![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
Рэцэпты ад Кухціка![]() Прапаную мае любімыя рэцэпты тортаў, печыва і дэсэртаў. Усе рэцэпты шматразова правераныя, на ўсіх стаіць пячатка сямейнікаў "Ухваляем! Вельмі смачна!!!". Торт "Сьвяточны"Цеста: 100 г мяккага сьметанковага масла і 4 жаўткі расьцерці са шклянкай цукру, дадаць 1 вялікую лыжку сьмятаны, 0,5 маленькай лыжкі соды (папярэдне пагасіць соду воцатам), 1,5 шклянкі мукі. Сьпячы 3 каржы. Крэм: распарыць 500 г чорных сьліваў, вынуць косткі, пракруціць празь мясарубку. 300 г сьметанковага масла ўзьбіць з 0,5 шклянкі цукру. 500 г сьмятаны ўзьбіць з 0,5 шклянкі цукру. Зьмяшаць узьбітае масла, узьбітую сьмятану, чорныя сьлівы і дадаць 1 шклянку валоскіх арэхаў. Парада: каб не валэндацца з выпяканьнем каржоў, можна ўзяць гатовыя - пясочныя каржы "Рыжык" (найлепш шакалядна-ванільныя). Торт "Птушынае малако"Цеста: 1 шклянка мукі, 150 г сьметанковага масла, 1 шклянка цукру, 3 яйкі, 1 мал. лыжка соды (пагасіць воцатам), 3 мал. лыжкі парашку какавы. Масла растапіць, асьцюдзіць, дадаць цукар. Убіць па адным яйкі. Дадаць соду, паступова дадаць муку. Падзяліць цеста на дзьве часткі, у адну зь іх пакласьці какаву. Выпякаць каржы ў жароўні, у змазанай тлушчам форме, пры 180С 30 хвілінаў. Крэм: 300 г масла расьцерці з 1,5 шклянкі цукру. Зварыць манную кашу з 2 шклянак малака і 3 вялікіх лыжак манкі, асьцюдзіць яе. На дробнай тарцы пацерці сьпелы лімон разам з цэдрай і дадаць яго ў кашу, туды ж па частках унесьці масла з цукрам. Узьбіць, паставіць на холад на 30 хвілінаў. Глазура, якой заліваюцца верх і бакі торта: 2 вялікія лыжкі сьмятаны, 2 маленькія лыжкі какавы, 3 вялікія лыжкі цукру зьмяшаць і варыць да загусьценьня, у канцы дадаць кавалак масла (каля 50 г). Парады: каржы "Рыжык" і тут падыдуць. Каб крэм не гарчыў, лімон павінен быць вельмі сьпелым. Торт "Першацвет" (на першы Дзень народзінаў)Дзіцячае печыва ("Малышок", "Хайнц") выкладаецца на сподак, нібы цаглінкі - 2 штукі, на іх 2 упоперак, зноўку 2, 2 упоперак. "Цаглінкі" змацоўваюцца паміж сабой дзіцячым тваражком, зьверху заліваюцца клубнічным ці вішнёвым ёгуртам. Усё упрыгожваецца кружочкамі бананаў, трохкутнічкамі зь яблыкаў; можна выкласьці зь іх вясёлы тварык, кветачку, машынку. У сярэдзіну ўтыркаецца сьвечачка і запальваецца. Уносім у пакой два торты - адзін для дарослых, а другі, малюпасенькі, толькі для вашага пестунка. Парада: рабіць торцік хвілінаў за 10 да кульмінацыйнага моманту, каб тваражок і ёгурт не пацяклі, а бананы не пацямнелі. Юмбрыкі1 шклянка мукі, 100-125 г масла, 4-5 яек, 1 шклянка вады, 0,25 маленькай лыжкі солі. Даводзім ваду да гатаваньня і растапліваем у ёй масла, дадаем соль. Засыпаем муку ў сумесь, што кіпіць, мяшаем. Чакаем 1-2 хвіліны, здымаем, ахаладжаем цеста. Убіваем па адным яйкі. Гатовае цеста павінна цягнуцца. Выкладаем юмбрыкі (пакідаючы паміж імі досыць вялікія прамежкі) на бляху, змочаную вадой. З гэтай колькасьці цеста павінна атрымацца дзесьці 20-25 штук. Выпякаем у папярэдне нагрэтай жароўні пры 190-200С 30-35 хвілінаў. Калі гатовыя юмбрыкі астынуць, іх трэба надрэзаць збоку і напоўніць тварожнай масай (тварог, цукар, ванілін, разынкі). Можна таксама напоўніць іх заварным крэмам, крэмам для "Напалеона", шакалядным крэмам. Парада: старацца не перапячы. Як толькі юмбрыкі крыху пацямнелі і лёгка здымаюцца з бляхі - гатовыя. Вельмі лёгкая ў прыгатаваньні рэч, я, напрыклад, навучылася іх рабіць у 5-й клясе. Печыва "Надзейка"1 яйка, 1 шклянка цукру, 1 пачак (250 г) маянэзу, 1 пачак сьметанковага маргарыну, 3,5 шклянкі мукі. Зрабіць цеста, выразаць формачкамі печыва, сьпячы на блясе ў жароўні. Пірог "Сьмятанны"500 г сьмятаны (густой і сьвежай) узьбіць з 500 г цукру. Палову паставіць у лядоўню. Да другой паловы дадаць 2,5 шклянкі мукі і 0,5 маленькай лыжкі соды (пагасіць воцатам), сьпячы 2 каржы. Змазаць каржы сьмятанным крэмам (палова зь лядоўні). Пірагі "Бабуліны"0,5 л кефіру, 1-2 яйкі, 1 вялікая лыжка цукру, 1 мал. лыжка солі, 2-3 вялікія лыжкі алею, 1 мал. лыжка соды, мука (каля 1 кг). Начынка для пірагоў - тварог з цукрам, смажаны мясны фарш, рыбны фарш, тушаная капуста ды інш. Рашчыніць цеста. Яно павінна быць пругкім і мяккім, не прыліпаць да сьценак посуду. Гатовае цеста можна захоўваць у лядоўні да трох дзён. Смажыць пірагі трэба на ПЛІЦЕ. Кекс2 яйкі, 50 г масла, 1 шклянка цукру, крыху солі і соды, 50 г разынак, 1 шклянка сьмятаны ці сыраквашы, 2-2,5 шклянкі мукі. Цеста павінна мець кансыстэнцыю густой сьмятаны. Выпякаць у жароўні на сярэднім агні, выліўшы цеста ў нагрэтую форму, змазаную кавалкам маслам. Тварожнае печыва0,5 кг тварагу, 1 пачак маргарыну (зьмяльчыць таркай), 1 вял. лыжка масла, 0,5 шклянкі цукру, 1 яйка, 1 мал. лыжка соды (пагасіць воцатам і распусьціць у 0,5 шклянкі малака), соль, ванілін, мука. Зрабіць крутое цеста, раскатаць і парэзаць на кавалкі. Узьбіць 2 яйкі. Печыва зьверху змазаць яйкам і пасыпаць цукрам. "Бульба" (лепім разам зь дзеткамі)Узьбіць 100 г масла і 100 г згушчонкі. Дадаць 3 вялікія лыжкі сыропу любога сочыва, 2 вял. лыжкі парашку какавы, лыжку віна і старанна перамяшаць. Нацерці ці зьмяльчыць мясарубкай 500 г пясочнага печыва, усё зьмяшаць. Зрабіць шарыкі, упрыгожыць, паставіць мінімум на гадзіну на холад. Парады: віна можна і паболей браць, каб "Бульба" атрымалася не сухой. Калі печыва будуць есьці дзеці, замест віна трэба ўзяць вяршкі. Чым больш "Бульба" стаіць на холадзе, тым смачней. Печыва бярэцца самае звычайнае, найлепш "Чайнае". Шарлотка3 яйкі ўзьбіць з 1 шклянкай цукру, дадаць 1 шклянку мукі, крыху соды (пагасіць воцатам). Выкласьці ў форму ці на бляху парэзаныя кавалкамі яблыкі (3-5-7 штук і да бясконцасьці, нават 25, калі яблыкі зь лецішча няма куды падзець), заліць гэтым цестам. Выпякаць у папярэдне нагрэтай жароўні пры 180-200С. Цукеркі "Труфэлі" (лепім разам зь дзеткамі)200 г масла, 1 шклянку цукру, 0,5 шклянкі малака ці вяршкоў, 2 вялікія лыжкі парашку какавы пакласьці ў эмаліраваны посуд і падагрэць. Асьцюдзіць. Дадаць пачак малочнай сумесі "Малыш" (найлепш браць "Малыш" з талакном, можна з рысам, ні ў якім разе ня з грэчкай). Добра перамяшаць. З атрыманай масы скатаць шарыкі, надаць ім форму труфэляў, абсыпаць какавай і паставіць на 12 гадзінаў у лядоўню. Печыва1 пачак маргарыну парэзаць нажом, дадаць 3-4 шклянкі мукі, затым 3 яйкі, узьбітыя з цукрам (0,5-1 шклянка), і 0,5 маленькай лыжкі соды. Аддзяліць траціну цеста, пакласьці ў маразільню ў пакеце на 1-2 гадзіны. Цеста раскатаць на блясе да таўшчыні 1 см, добра змазаць густым сочывам. Зьверху пакласьці сьцертае на тарцы цеста з маразільні. Выпякаць пры 150С.
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |