Месца: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск, пр. Скарыны, 47)
Дадатковая інфармацыя: 288-24-68
Вечарына сучаснай шведскай харэаграфіі
7 Вер 2010 (Аўт) - 8 Вер 2010 (Сер)
19:00.
Амбасада Швецыі, Шведскі інстытут пры ўдзеле тэатру танца«КАRAKULI» (Беларусь) прадстаўляюць спектаклі у 2 дзеях:
1. «Там, дзе вада цячэ ўгору».
Харэаграфія -Сюбрыг Доктэр (Швецыя), музыка: «Drum Ecstasy», «PortMoné», «Trakattack».
2. «Але я не...»
Харэаграфія - Бено Воорхам (Швецыя).
Месца: Тэатр беларускай драматургіі (Менск, вул. Крапоткіна, 44)
Дадатковая інфармацыя: (017) 334 6008, 286 7021
Выстава "ЛІТАRA. Візуальныя доследы паэзіі”
8 Вер 2010 (Сер) - 30 Вер 2010 (Чац)
10:00-19:00
Адкрыццё: 8 верасня а 19-ай гадзіне.
Беларускім мастакам былі прапанаваныя тэксты сучасных нямецкамоўных паэтаў у арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову. Выбраўшы адзін альбо некалькі тэкстаў, кожны удзельнік праекта паспрабаваў “даследаваць” яго, ужываючы сродкі выяўленчага мастацтва.
Знешняя арганізацыя моўных знакаў канстытуіруе паэзію як жанр. Што адбываецца з тэкстам, калі яго візуальны кампанент набывае большую інтэнсіўнасць праз увядзенне ў прастору выяўленчага мастацтва? Як уздзейнічаюць схаваныя ў тэксце вобразы, як робяцца бачнымі? Гэтым пытанням, вобразам з паэтычных тэкстаў Ільмы Ракузы, Андрэаса Альтмана, Монікі Рынк і Ульрыкі Зандзіг, а таксама такім феноменам, як чужая мова, дзвюхмоўе, пераклад, прысвечаны інсталяцыі, жывапісныя, графічныя і відэаработы, прадстаўленыя на выставе.
Творы Руслана Вашкевіча, Міхаіла Гуліна, Сяргея Ждановіча, Сяргея Кірушчанкі, Аляксея Іванова, Аляксея Лунёва, Зоі Луцэвіч, Мікалая Батвінніка, Аляксандра Некрашэвіча, Вольгі Сазыкінай, Антаніны Слабодчыкавай і Сяргея Шабохіна.
Па папярэдніх заяўках экскурсіі праводзіць Ірына Герасімовіч, перакладчыца тэкстаў на беларускую мову і куратарка выставы.
Месца: Актавая зала бібліятэкі імя Гётэ (Менск, вул. В.Харужай, 25/3)
Дадатковая інфармацыя: (029) 1334859 Ірына Герасімовіч, 2377119 Інстытут імя Гётэ ў Менску
ПРА КАТА САФРОНА І ПЕЎНIКА АНДРОНА
8 Вер 2010 (Сер)
15:00.
Лялечны монаспектакль Л.Мікіты ў выкананні Л. Сідарэвіча.
Месца: Беларускі паэтычны тэатр аднога актора "Зьніч" (Менск, дольная зала Чырвонага касцёлу, пл. Незалежнасці)
Прэзентацыя перакладу рамана Курта Вонэгута "Бойня №5"
8 Вер 2010 (Сер)
18:00.
Арганізатары - "Бібліятэка "Бацькаўшчыны" і выдавецтва "Логвінаў".
Сваімі думкамі пра амерыканскую літаратуру і творы пра Амерыку падзеляцца:
Уладзімір Арлоў,
Андрэй Хадановіч,
Віталь Рыжкоў,
Сяржук Мядзведзеў,
а таксама перакладчык рамана
Павал Касцюкевіч.
Уваход — вольны.
Месца: Кнігарня галерэі Ў (Менск, пр. Скарыны, 37А_
АБРАННIЦА
9 Вер 2010 (Чац)
19:00
Монаспектакль паводле "Маленькіх трагедыяў" А.С.Пушкіна. Аўтар і выканаўца - Галіна Дзягілева.
Месца: Беларускі паэтычны тэатр аднога актора "Зьніч" (Менск, дольная зала Чырвонага касцёлу, пл. Незалежнасці)
19:00.
Праграма Symphonicities падрыхтаваная супольна з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам і ўключае як хіты з дапрацоўкай The Police, тк і з сольнай творчасці.
Квіткі: ад 120 тыс. бел. руб.
tickets.sting.com
Месца: Комплекс "Мінск-арэна" (Менск, пр. Пераможцаў Машэрава, 111)
11:00, 14:00.
Беларуская казка Артура Вольскага.
Спектакль пра беларускае шчасце, што прыносіць у дзюбе бусел. Гурт Стары Ольса адмыслова напісаў музыку да спектаклю.
http://www.tvr.by/bel/culture.asp?id=32126
Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: (017) 227 05 32, 227 13 65
Вандраванне ў княства Сноў
19 Вер 2010 (Няд)
12:00.
Казка на дзве дзеі (120 хвілін) для дзяцей ад 5 год.
Спектакль вядзе Святлана ШЭРЭМЕТ.
…Дзеці нават не падазраюць, як іхнія бацькі часам хочуць вярнуцца ў сваё дзяцінства. Там, у дзяцінстве, засталася процьма нявырашаных пытанняў, нязробленых спраў і няспраўджаных мараў. І нагадваюць пра гэта не так сябры дзяцінства, як старыя рэчы, кніжкі, цацкі…
Героі нашага спектакля прыехалі адпачываць у стары бацькоўскі дом і там патрапілі сустрэцца са сваімі дзіцячымі марамі, справамі і нават страхамі! І патрапілі знайсці адказы на старыя пытанні, зрабіць справы, якія калісьці адклалі і спраўдзіць дзіцячыя мары. Вы скажаце, што ім пашанцавала? А вы ўявіце сябе на іх месцы…
http://beltuz.by/be/repertuar/fairy-tales/33.html
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Клубу імя Дзяржынскага (Менск, вул. Камсамольская, 30, КДБ)
Спектакль для гледачоў ад 14 год (працягласць - 120 хвілін).
У спектаклі гучаць музычныя творы гурта старажытнай беларускай музыкі "Стары Ольса" і фольк-гурта "Ліцвіны".
Асновай п'есы Сяргея Кавалёва паслужыла сатырычна-гумарыстычная паэма ананімнага аўтара "Тарас на Парнасе" - адзін з вяршынных твораў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
Гісторыкі літаратуры многія дзесяцігоддзі б'юцца над разгадкай таямніц "Тараса".
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 227 39 43, 226 12 43
Тры парсючкі
25 Вер 2010 (Суб) - 26 Вер 2010 (Няд)
11:00, 14:00.
Юры Шчуцкі.
Казка для дзяцей ад 4 год (працягласць - 50 хвілін).
Жылі-былі тры браты-парсючкі Джым, Джон і Джэк. Джон і Джэк былі нармалёвымі парсюкамі: жалудамі любілі паласавацца, у бруднай лужыне выкачацца – а Джым нейкі дзівак і летуценнік: з Мятлікам сябраваў і ўсім на свеце цікавіўся. Браты-парсючкі адзін аднаго разумець не хацелі, таму часта сварыліся. Чаго і дамагаўся шэры Воўк, які ў апошні час страціў спрыт і паклаў на малых парсючкоў сваё хіжае вока.
Выцемка:
Уцякай ты, шэры воўк,
Гіп. Гоп. Гэй!
Уцякай хутчэй у змрок,
Гіп. Гоп. Гэй!
Не цягацца табе з намі,
Не цягацца з парсючкамі!
Уцякай, кажу, хутчэй!
Гіп. Гоп. Гэй!
Як ты думаеш, дарагі дружа, што патрэбна малым парсючкам, каб абараніцца ад вялізнага Ваўка? І што можа ўласкавіць нават жорсткае ваўчынае сэрца? Паглядзі нашу імпрэзу, і ты зразумееш, што:
Выцемка:
Уратуе свет сяброўства,
Дапаможа дабрыня.
Пасябруюць вельмі проста
І драпежнік, і ягня.
Будзем разам працаваць,
Сябраваць і будаваць,
А затым у нашу казку
Вас сардэчна запрашаць.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 227 39 43, 226 12 43.
Этна-фэст Crivia Aeterna
25 Вер 2010 (Суб)
18:00
На пятым міжнародным фэсце Crivia Aeterna выступяць:
- знакаміты літоўскі этна-гурт DONIS у сваім «залатым» складзе – разам з выбітнай спявачкай Расай Сэрай,
- лепшы неафолк-гурт Расіі MAJDANEK WALTZ,
- старэйшы рытуальны эмбіент-праект Беларусі PRAGNAVIT,
- martial-адкрыццё з Гомеля SVALBARD,
- патрыярх дударскай традыцыі Крывіі Тодар Кашкурэвіч і ягоны гурт ESSA,
- мінезінгеры з TESTAMENTUM TERRAE ды іншыя.
http://lesnoi-slon.livejournal.com/698624.html#cutid1
Кошт квіткоў: 35 тыс. руб. папярэдне і для іншагародніх (пры наяўнасці праезнага білета), 40 тыс. руб. у дзень канцэрту.
Месца: R-Club (Менск, вул. Сурганава, 26)
Дадатковая інфармацыя: (029) 6466497 і (029) 7083191.
Ліса і вінаград
28 Вер 2010 (Аўт)
19:00.
Слынны байкапісец Эзоп – асоба напалову міфічная, ахінутая шматлікімі чуткамі і паданнямі. Хто толькі не імкнуўся разгадаць яго таямніцу – ад “бацькі гісторыі” Герадота да пратэстанта Марціна Лютэра. Бразільскі драматург Гільерме Фігейреду, паяднаўшы звесткі з усемагчымых крыніцаў, стварыў запамінальны мастацкі вобраз Эзопа – здольнага сачыняльніка і глыбокага мысляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе “самага брыдкага нявольніка ў Грэцыі”.
Створаны драматургам цэласны вобраз Эзопа не пакідае сумненняў у існаванні яго рэальнага прататыпа, але найперш важна тое, што вуснамі свайго героя аўтар сцвердзіў права кожнага чалавека на асабістую свабоду, якое даецца ад нараджэння.
Рэжысёр Генадзь Мушперт бярэцца даказаць, што “эзопава мова” праз тысячагоддзі не губляе сваёй актуальнасці, а пытанне асабістай свабоды гучыць не менш востра і ў наш час здаволенай сытасці, калі вакол пануюць ідэалы “грамадства спажывання”.
Працягласць спектакля – 110 хвілін.
Квіткі: 5 000, 6 000, 7 500 бел.руб.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 227 39 43, 226 12 43
Шытая лялька Рэгедзі Эн
29 Вер 2010 (Сер)
18:00.
Аўтар п’есы “Звычайная лялька” Уільям Гібсан (1914-2008).
У Амерыцы расказваюць такую гісторыю: аднойчы добры тата, мастак ды пісьменнік, знайшоў на гарышчы старую самаробную ляльку, пашытую з кавалачкаў тканіны. Тата яе пачысціў, зашыў, намаляваў ёй твар і аддаў дачцы: дачка якраз пачувалася не дужа добра і мусіла ляжаць у ложку. Ну хто б на яе месцы не ўзрадаваўся падарунку? Але лялька, якую назвалі Ганнай з кавалачкаў тканіны альбо Рэгедзі Эн (Raggedy Ann), была не такой простай, якой адразу здалася. З ёй пасябравала не толькі дзяўчынка, але і ўсе цацкі, якія былі ў доме. А добры тата весяліў іхнюю кампанію прыгодніцкімі гісторыямі і навыдумляў іх цэлую кніжку.
У хуткім часе такую Ганну і такую кніжку захацелі мець суседскія дзеці, а потым – іх сябры, сваякі, знаёмыя, аднакласнікі… Так што ў далёкім 1915 годзе давялося шыць такіх лялек і друкаваць такія кніжкі для ўсіх, хто жадаў іх мець. Гэта стала традыцыяй і працягваецца да сёння! У 1999 годзе з’явіўся Музей Raggedy Ann & Andy (бо ў 1920 годзе Ганна займела лялечнага брата Эндзі) – у амерыканскім горадзе Аркола, штат Ілінойс. Тамсама ў траўні ладзяць адпаведны фэст, каб уладальнікі чароўных лялек маглі адзін з адным пазнаёміцца.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)