Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (202431)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (201207)
Цудоўная вясёлка (190733)
Размалёўка: домік (183092)
Маляванкі для маленькіх: машынка (181149)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (178443)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (177187)
Як назваць дзіця? (174259)
Тата, а ты папа? (167813)
Натуральны білінгвізм у дзетак (166600)

Каляды (каб хадзіць па хатах)

Hety scenar byu raspracavany Iharam Lapiexam, sacyjalnym piedahoham Haradzinskaha Palacu tvorchasci dziaciej i moladzi i aktyunym siabram Moladzievaha Hramadzkaha Abjadnannia VIT.
Hety scenar byu raspracavany dlia praviadziennia kaladak VITam. Aposhni raz pa hetym scenary kaliadavali u minulym roku.
Scenar adroznivajecca svajoj praktychnaj skiravanasciu. Jon nie stolki dlia sviata u formie viecharyny, ci ranishnika, kolki dlia tradycyjnaha vykarystannia - dlia taho kab xadzic pa kvaterax.
Pa slovax Ihara Lapiexi, jon sprabavau rabic kaliadavannie pa hetym scenary sa starshaklasnikami. Kali padabrana adziennie i zrobliena zorka, piesni i slovy razvuchvajucca na praciahu adnaho viecharu.
Jak pravila razdrukavanyja teksty slovau i piesniau mozhna brac z saboj i pry nieabxodnasci padhliadac. Teksty jakija pramauliajuc kaliadoushchyki vyluchany tlustym. Slovy, jak pravila havoryc viaduchy ad udzielnikau. Slovy havoracca u zaliezhnasci ad kanteksta razmovy z haspadarami i dapuskajecca ekspromt.

Уваходная песня:


Дзень добры дзень , Панне Гаспадару
Каляда-маляда ды калядачка,
Дзень добры дзень , Панне Гаспадыня
Каляда-маляда ды калядачка,
А і слава таму хто ў гэтым даму.
Каляда-маляда ды калядачка,
Хлопцам мы жадаем жыць жаўжды багата
Каляда-маляда ды калядачка,
А каб Вас дзяўчаты камары не елі
Каляда-маляда ды калядачка,
Мухі не кусалі, хлопцы цалавалі.
Каляда-маляда ды калядачка

— Ці дома гаспадар?
— А ці дома гаспадыня?
— Добры вечар у хату! Адкажы нам, гаспадар, ці зайсці, ці сесці, ці каўбасу з'есці
— Ці вялеш гаспадару каляду заспяваці, ці так Калядзе даці?
— Мы вашага двара дый не мінаем, з Калядным святам песню вітаем.


(песня)


Як пад новым годам зорачка свяціла,
Новы год новы зорачка свяціла,
Ды божая маці сына нарадзіла
Новы год новы сына нарадзіла
Сына нарадзіла ў пялены спавіла
Новы год новы ў пялены спавіла
Ў пялены спавіла ў яслі палажыла
Новы год новы ў яслі палажыла
Ў яслі палажыла анелам сказала
Новы год новы анелам сказала
Анелы святыя калышыце сына
Новы год новы калышыце сына
Ды спявайце песьні, песенкі святыя
Новы год новы песенкі святыя
А ўсе людзі рады ўсе весяляцца
Новы год новы ўсе весяляцца
На божага сына ды не наглядзяцца
Новы год новы ды не наглядзяцца

— Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!
— Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!
— Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!
— Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося!
— Каб пілося-елася і яшчэ хацелася!
— Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!
— Май торбу грошай, жыві ў раскошы!
— Збожжа поўнае клецце, павагу ў свеце!
— Усяго даволі, а бяды - ніколі!
— Судзі, Божа, гэтыя святы праважаці ды й другіх дачакаці!


— А во, паглядзіце, каго мы з сабой прывялі! (гаспадары адгадваюць, што каза)

ТАНЕЦ КАЗЫ (го-го-го, каза!)


Го-го-го каза, го-го-го шэра
Дзе рожкі дзела - на соль праела.
Го-го-го каза, го-го-го шэра,
Дзе яна хадзіць - там жыта радзіць.
Дзе каза хвастом -там жыта кустом.
Дзе каза нагой - там жыта капой
Дзе каза рагом - там жыта стагом.
Дзе яна бывае - шчасціе вітае.
Го-го-го каза, го-го-го шэра

— Не хадзі, каза ў новая сяльцо, бо ў новым сяльцы слаўныя стральцы, яны меліся-рыхтаваліся казу забіці, ды боты пашыці збіраліся. Каза спужалася, як лягла спаці, то не магла ўстаці. Таму прашу даці рэшэта аўса, наверх каўбаса, ды два шматкі сала, каб каза ўстала.
— Табе, дзяцька (цётка), каляда, а нам давай пірага.
— А ну, барджэй, не баў гасцей! Меха ношу - копу грошай, падхватнічкам па цукерачцы, па цукерачцы на талерачцы. Пачынальніку - чырвоны злоты
— Ад кошачкі - сала трошачкі
— Ад кароўкі - чвэрць палоўкі
— Ад коніка - бочка солі
— Ад авечкі - рэшэта грэчкі
— Ад свінкі - шрот саланінкі
— Хутчэй дарыце, нас не марыце (хорам)


(Падчас пачастункаў адароныя кажуць: )
— Які гэта піражок, каб гэтакі каласок!
— А з таго каласочка, каб жыта бочка!
— А за гэты кусок сала - каб свіння дзверы выстаўляла!

— А зараз, на развітанне дазвольце ў вашай хаце яшчэ адну песню заспяваці.


ПЕСНЯ


Неба і зямля неба і зямля радасна спяваюць
Анелы свету, анелы свету дзіва абвяшчаюць

Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся Бог аб'явіўся
Анелы спяваюць пастушкі іграюць
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.

Ў Батліеме ў Батліеме вясела навіна
Чыстая дзева, чыстая дзева нарадзіла сына

Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся Бог аб'явіўся
Анелы спяваюць пастушкі іграюць
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.

І мы дзіцятку і мы дзіцятку Богу паклон дайма.
Слава на ўзвышніх, слава на ўзвышніх яму заспявайма
Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся Бог аб'явіўся
Анелы спяваюць пастушкі іграюць
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.

— А за гэтымі словамі святкуйце здаровымі! Дый з сямейкаю дый з вясёленькаю.

Дзякуй гэтаму дому, а мы пойдзем к другому
Каляда-маляда ды калядачка,
Пойдзе наша Каляда да другога двара
Каляда-маляда ды калядачка, (з гэтай песняй усе кучай выходзяць)

ПЕСНЯ


Ўчора звячора засвяціла зора
Ўчора звячора засвяціла зора, засвяціла зора
Зара засвяціла свет узвесяліла
Зара засвяціла свет узвесяліла,свет узвесяліла
Свет узвяселіўся Хрыстос нарадзіўся
Свет узвяселіўся Хрыстос нарадзіўся, Хрыстос нарадзіўся
Хрыстова раджэнне людзям на збаўленне
Хрыстова раджэнне людзям на збаўленне, людзям на збаўленне.
Людзі прыбегайце Хрыста прывітайце
Людзі прыбегайце Хрыста прывітайце, Хрыста прывітайце.
Здаровы бывайце нам каляду дайце
Здаровы бывайце нам каляду дайце, нам каляду дайце.
Здаровы святкуйце дайце не шкадуйце
Здаровы святкуйце дайце не шкадуйце, дайце не шкадуйце.

Usie pravy na scenar - Ihar Lapiexa,
Daslau, z dazvolu autara - Ihar Kuzminich.




     

Цэтлікі (тэгі)

| божае нараджэнне (каляды) | | калядные песні (калядкі) | | беларускія народныя святы | | святы |


julcik, 6.12.06 23:31

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Kryscina
Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Артыкулы: 305
каментары: 22
Адкуль: Miensk
 Дададзена: 17.04.11 14:47  Загаловак паведамлення:
http://troitsa.net/download/Folk/book/Kaljadnyja%20Igryshchy.pdf - Калядныя ігрышчы, запісаныя З. Мажэйкай у 1978 годзе.
Адзнакі: 0.00/5.00 [0]
 

Старонка 1 з 1.

Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map