![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
|
КалядыПаказ калядных звычаяў 1. У сцэнічным варыянце 2. У вёсцы Сеніца.Сцэнарый склалi намеснiк дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова i настаўнiца харэаграфiчнага фальклору Тамара Жураўлёва. Выконвалi вучнi 7,8,9 класаў на розных пляцоўках ( 1 ) i ў вёсцы Сенiца ( 2 ) у 1998, 1999, 2000 гг. Пастаноўка Алены Сямiнскай. 1. Дзеючыя асобы (калядны гурт): звяздар, завiтальнiк, каза, механоша, цыган, цыганка, лекар, хлопцы i дзяўчаты. Гурт выходзiць i размяшчаецца на сцэне з песняй: "Учора з вячора". Завiтальнiк. (Выходзячы наперад). Добры вечар у хату! Добры вечар гаспадарам! Дазвольце маёй кампанii разам з казлом павiншаваць вас са святам, развесялiць усю грамаду?! Прывiтальная танец-песня "Шчодры вечар", аркестр Механоша. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!Сардэчна вiтаем i ўсiх паздраўляем з Ражством Хрыстовым i зваротам сонейка да лета! "На новае лета…" - паўтор a kapella апошняга куплета прывiтальнай Цыган. Я - цыган багаты! У мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другiм блыха на цапе! Цыганка. Я - цыганка маладая, я цыганка непрастая - умею варажыць! Пакажы, барын, ручку, палажы грошай кучку - усю праўду скажу, усю iсцiную! Варожыць, збiрае грошы, танцуе, да яе далучаецца цыган. Цыган. Пацалуемся з табой, белая мая, як галавешачка! (Цалуюцца) Каму гадка, а нам з табою сладка! Цыганка. Сенька, досыць табе мяне цалаваць, трэба лепей паскакаць! Цыган. Музыкi! Мазурку нам сыграйце! Удзельнiкi выконваюць танец "Мазурка", затым песню "Калiна-малiна",аркестр. Дзяўчына. Ой, Лявонiха, Лявонiха мая - да чагож ты давяла! Маць апошнюю кароўку на бацiнкi прадала! Выконваецца танец "Лявонiха", аркестр Завiтальнiк i механоша. ( Разам ). Жадаем, пане-гаспадару - на полi капамi, на гумне - тарпамi, у таку - умалотам, у арудзе - спорам, у млыне - з прымолам, у дзяжы - з падыходам, у печы - з прыбыткам. Увесь гурт. З добрым ужыткам! "Го-го-го, каза, го-го-го, шэрая" - карагод-песня, выконваюць усе ўдзельнiкi, аркестр. Каза таньчыць i раптам падае на падлогу. Усе яе абступаюць. Механоша. Каза шуткi прытварыла: абмахнулася, упала. Людзi добрыя, а цi ёсць тут сярод вас урач-лекар казу вылечыць? Цi змяя яе укусiла, цi чэмер прыстаў? Лекара! Усе. Лекара! Лекар. Я лекар! Галоўны аптэкар - кароў лячу, корпiю ўстаўляю, людзей на той свет адпраўляю!( Аглядае казу.) I штож каза-хворая жадае, каб яна ўстала? Каза. Павесялiце мяне, можа i палепшае! Удзельнiкi выконваюць танец "Прасцяк", аркестр. Каза. Няхай хто песню заспявае, то можа мне i палягчае! Выконваецца песня, аркестр. Каза. А пакажыце яшчэ, як у вас пад Менскам скачуць на вечарынах! Выконваецца танцавальная кампазiцыя "Менскi вячор", аркестр. Каза ўстае, танцуе разам з усімі, але пасля таго, як танец заканчваецца, зноў падае на падлогу, ляжыць i не устае Цыган. Ой, што ж з табой, наша казюленька? Каза ўпала, здохла, ператанцавала! Нясі, гаспадар, сала, каб наша козачка ўстала!. Лекар. Гаспадар! Блiны на стол стаў, каб наш казёл устаў! Усе ўдзельнiкi выпрошваюць каляду, кажучы па чарзе: - давай, баба, каўбасу, а то хату растрасу - пахадзi каля печкi, пашукай нам перапечкi - залезь, дзядзька, на драбiнку ды адрэж нам саланiнкi - хадзi, цётка, каля кваскi, пашукай жа нам каўбаскi - дай нам сала, не скупiся - каб ячмень твой урадзiўся! Атрымаўшы каляду: Завiтальнiк. Дабранач, гаспадару з гаспадыняю, дабранач! А не той, што нанач, а той, што на ўвесь век! Усе па чарзе кажуць зычаннi, абсыпаючы гаспадароў зернем: - святкуем калядкi - лавiце зярняткi! Лавiце рукой, каб добры быў настрой! - Каб моцна грэла сонца - кiну ў аконца! - Майце ўсяго даволi, а бяды - нiколi! - Нiкога не хвалюйце - усiм цяпло даруйце! - Здаровы бывайце - нас не забывайце ( разам ) Удзельнiкi выконваюць развiтальную песню "Будзь,Ваша, здароў, як рыжык бароў",аркестр. З развiтальнай песняй гурт адыходзiць. 2. Дзеючыя асобы ( калядны гурт ): Звяздар, завітальнік, каза, механоша, цыган, цыганка, хлопцы, дзяўчаты, гарманіст. Калядны гурт падыходзіць да парога хаты,іграе музыка, завітальнік выходзіць наперад. Завітальнік. Добры вечар у хату! Добры вечар добрым людзям! Ці дазволіце маёй кампаніі разам з казлом павіншаваць вас са святам, развесяліць усю грамаду? Пасля атрымання дазволу ўсе ўваходзяць і спяваюць прывітальную "Добры вечар вам, шчодры вечар" Механоша. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!Сардэчна ўсіх вітаем і паздраўляем з Ражством Хрыстовым, Новым годам і зваротам сонейка на лета. Удзельнікі выконваюць песню "На новае лета" Цыган.(Выходзячы наперад). Я цыган багаты - у мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другім - блыха на цапе! Цыганка. Я цыганка маладая, я цыганка не прастая - умею варажыць! (Падыходзіць да гаспадара хаты.) Пакажы, барын, ручку! Палажы грошай кучку - усю праўду скажу, усю ісцінную! (Варожыць.Танцуе,да яе далучаецца цыган). Цыган. Гэй, музыкі, "цыганачку" нам сыграйце. Танцуюць разам. Завітальнік з механошам. Жадаем, пане гаспадару, на полі - капамі, на гумне - тарпамі, у таку - умалотам, у арудзе - спорам, у млыне - з прымолам, у дзяжы - з падыходам, у печы - з прыбыткам! Увесь гурт. З добрым ужыткам! Карагод "Го-го-го, каза,го-го-го, шэра" Каза падае на падлогу. Механоша. Каза шуткі прытварыла - абмахнулася, упала! Людзі добрыя, ці ёсць сярод вас лекар, каб казу вылечыць? Ці змяя яе укусіла, ці чэмер прыстаў? Усе. Лекара, лекара! Лекар. Я - лекар! Галоўны аптэкар: кароў лячу, корпію ўстаўляю, людзей на той свет адпраўляю. Аглядае казу. А штоб каза-хворая пажадала, каб яна ўстала? Каза. мэ -э-э-э! ( Ляжыць.) Лекар.Гаспадар, бліны на стол стаў, каб наш казёл устаў! Выпрошванні каляды ( па чарзе): - давай, баба, каўбасу, а то хату растрасу - пахадзі каля печкі, пашукай нам перапечкі - хадзі, цётка, каля кваскі - пашукай жа нам каўбаскі - залезь,дзядзька, на драбінку ды адрэж нам саланінкі - дай нам сала, не скупіся, каб ячмень твой урадзіўся! Атрымаўшы каляду: Завітальнік. Дабранач, гаспадар з гаспадыняй, дабранач! А не той, што нанач, а той, што на ўвесь век! Зычанні( па чарзе): - святкуем калядкі - лавіце зярняткі - лавіце рукой, каб добры быў настрой - каб моцна грэла сонца - кіну ў аконца - майце ўсяго даволі, а бяды - ніколі - нікога не хвалюйце - усім цяпло даруйце - здаровы бывайце - нас не забывайце! Гурт з песняй адыходзіць ( развітальная песня "Ішла каляда" або "Будзь, Ваша, здароў")
|
||||||||||||||||||||||||||
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
![]() ![]() |