Самыя папулярныя старонкі

Беларускія імёны (29390)
Адукацыйныя гульні (27518)
Флэш-мульт Курачка-Рабка (26703)
Флэш размалёўкі (25974)
Як назваць дзіця? (24707)
Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць (20153)
Маляванкі для самых маленькіх (19881)
Каляды (каб хадзіць па хатах) (19443)
Натуральны білінгвізм у дзетак (19347)
Тата, а ты папа? (19231)

Ціхая ноч (Stille Nacht) з нотамі


Музыка - Франц Грубэр
Словы - Ёзэф Мор




Пераклад Наталлі Арсеньевай


Ціхая ноч, святая ноч!
Спіць усё, сніць даўно.
Толькі Маці Святая ўсцяж
ціха ў яслях люляе Дзіця:
«Спі, Сыночак малы,
Спі, Сыночак малы!»

А ўгары ўсё гарыць
Серабром зорных крыг.
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу Зямлі.

Ціхая ноч, святая ноч,
У родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, святую ноч,
Ў ціхую, святую ноч!

Пераклад са складанкі Святы Вечар


Ціхая ноч, дзіўная ноч,
дрэмле ўсё, дый не спіць.
Па-над жолабам Панна стаіць,
на Дзіцятка з усмешкай глядзіць.
Радасць у сэрцах гарыць,
радасць у сэрцах гарыць.

Ціхая ноч, дзіўная ноч,
голас з неба зыйшоў:
“Сёння нам нарадзіўся Хрыстос.
Ад грахоў Ён збаўленне прынёс.
Праўда прарочых слоў,
праўда прарочых слоў”

Ціхая ноч, дзіўная ноч,
анёл вёў пастушкоў
да хлявочка, там, дзе Божы Сын
меў палац у час сваіх нарадзін
горшы за бедакоў
горшы за бедакоў

***


Ціхая ноч, святая ноч!
Спіць усё, сніць даўно.
Толькі Маці Святая ўсцяж
ціха ў яслях люляе Дзіця:
«Спі, Сыночак малы,
Спі, Сыночак малы!»

Ціхая ноч, святая ноч!
Бог прыйшоў да людзей.
Хор анёлаў спявае з нябёс:
«Нарадзіўся вам Збаўца-Хрыстос,
Ён збаўленне прынёс.
Ён збаўленне прынёс!»

Ціхая ноч, святая ноч!
Божы Сын, шчасці нам;
і у сэрцах любоў запалі,
супакоем наш край адары.
Поўню радасці дай.
Поўню радасці дай!


Глядзіце таксама

Яліначка (з нотамі)
Звон звініць (Jingle Bells) з нотамі

Цэтлікі (тэгі)

| божае нараджэнне (каляды) | | калядные песні (калядкі) | | дзіцячыя песні | | ноты |


julcik, 13.11.09 22:17

Адзнакі: 0.00/5.00 [0]

Няма каментараў да гэтага артыкула
 


Перайсці:  

У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту.
© "Нашыя дзеткі", 2006-2010. Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў у камерцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамерцыйным выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаннях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map