![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Два каменіЛяжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то і падсілкуецца на ім трохі.Людзі з усяе акругі ведалі той камень і шанавалі яго. Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў. Паехаў ён у горад, купіў там верхні жарнавы камень і вязе яго на валах дахаты. Убачыў жарнавік свайго таварыша пры дарозе і заганарыўся: - Вось бачыш, які я пан! Мяне на валах возяць, а ты нікому не патрэбны. Валяешся тут, як ламачына. Прэч з дарогі, бо расцісну, як порхаўку! Тут на валоў напалі авадні ды сляпні. Закруцілі валы хвастамі ды як скокнулі ўбок... Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, ганарысты жарнавік паляцеў долу ды так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж усярэдзіне ў яго нешта трэснула. Ляжыць жарнавік і ледзь са злосці не лопаецца, што давялося апынуцца побач з такім нікчэмным каменем. Тым часам млынар пачаў прыглядацца да прыдарожнага каменя. "Ці не зрабіць мне з яго споднік для млынавых жорнаў?" - думае. Паклікаў ён майстра. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў. Прывёз млынар абодва камені і зрабіў з іх жорны: камень, што валяўся пры дарозе, палажыў наніз, а куплены - наверх. Меле ніжні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. А верхні камень аж скрыгоча ад злосці, фанабэрыцца перад таварышам: - Куды табе да мяне! Я, калі захачу, дык задушу цябе! Не ты, а я мялю муку! Пры гэтым ён так закруціўся, так зашумеў, што аж распаўся на кавалкі. Пабедаваў млынар ды выкінуў тыя кавалкі ў гразь як непатрэбныя. Затым купіў новы жарнавік, доўга малоў ім, але і той зламаўся. А сподні камень трапіўся такі моцны ды ўдалы, што і да гэтага часу меле.
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |