Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (201676)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (200462)
Цудоўная вясёлка (189994)
Размалёўка: домік (182351)
Маляванкі для маленькіх: машынка (180420)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (177691)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (176445)
Як назваць дзіця? (173510)
Тата, а ты папа? (167064)
Натуральны білінгвізм у дзетак (165867)

Макіяж і карэкцыя формы твару

Даволі часта з дапамогай макіяжу даводзіцца карэктаваць твар. Пры гэтым прынцып карэкцыі палягае на тым, каб наблізіць форму твару да авальнай. Напрыклад, каб звузіць круглы твар, трэба (у дзённы час) пакрыць яго па контуры танальнай пудрай, а цэнтар – нос і падбародзьдзе – сьветлай; румяны накласьці ад скроняў у кірунку да кончыка носа; увечары – дадаць сьветла-ружовы колер на вобласьць скулаў і падбародзьдзя.
Даўгі твар зрокава можна падкараціць, калі нанесьці па ўсім контуры – на скроневую і сківіцовую вобласьць ды шчокі – танальны крэм ці пудру сьветлага тону, а цэнтральную частку пакрыць цямнейшым. Пляскаты твар будзе здавацца больш выразным, калі на скулы накласьці танальны крэм, у два-тры разы цямнейшы за асноўны тон. Калі твар худы, а нос і падбародзьдзе вялікія, іх трэба пакрыць цямнейшай пудрай ці крэмам, а шчокі і лоб – сьвятлейшым тонам, румяны нанесьці на шчокі і скулы, ды растушаваць да вушэй.
Кароткі нос пакрываюць пудрай цалкам. Каб “падкараціць” даўгі нос, пад ім варта пакласьці тон, цямнейшы за асноўны; у вечаровы час – дадаць бледна-ружовую цень ніжэй пераносіцы. Вузкае падбародзьдзе зрокава пашыраецца, калі яго цалкам пакрыць сьветлым тонам, прыхапіўшы таксама ніжнія часткі шчокаў. “Зрэзанае”, пахілае падбародзьдзе будзе выглядаць лепш днём, калі на яго цэнтральную частку нанесьці тон, сьвятлейшы за астатнюю скуру. Калі падбародзьдзе шырокае і цяжкое, трэба пакласьці цямнейшы тон на яго цэнтральную частку, а румяны - на верхнія часткі шчок, бліжэй да скроняў. На выцягнутым твары можна румяніць шчокі цалкам. Калі ж яны ямістыя– фарбы наносяцца толькі на выступы, вакол ямінаў; асьцярожна і пакрысе растушоўваючы румяны да скроняў і вушных ракавінаў. Вострыя скулы румяніць ня трэба, фарбу накладаюць на шчокі бліжэй да носа. Маленькі рот можна падфарбоўваць цалкам, а вялікі – не даводзячы памаду да канцоў. Калі верхняя вусна шырокая, то памада збольшага кладзецца на ніжнюю вусну, бліжэй да цэнтру. Тонкія вусны трэба фарбаваць, крыху выходзячы за контуры, а шырокія –вузей.
Павялічыць невялікія і глыбокаляжачыя вочы дапамагаюць сьветлыя цені і тонкія рысы, што ідуць па павеку за край вока. Вялікія, лупатыя вочы можна паглыбіць за кошт ценяў насычаных адценьняў –сьветла-блакітных, сьветла-зялёных, бэжавых.
Для жанчын, якія носяць акуляры, а менавіта для далёказрочных колеры патрэбны лёгкія, няяркія, бо лінзы моцна павялічваюць вочы. Цені лепш браць мяккія, матавыя – шэрыя ці бэжавыя, наносіць іх у цэнтар верхняга павека, растушоўваюць да краёў. Вейкі не мусябыць цёмнымі, патрэбна карычневая туш. У блізказрочных жанчын лінзы зьмяншаюць вочы, таму іх трэба зрокава павялічыць. Гэта дасягаецца праз афарбоўку контуру вачэй чорным алоўкам, вейкаў – чорнай тушшу, а таксама шчодрым накладаньнем ценяў.

Юля Янюк




     

Глядзіце таксама

Макіяж і тыпы зьнешнасьці

Цэтлікі (тэгі)

| для дарослых |


julcik, 15.05.08 11:10

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map