula Арына, Aryna Аўгіня, Aŭhinia Аўгусьціна, Aŭhuścina Аўдоля, Aŭdola Аўдося, Aŭdosia Аўдоця, Aŭdocia Аўдуля, Aŭdula Аўрэля, Aŭrela Аўхіма, Aŭchima Бaгуміла, Bahumiła Багдана, Bahdana Багуслава, Bahusłava Багуся, Bahusia Баляслава, Balasłava Барбара, Barbara Барыслава, Barysłava Бірута, Biruta Браніслава, Branisłava Брачыслава, Bračysłava Броня, Bronia Бяроза, Biaroza Валера, Valera Вальжына, Valžyna Валянціна, Valancina Ванда, Vanda Васіліна, Vasilina Вера, Viera Вераніка, Vieranika Віктуся, Viktusia Вікця, Vikcia Віталя, Vitala Вольга, Volha Воля, Vola Вяргіня, Viarhinia Вяруся, Viarusia Вяслава, Viasłava Вясьнянка, Viaśnianka Вячаслава, Viačasłava Габруся, Habrusia Габрыня, Habrynia Галіна, Halina Галюся, Halusia Ганна, Hanna Ганка, Hanka Гануля, Hanula Гануся, Hanusia Гардзіслава, Hardzisłava Ґеня, Gienia Гражына, Hražyna Грыміслава, Hrymisłava Грыпіна, Hrypina Гэлька, Helka Гэля, Hela Дабрадзея, Dabradzieja Дабраміла, Dabramiła Дабраслава, Dabrasłava Дамініка, Daminika Дамініся, Daminisia Даміцэля, Damicela Дануся, Danusia Дарка, Darka Дарота, Darota Домна, Domna Ефрасіня, Jefrasinia Ёўга, Joŭha Зьвеніслава, Źvienisłava Зьдзіслава, Ździsłava Зоня, Zonia Зося, Zosia Івонка, Ivonka Ізяслава, Iziasłava Ірына, Iryna Казіміра, Kazimira Каліна, Kalina Каміла, Kamiła Караліна, Karalina Каруся, Karusia Кастуся, Kastusia Кася, Kasia Кацярына, Kaciaryna Клаўдзя, Kłaŭdzia Куліна, Kulina Купава, Kupava Купаліна, Kupalina Ларыса, Łarysa Лаўра, Łaŭra Лаўрэля, Łaŭrela Леаніла, Leaniła Лёдзя, Lodzia Лёля, Lola Лёня, Lonia Лілея, Lileja Лора, Łora Лукася, Łukasia Луцэя, Łuceja Люба, Luba Любава, Lubava Людвіся, Ludvisia Людміла, Ludmiła Люся, Lusia Люцына, Lucyna Лявося, Lavosia Маґдуся, Magdusia Макрына, Makryna Маланка, Małanka Маланя, Małania Малоха, Małocha Мальва, Malva Мар'я, Marja Мара, Mara Марка, Marka Марта, Marta Марцэля, Marcela Марыйка, Maryjka Марыля, Maryla Марына, Maryna Марыся, Marysia Мар'яна, Marjana Матруна, Matruna Маўра, Maŭra Мечыслава, Miečysłava Міла, Miła Міласлава, Miłasłava Міра, Mira Міраслава, Mirasłava Міхаліна, Michalina Мсьціслава, Mścisłava Надзея, Nadzieja Нара, Nara Наста, Nasta Настуля, Nastula Настyся, Nastusia Наталіна, Natalina Наталя, Natala Палага, Pałaha Паладзя, Paładzia Паланея, Pałanieja Палута, Pałuta Параска, Paraska Паўла, Paŭła Паўліна, Paŭlina Паўлінка, Paŭlinka Перадслава, Pieradsłava Прося, Prosia Прузына, Pruzyna Пятруня, Piatrunia Пятруся, Piatrusia Рагнеда, Rahnieda Рада, Rada Радзіслава, Radzisłava Радуся, Radusia Разаля, Razala Раіна, Raina Расьціслава, Raścisłava Ружа, Ruža Ружана, Ružana Рыпіна, Rypina Рэня, Renia Саламея, Sałamieja Сьвятаслава, Śviatasłava Славаміра, Słavamira Станіслава, Stanisłava Стася, Stasia Стэпа, Stepa Судзіслава, Sudzisłava Сьцепаніда, Ściepanida Тадора, Tadora Таклюся, Taklusia Тарэся, Taresia Тася, Tasia Тахвіля, Tachvila Тацяна, Taciana Тэкля, Tekla Уладзіслава, Uładzisłava Уладзя, Uładzia Ульляна, Ullana Усяміла, Usiamiła Усяслава, Usiasłava Фаня, Fania Францішка, Franciška Франя, Frania Фрося, Frosia Хадора, Chadora Хвядора, Chviadora Хвядося, Chviadosia Хоўра, Choŭra Хрысьціна, Chryścina Хрысьця, Chryścia Часлава, Časłava Югаля, Juhala Югася, Juhasia Юзя, Juzia Юля, Jula Юста, Justa Юстына, Justyna Ядвіся, Jadvisia Ядзьвіга, Jadźviha Ядзя, Jadzia Якуня, Jakunia Яліна, Jalina Яніна, Janina Януся, Janusia Яня, Jania Ярына, Jaryna Ярыца, Jaryca Ясаня, Jasania Яся, Jasia Яўхіма, Jaŭchima |
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Беларуская Палічка: http://knihi.com
Небольшой словарь белорусских имён.
Няма каментараў да гэтага артыкула |
|
|