![]() |
![]() |
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
Гадуем здаровае дзіцяКансультацыя для бацькоўПаўнавартаснае здароўе і гарманічнае фізічнае развіццё дзіцяці – тое, да чаго імкнуцца ўсе бацькі. Для здзяйснення гэтай мары патрэбна не толькі рацыянальнае харчаванне, станоўчы псіхаэмацыянальны фон, але і фармаванне добрых звычак, слушна арганізаваны працэс фізічнага выхавання. Каб дасягнуць пазітыўных вынікаў, неабходна шчыльная супраца сям’і і дзіцячага сада. Бацькі павінны забяспечыць дашкольную ўстанову поўнай інфармацыяй пра здароўе дзіцяці. Рэжым сна і харчавання, дыету, прынятыя ў дзіцячым садзе, трэба выконваць і дома. Дарослыя павінны хваліць дзіця за праявы самастойнасці, слушнае выкананне гігіенічных працэдур. Важна правільна падабраць абутак для дзіцяці, адпаведны памеру ступні, з невялікім трывалым абцасам, устойлівы і зручны. У выходныя і святочныя дні пажадана выконваць рэжым дня. Бацькі павінны ведаць, што дзіцяці пад час прагулак неабходна шмат і вольна рухацца, так як менавіта ў рухальнай актыўнасці ён знаходзіць месца сваёй няўрымслівай энергіі і фантазіі, такая актыўнасць стымулюе эмоцыі, маўленчую і разумовую дзейнасць, самарэгуляцыю. Вельмі добра завесці сямейную традыцыю заняткаў спортам, далучаць дзіця да хады на лыжах, катання на каньках, веласіпедзе, спартовых гульняў, плавання. Гуляючы з дзіцём, дарослыя павінны выхоўваць уменне падпарадкоўвацца агульнаму правілу, кантраляваць праявы эмоцый і паводзіны, фармаваць псіхалагічную ўстойлівасць да няпоспеху. Здароўе чалавека суцэльна залежыць ад ладу яго жыцця, паводзінаў. Вось чаму так важна з маленства навучыць дзяцей ашчадна ставіцца да самога сябе, захоўваць, развіваць, памнажаць тое, што дадзена самой прыродай.
|
||||||||||||||||||||||||||
|
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
|
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||