![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Галіна Каржанеўская: Рэчы для малечыЖырандоляВісіць у нас над галавой І задаволена сабой. – Я стараюся, свячу, Людзям дагадзіць хачу. Сонца як апусціцца – Цёмна стане, вусцішна. Тут я лямпачку ўключаю, Дзень адразу падаўжаю. Можна кубікі складаць, Можна вершыкі чытаць… Ручка Пісала, пісала – Пакуль не прыстала, Бо казку Маленькаму хлопчыку Склала. Затым у пісьме Расказала бабулі, Як ладзіць унучак Забаўныя гулі. Мы вельмі прасілі Яе напаследак Намаляваць Кракадзіла Для дзетак. І ручка, ўздыхнуўшы, Прамовіла так: – Няхай вам аловак малюе – мастак. Алоўкі – Вам кракадзіла? Вось зубы і хвост. Вось над ракой Сяміколерны мост. Вось вам клубніца, Што просіцца ў рот. Следам – ракета, І ёлка, і плот. Што ні папросіш – Усё намалююць. Не выпадкова Дзеці іх любяць. Зломяцца дзюбкі, Дык мы іх падточым. Ў свеце бясколерным Жыць мы не хочам. Лыжка Час абеду – час цяжкі, Калі хлопцу два гадкі. Суп так любіць Разлівацца. Паспрабуй Не раззлавацца. Лыжка хітрая такая – Мо знарок Суп разлівае. Змогся сам І змучыў Лыжку, Ды паеў булёну крышку.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |