![]() |
![]() |
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
Як Данік і Данута ў доктара гуляліся(На сцэне Данута з лялькай. На століку – блісцеры з таблеткамі, слоічкі з кроплямі, стэтаскоп, лыжка, шпрыц )Данута (садзіць ляльку на крэсла): — Адкрыйце рот, шаноўная… А-а-а… Даражэнькая, ды ў вас горла чырвонае! Гэта, мусіць, ангіна! Не трэба было есці пяць порцый марозіва за раз! Прапісваю вам горкія таблеткі! (бярэ блісцер, дастае таблетку, пхне ляльцы ў рот, кідае на падлогу, уздыхае) Нецікава! (уваходзіць Данік) Данік: — Данутка, што ты робіш? Данута: — Хацела ў доктара пагуляцца, але з лялькамі нецікава: яны таблетак не глытаюць. Данік: — З катом пагуляйся! Данута: — Спрабавала! Во як падрапаў! (паказвае рукі) Данік! Давай я цябе буду лячыць! Данік (паціскае плячыма): — Дык у мяне нічога не баліць! Я здаровы! Данута: — Ну Данічак, ну калі ласачка! Данік: — Ну, добра, добра! Лячы! Данута: — Сядайце, шаноўны, я вас паслухаю! (прыстаўляе стэтаскоп) Дыхайце… не дыхайце… У вас моцныя хрыпы! Я вам прапісваю сіроп! Данік: — Салодкі? Тады давай! А то я горкія таблеткі не люблю! (Данута налівае ў лыжку са слоіка) Больш лі, не шкадуй! Давай! (выпівае) Смачна! Давай яшчэ! Данута: — Вы такі добры пацыент, вось вам яшчэ таблеткі! (дастае некалькі таблетак) Данік: — Вой, Данутка! А мама ж казала, што самім нельга браць таблеткі! Данута: — Я доктарка, ты павінен мяне слухацца! Хуценька глынай! Гэта вітаміны! Данік: — Ну, калі вітаміны… (кладзе таблеткі ў рот, крывіцца, адварочваецца, хуценька выплёўвае таблеткі ў руку, сціскае кулак) Добра, я ўжо здаровы. Пайду з пацанамі ў футбол пагуляю! Данута: — Пачакайце, шаноўны! Я зраблю вам прышчэпку! (бярэ шпрыц) Данік: — Не трэба! Я не хачу! Данута: — Трэба! Я доктарка, я ведаю! (уваходзіць Марына) Марына (строга): — Што за спрэчка? Данута: — Марына! Скажы яму! Марына: — Што сказаць? Данута: — Скажы, каб мяне слухаўся! А то ён прышчэпку рабіць не хоча! Данік (злосна): — Прышчэпку не буду! Хопіць, што сіроп піў ды таблеткі глынаў! Марына (занепакоена): — Што за сіроп? Якія таблеткі? Данік (маша рукой): — Не ведаю. У Дануты спытай. Яна ж доктарка! Данута: — Той сіроп, што мама ад кашля дае! А таблеткі замест вітамінаў… Бо мама казала, што вітаміны скончыліся… Марына (разглядае блісцеры): — І ты, Данік, шмат гэтых таблетак з’еў? Данік: — Штук пяць, можа, шэсць… А што? Марына (бярэ Даніка за руку): — Тады апранайся, паедзеш у лякарню. Зараз “хуткую дапамогу” паклічам… Данік (вырывае руку): — Дык я ж здаровы! Марына: — Трэба прамыць табе страўнік, каб вымыць таблеткі, інакш ты можаш атруціцца і памерці! Данік (спалохана): — Вой, нешта мне сапраўды кепска… галава кружыцца ды жывот баліць… Данута (спалохана): — Данічак! А ты ўжо іх праглынуў? Можа, яшчэ выплюнеш? Данік (узгадвае): — Зусім забыўся! (расціскае кулак, паказвае таблеткі) Марына, яны ўсе тут! Я адразу ж выплюнуў, бо яны надта ж горкія! Можа, не трэба ў лякарню, а? Мне ўжо лепей! Марына (уздыхае з палёгкай): — Добра, што ты не стаў глытаць таблеткі. Але вы павінны запомніць на ўсё жыццё: нельга ўжываць лекі проста так! Лекі дзецям прызначае доктар, а дае нехта з дарослых! Ні сіропы, ні таблеткі, ні нават вітаміны дзеці самі браць не павінны! Дарэчы, калі зрабіць укол ці прышчэпку няправільна, Данута, таксама можна захварэць! Зразумелі? Данута: — Зразумелі. Я больш не буду лекі браць. А калі вырасту, стану доктарам! Данік: — І я таксама! Марына (дастае некалькі яблыкаў): — Малайцы! А зараз, каб ніхто з вас не хварэў, будзем есці вітаміны. Прыродныя! Данік і Данута (разам): — Дзякуй табе, Марына! Марына: — На здароўе! А хочаце, мы разам пагуляем у доктара? Толькі замест таблетак возьмем цукеркі! Данік і Данута (разам): — Ура!
|
||||||||||||||||||||||||||
|
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
|
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||