Самыя папулярныя старонкі

Флэш-мульт Курачка-Рабка (179725)
Беларускія імёны (178586)
Цудоўная вясёлка (167674)
Размалёўка: домік (160788)
Маляванкі для маленькіх: машынка (158638)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (156334)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (155782)
Як назваць дзіця? (152745)
Тата, а ты папа? (146604)
Натуральны білінгвізм у дзетак (145410)

Свінні пад дубам. Байка

Байка


          На беларускіх жалудох
Даў спосаб свінням бог,
          Тутэйшым свінням, беларускім —
          Ім гэта байка для закускі.
Жыруюць тут, растуць іх трыбухі,
          І адкладаецца ў іх сала.
          Свіння ж свіннёю быць не перастала,
                    І свінскія захованы грахі.
          Наеліся тут дзёдзькі жалудоў,
          Сваіх прыдбалі парасят
          І рохкаюць на той жа свінскі лад,
                    Палёгшы між дубоў.
— Скажы, кума: ну, як нам быць?
Дзе нам дзяцей сваіх вучыць?
          І як ім рохкаць тут:
          Ці па-тутэйшаму, ці не?
Скажы, імостанька, ты мне,
Бо ўсё ж нам родны гэты кут —
          І гадаваліся мы тут,
          Унь там і выган наш і груд,
          Балоты тыя і лясы…
          — Кума!
Да ў іх на грош красы
          Няма!
І што трывожыцца дарма?
Мне прыкра чуць такія галасы!
          Я факультэт акончыла сама.
          Не менш, як у карыце,
Сваім лычом капалася ў санскрыце,
          І добра знаюся я ў мовах
І ў далікатных розных словах.
Пакінь, жа мілая, смяшыць людзей:
Ну хто адважыцца псаваць сваіх дзяцей?
Бо як жа гаманяць тутэйшыя дубы?
Іх голас брыдкі і грубы
          І не ачэсаны, слабы,
                    Немілагучны,
Прыдуманы і штучны,
          Ні гібкасці, ні сілы,
          Паэзіі і музыкі ні-ні,
          Убоства, дзе ні павярні…
                    О, божа, барані!
Мне ён нудзіць, рве мне жылы!
          Як ён агідны! Як нямілы!
А гэта «дзе», гэта «це»
Мне болем адклікаецца ў хвасце.
          І родны кут, ды вось не мой,
Для віду ж пойдзем з ім на шлюб,
          А наш «кумір» — Крылоўскі дуб.
Я — маці, мілая, і дзетак хоць зняволю,
А па-тутэйшаму і рохкнуць не дазволю!



Якуб Колас




     

Цэтлікі (тэгі)

| пра радзіму | | вершы | | якуб колас |


julcik, 30.01.07 15:22
Рэд. Kryscina, 12.06.11 20:22

Адзнакі: 5.00/5.00 [1]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map